1) аздабленне з матэрыі на дзвярных і аконных праёмах, на партале тэатральнай сцэны;
2) драўляная разьба на выступах страхі, над дзвярамі і вокнамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эне́ргія
(гр. energeia = дзеянне, дзейнасць)
1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу (напр. сонечная э., ядзерная э.);
2) рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты (напр. працаваць з энергіяй).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПРАДМЕ́Т,
у шырокім сэнсе — аб’ект, усякае існае, што выступае як абмежаванае і ў сабе завершанае; усё, што можа знаходзіцца ў адносінах або валодаць якімі-н. уласцівасцямі. Асн. віды П.: рэч, фізічна прыналежная да знешняга свету П.; стан як П. — агульны стан пачуццяў, або духоўная накіраванасць (напр., дух часу). У метафіз. матэрыялізме паняцце «П.» атаясамлівалася з паняццем «цела», паколькі працягласць або атаясамлівалася з матэрыяй (Р.Дэкарт і яго паслядоўнікі), або разглядалася як асн. атрыбут матэрыі (Т.Гобс, франц. матэрыялісты 18 ст.). Суб’ектыўны ідэалізм (Дж.Берклі, Э.Мах) разумеў пад рэччу сукупнасць адчуванняў, таму для яго рэальным з’яўляецца толькі адзін П. — свядомасць асобнага чалавека. У аб’ектыўным ідэалізме рэальны П. разглядаецца як адлюстраванне ідэй, паняццяў. Дыялектыка разглядае любы П. як працэс. У мове катэгорыі П. маюць свае спец. спосабы абазначэння (часцей гэта назоўнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
драбі́цца, дробіцца; незак.
1. Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе.Асіпенка.// Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў.Гартны.
2.Зал.да драбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сшыць, сшыю, сшыеш, сшые; зак., што.
1. Злучыць шыццём (краі скуры, тканіны і пад.). Сшыць кавалкі матэрыі. □ Дома я склаў паперу ў маленькую кніжачку і папрасіў маці, каб сшыла.Бядуля.// Пашыць. Сшыць боты. Сшыць сукенку. □ Век зжыць — не мех сшыць.Прыказка.
2. Злучыць, змацаваць (пра дошкі і пад.). Сшыць драніцы.// Зрабіць, змацоўваючы дошкі і пад. Сшыць рамы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэ́рыяж.
1.філас., тс.перан. Matéri¦e f -, Grúndstoff m -(e)s, Úrstoff m;
◊
гавары́ць пра высо́кія матэ́рыі über geléhrte [abstrákte] Dínge réden;
2. (тканіна) Stoff m -(e)s, -e, Textílware f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ла́піна ’лапік’, ла́пінка ’тс’, ла́піна ’адзежына’, ’ануча’, ’невялікі ўчастак, заняты пад што-небудзь’, ’абсеў, незасеяны агрэх’, ’месца, дзе качаўся конь’ (гродз., віц., мін., ДАБМ). Паводле Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621), узыходзіць да літ.lopinȳs ’кавалак матэрыі, рыззё, ануча’, ’прагаліна’ < lōpas ’латка’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 116–118). Аднак не выключана магчымасць утварэння ад ла́па4 (гл.) пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑ін‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бало́нка1 ’прамавугольная клетка на матэрыі’ (Касп.), ’кратачка, квадрацік’ (Бяльк.: буду ў балонкі ткаць). Метафарычнае ўжыванне слова бало́нка ’(прамавугольнае) шкло ў акне’ (гл. бало́на1).
Бало́нка2 ’парода сабак’. Рус.боло́нка, укр.боло́нка. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням.Bologneser Hündlein, франц.bolonais ’балонскі з Балоньі’. Фасмер, 1, 189; Шанскі, 1, Б, 157. Бел. і ўкр. словы з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мані́шка ’нагруднік, прышыты (прышпілены) да мужчынскай кашулі’, ’накладка на правую частку прарэха ў мужчынскіх штанах’ (ТСБМ, Жд. 1, Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр.мани́шка, букав. мані́шка ’кветка, вышытая на матэрыі і прышытая да адзежы’, рус.манишка ’нашыўка на грудзях’. Польск.maniszka з рус. мовы. Відавочна, рускае з-за суфікса ‑ішк‑а. Да мана́ < мані́ць (гл.) у першасным значэнні ’нешта прыцягальнае, прывабнае’ (КЭСРЯ, 192–193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тальма́х ’палоска матэрыі для падтрымання параненай або пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), тальма́к ’перавязь; прывязь, прычэп’ (Скарбы). Хутчэй за ўсё, з польск.temlak, temblak ’прывязь у халоднай зброі’, ’перавязь для падтрымання хворай рукі’ — у выніку перастаноўкі зычных у сярэдзіне слова (ml > lm), што выводзяць з цюркскіх моў, параўн. тат.tämlik ’партупея для шаблі’ (Фасмер, 4, 40; Брукнер, 568; ЕСУМ, 5, 543). Гл. цямляк.