РУСА́К Валянцін Мікалаевіч (н. 10.8.1936, в. Затур’я Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе з 1962. Навук. працы па матэм. аналізе і выліч. матэматыцы. Распрацаваў прамыя метады ў рацыянальнай апраксімацыі са свабоднымі полюсамі, знайшоў дакладныя парадкі для найлепшых рацыянальных набліжэнняў на шэрагу класаў функцый, атрымаў экстрэмальныя няроўнасці для вытворных рацыянальных функцый у розных метрыках.
Тв.:
Рациональные функции как аппарат приближения. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МЕЗ Яўген Якаўлевіч (17.2.1896, г.Мсціслаўль Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 30.8.1975),
украінскі матэматык. Чл.-кар.АН Украіны (1939). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1924). У 1933—55 у Кіеўскім пед. ін-це, у 1935—38 у Кіеўскім ун-це. Адначасова з 1935 у Ін-це матэматыкі АН Украіны. Навук. працы па канструктыўнай тэорыі функцый і набліжаным аналізе. Распрацаваў агульныя выліч. метады набліжэння функцый, атрымаў важныя абагульненні тэарэм характарызацыі Чабышова—Маркава, стварыў агульны аператарны метад пабудовы астаткавых членаў.
Літ.:
История отечественной математики. Т.М.Киев, 1966—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬКІН Міхаіл Васілевіч (н. 30.8.1947, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1969). З 1973 у Гомельскім ун-це (з 1987 дэкан, з 1990 прарэктар). Навук. працы па метадах даследавання структурнай тэорыі груп і інш.алг. сістэм з дапамогай тэорыі класаў Шунка і тэорыі фармацый.
Тв.:
О свойствах максимальных подгрупп конечных групп // Исследование нормального и подгруппового строения конечных групп. Мн., 1984;
Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Сяргей Львовіч (6.10.1908, С.-Пецярбург — 3.1.1989),
расійскі матэматык і механік. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1932 у Матэм. ін-це, з 1943 у Ін-це атамнай энергіі, з 1957 дырэктар Ін-та матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР. Адначасова ў 1935—57 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, варыяцыйным злічэнні, тэорыі пругкасці, матэм. фізіцы, функцыянальным аналізе і выліч. матэматыцы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951, 1953, 1986. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫШКЕ́ВІЧ Рэгіна Іосіфаўна (н. 20.10.1929, Мінск),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1984), праф. (1986). Засл. работнік нар. адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992). Скончыла БДУ (1952), дзе і працуе з 1956. Навук. працы па алгебры, тэорыі графаў, камбінаторным аналізе. Пабудавала асновы агульнай тэорыі дэкампазіцыі графаў, дастасаванай да класіфікацыйных і пералічальных задач пры экспаненцыйна вял. колькасці аб’ектаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Перестановочные матрицы. Мн., 1966 (разам з Дз.А.Супруненкам);
Лекции по теории графов. М., 1990 (у сааўт.);
Decomposition of graphical sequences and unigraphs // Discrete mathematics. 2000. Vol. 220.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМІЧКО́Ў Іван Іванавіч (н. 7.11.1959, в. Іскань Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1980). Працуе ў БДУ. Навук. працы па даследаванні сістэм масавага абслугоўвання. Распрацаваў тэорыю сістэм масавага абслугоўвання з паўторнымі выклікамі, правёў комплексныя даследаванні матэм. мадэлей сетак перадачы звестак з пратаколамі выпадковага доступу.
Тв.:
Расчет характеристик локальной сети с р-настойчивым протоколом случайного множественного доступа // Автоматика и телемеханика. 1995. № 2;
Система обслуживания с повторными вызовами и вероятностью потерь при сдвоенном соединении // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАФРА́НСКІ Якаў Міхайлавіч (н. 12.3.1950, г. Віцебск),
бел.матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1981). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыскрэтнай аптымізацыі і тэорыі раскладаў. Распрацаваў метады рашэння экстрэмальных камбінаторных задач, мадэлі выбару аптымальных параметраў у тэхн. і эканам. сістэмах. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теория расписаний: Одностадийные системы. М., 1984 (разам з В.С.Танаевым, В.С.Гардонам);
Теория расписаний: Групповые технологии. Мн., 1998 (разам з В.С.Танаевым, М.Я.Кавалёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ХАТ (Shohat) Джэймс Аляксандр (сапр. Якаў Аляксандравіч; 18.11.1886, в. Рагозна Брэсцкага р-на —8.10.1944),
расійскі і амерыканскі матэматык. Чл.Амер.матэм.т-ва (1923), Ін-та матэм. статыстыкі. Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1910). З 1917 праф. Уральскага ун-та, з 1921 — С.-Пецярбургскага пед. ін-та. З 1923 у ЗША. З 1924 у Мічыганскім, з 1930 у Пенсільванскім ун-тах. Навук. працы па тэорыі артаганальных мнагачленаў. У тэорыі імавернасцей рашыў праблему збежнасці момантаў (тэарэма Фрэшэ—Ш., 1931). Даў першае сістэматычнае выкладанне тэорыі артаганальных мнагачленаў Чабышова (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ЎСКАЯ Софія Аляксандраўна (31.1.1896, г. Пружаны Брэсцкай вобл. — 24.10.1966),
расійскі філосаф, логік і матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1935), праф. (1931). Скончыла Ін-тчырв. прафесуры ў Маскве (1929). З 1930 у Маскоўскім ун-це (з 1959 заг. кафедры). Навук. працы па філасофіі, матэматычнай логіцы, метадалогіі і гісторыі матэматыкі. Зрабіла значны ўклад у развіццё матэм. логікі. Разам з інш. падрыхтавала да выдання працу К.Маркса «Матэматычныя рукапісы» (выд. 1968).
Тв.:
Передовые идеи Н.И.Лобачевского — орудие борьбы против идеализма в математике. М., 1950;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСНЕ́ВІЧ Віктар Вячаслававіч (н. 23.3.1971, г. Узда Мінскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1993). З 1993 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу закону нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў. Атрымаў дакладныя вынікі аб набліжэннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі, а таксама для дыяфантавых набліжэнняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.
Тв.:
Аналог теоремы Хинчина—Грошева для кривых в R″ // Дакл. Нац.АН Беларусі. 2000. Т. 44, № 3.