СО́БАЛЕЎ Сяргей Львовіч (6.10.1908, С.-Пецярбург — 3.1.1989),
расійскі матэматык і механік. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1932 у Матэм. ін-це, з 1943 у Ін-це атамнай энергіі, з 1957 дырэктар Ін-та матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР. Адначасова ў 1935—57 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, варыяцыйным злічэнні, тэорыі пругкасці, матэм. фізіцы, функцыянальным аналізе і выліч. матэматыцы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951, 1953, 1986. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1989.