ТЫШКЕ́ВІЧ Рэгіна Іосіфаўна (н. 20.10.1929, Мінск),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1984), праф. (1986). Засл. работнік нар. адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992). Скончыла БДУ (1952), дзе і працуе з 1956. Навук. працы па алгебры, тэорыі графаў, камбінаторным аналізе. Пабудавала асновы агульнай тэорыі дэкампазіцыі графаў, дастасаванай да класіфікацыйных і пералічальных задач пры экспаненцыйна вял. колькасці аб’ектаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

Тв.:

Перестановочные матрицы. Мн., 1966 (разам з Дз.​А.​Супруненкам);

Лекции по теории графов. М., 1990 (у сааўт.);

Decomposition of graphical sequences and unigraphs // Discrete mathematics. 2000. Vol. 220.

т. 16, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)