Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ВО́ЛЬВА»
(Volvo),
марка аўтамабіляў і аўтобусаў канцэрна «Вольва». Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1927 (з 1979 мадэлі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў), грузавыя і аўтобусы — з 1928. Легкавыя аўтамабілі серый 400 і 800 пярэднепрыводныя. Рабочы аб’ём рухавіка 1,1—2,6 л, магутнасць 33—150 кВт, скорасць да 212 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння маюць грузападымальнасць да 21 т; аўтобусы — умяшчальнасць 37—105 пасажыраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́НАЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць электраэнергет. сістэм пэўнага рэгіёна, аб’яднаных лініямі электраперадачы (напружанне пераважна 220—750 кВ) для паралельнай работы з аператыўным кіраваннем з адзінага дыспетчарскага цэнтра. Аб’яднанне энергасістэм дазваляе кампенсаваць нераўнамернасць энергет. нагрузкі ў іх з-за несупадзення ў часе сутачных яе максімумаў, змяншае залежнасць энергаспажывання ад гідралагічных і кліматычных умоў, зніжае неабходную рэзервовую магутнасць. Беларуская энергетычная сістэма аб’ядноўвае Цэнтр., Паўд. і Паўн.-Зах.мясц. энергасістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУДЗІ́НАВА,
радовішча глін у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля в. Грудзінава. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, шакаладныя, стужачныя, шчыльныя, пластычныя, з дробнымі вапняковымі сцяжэннямі. Разведаныя запасы 9,1 млн.м³, перспектыўныя 2,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,4 м, ускрышы 0,2—7,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб. Радовішча распрацоўваецца Обальскім керамічным заводам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖЫП»
(Jeep),
марка легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў павышанай праходнасці рознага прызначэння. Выпускаюцца аднайм. аддзяленнем амер. канцэрна «Крайслер» з 1963. Прататып — армейскія аўтамабілі «Віліс» і «Форд», якія выпускаліся ў гады 2-й сусв. вайны. Мадэлі поўна- або заднепрывадныя (з магчымасцю далучэння пярэдняга прывода); магутнасць рухавіка да 89—162 кВт, найб. скорасць да 180 км/гадз, аб’ём грузавога адсека 0,35—2,2 м³.
Да арт.«Джып». Грузапасажырскі аўтамабіль «Джып-Чэрокі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., каля в. Данілаўка. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Гліны шэрыя, карычневыя, шчыльныя, вязкія, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і дробнай галькі. Разведаныя запасы 14,9 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—19,1 м, ускрышы (пяскі, супескі) да 8,6 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэменту. Радовішча распрацоўваецца АП «Ваўкавыскцэментнашыфер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНІКІ,
радовішча глін і суглінкаў у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Праскурні. Пластавы паклад звязаны з неагенавымі адкладамі. Гліны і суглінкі тугаплаўкія, высокапластычныя, з рэдкімі праслоямі гліністага пяску, прасочваецца чаргаванне каляровых і літалагічных рознасцей. Разведаныя запасы 7,66 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,3—18,2 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0.2—6.7 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫТКАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ,
у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на ПнЗ ад г. Жыткавічы. Выяўлена ў 1969 у адкладах неагену. Аб’ядноўвае 4 збліжаныя самаст. вугальныя паклады. Магутнасць вугальнага пласта 0,3—15,6 м, глыб. залягання 12,4—44,4 м. Вугалі гумусныя (марка 1Б). Сярэдняя цеплыня згарання 6,2—7,2 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 18,5%. На пл. 16,9 км² запасы вугалю 69,1 млн.т. Радовішча не распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦАВО́Е РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Віцебскім р-не, каля в. Пушча, каля кальцавой дарогі. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны бурыя, чырвона-бурыя і карычневыя, шчыльныя, вязкія, высокапластычныя, з тонкімі пясчанымі праслойкамі і ўключэннямі жвіру. Разведаныя запасы 8,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—10,2 м, ускрышы (пяскі, марэнныя супескі) 0,1—3,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць керамзітавага жвіру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГАНДЗІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Казахстане, у бас.р. Нура. Пл. каля 3600 км². У тоўшчы вугляносных адкладаў карбону (магутнасць да 5 км) каля 30 рабочых пластоў. Разведаныя запасы вугалю 7,84 млрд.т. Вуглі каменныя і бурыя. Здабыча з 1854, планамернае асваенне з 1930. Цеплыня згарання на рабочае паліва 21 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Асн. цэнтры здабычы: гарады Караганда, Сарань, Абай, Шахцінск.