ЛУЧА́ЙКА,
рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Мнюта (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 121 км2. Выцякае з воз. Сельцы за 1 км на Пн ад в. Гаравыя Глыбоцкага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўверх ад вусця на працягу 5,7 км.
т. 9, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГВА́,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 158 км2. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Стураўшчына. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, характэрна чаргаванне звужаных месцаў з пашыранымі. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 26 км.
т. 10, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА, Начка,
рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 424 км2. Выцякае з воз. Арэхаўна каля в. Арэхаўна, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Субаўшчына. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае, на астатнім працягу сярэдне звілістае.
т. 11, с. 245
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРАТО́ЎКА,
рака ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Пціч (бас. р. Прыпяць). Даўж. 33,5 км. Пл. вадазбору 183 км2. Пачынаецца за 1,8 км на З ад в. Рассвет, вусце за 4 км на ПдЗ ад чыг. ст. Рабкор. Цячэ па паўн.-ўсх. ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Рэчышча каналізаванае. На рацэ — г.п. Акцябрскі.
т. 11, с. 291
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗЛЕДЗЬ,
рака на мяжы Валожынскага, Стаўбцоўскага р-наў Мінскай вобл. і Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл., левы прыток р. Волка (бас. р. Нёман). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 134 км2. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Забор’е Валожынскага р-на на схілах Мінскага ўзв. У нізоўі цячэ па Налібоцкай пушчы. Асн. прыток — р. Каменка. Рэчышча б.ч. каналізаванае.
т. 7, с. 180
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРЫЦА,
рака ў Міёрскім р-не, левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 224 км2. Выцякае з Мёрскага возера каля г. Міёры, цячэ ў межах Браслаўскай грады. Даліна выразная, скрынкападобная, на вял. працягу слабазвілістая, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шыр. 50—100 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 5—7 м.
т. 10, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАФУ́Э (Kafue),
рака ў Замбіі, левы прыток р. Замбезі. Даўж. каля 1000 км, пл. басейна каля 140 тыс. км2. Пачынаецца на водападзельным плато Конга-Замбезі, цячэ пераважна ў нізкіх забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні ўтварае цясніну даўж. 26 км. ГЭС, вадасховішча. Суднаходная на 240 км ад вусця. У сярэдняй ч. басейна К. — нац. парк Кафуэ.
т. 8, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАМЫ́СЛЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. на р. Чарніца (прыток Лучосы), за 10 км на ПдЗ ад г. п. Лёзна. Створана ў 1962. Пл. 1,16 км². Даўж. 8 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 5 м, аб’ём вады 2,25 млн. м³. Берагавая лінія звілістая: правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт.
т. 5, с. 558
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУНЬЦЗЯ́Н, Нэньцзян,
рака на ПнУ Кітая, левы, самы вял. прыток р. Сунгары (бас. р. Амур). Даўж. 1089 км, пл. басейна 244 тыс. км2. Пачынаецца на схілах хр. Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная ад г. Цыцыкар.
т. 11, с. 389
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
◎ Найліхоўніцу ’навыварат’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Ад незафіксаванага *ліхоўніца, што магло быць утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі з устойлівага словазлучэння ліхі бок (ліхая старана) ’левы бок матэрыі і пад.’, проціпастаўленага ўстойліваму словазлучэнню добры бок ’правы бок’, параўн. надобрыцу ’на правы бок’ (гл.); апошняе магло стаць узорам для ўтварэння слова і без стадыі семантычнай кандэнсацыі. Я пасля прыназоўніка (= прыстаўкі) на з’явілася, магчыма, на марфемным шве ў выніку універбацыі (= зрашчэння) прыназоўнікавага словазлучэння (як кампенсацыя знікаючай паўзы?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)