Скрупулёзны ‘дакладны да дробязей’ (ТСБМ). Відавочна, новае запазычанне з рус. скрупулёзный ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 76 і наст.), у ст.-бел. запазычаннях не адзначана. Рус. з лац. skrupulosus ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пале́міка ’спрэчка ў друку, на дыспуце, сходзе, пры абмеркаванні якіх-н. пытанняў’ (ТСБМ). Праз рус. поле́мика ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78) ад грэч. πολεμικός ’ваяўнічы’ < πόλεμος ’вайна’ (ССРЛЯ, 10, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партве́йн ’гатунак моцнага вінаграднага віна’ (ТСБМ). З рус. портве́йн ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), дзе праз ням. Portwein з англ. portwine ’віно з Порту’ (Клюге-Гётце, 453; Фасмер, 3, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партсіга́р ’невялікая плоская каробачка, у якой носяць папяросы’ (ТСБМ). З рус. портсига́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79) < франц. porte‑cigare ’тс’ ад porter ’насіць’ і cigare ’сігара’ (ССРЛЯ, 10, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лікёр ’моцны салодкі спіртны напітак’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ликёр (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з ням. Likör або непасрэдна з франц. liqueur ’тс’ < лац. liquor ’вадкасць’ (Фасмер, 2, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любі́цель, в.-дзв. любі́цяль ’аматар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), любіцельніца, любіцельскі, любіцельства ўзяты з рус. любитель і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 57). Аднак любіцелька ’аматарка’ (Ян.) — самастойнае ўтварэнне ад любіцель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальтыжы́раваць ’выконваць гімнастычныя практыкаванні ў час язды верхам на кані’ (КТС). З рус. вольтижировать (Крукоўскі, Уплыў, 80) да ням. voltigieren ’тс’ < франц. voltigeur ’салдат лёгкай пяхоты’ (Шанскі, 1, В, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Агіта́цыя агітатар (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 80). У рускай мове з нямецкай (XIX ст.). Ст.-бел. агітавацца ’разглядацца на судзе’ (1658) (Булыка, Запазыч.) з іншай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саксау́л ’невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях’ (ТСБМ). Праз рус. саксау́л (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з казах. seksevil (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 547).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падпо́льшчык ’той, хто працуе ва ўмовах падполля’. Да падполле ’дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна’ < пол (гл.). Калька (або запазычанне) рус. подпо́льщик (Крукоўскі, Уплыў, III). Аналагічна падпо́льшчыца < рус. подпо́льщица.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)