По́ханне (похыньня, похкыньня) ’глухія адрывістыя гукі’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад гукапераймальнага дзеяслова *похаць. З іншым варыянтам кораня гл. пыхаць, пу́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раге́ша ’някемлівы, неахайны чалавек’ (мін., Непакупны, Связи), ’плакса’ (зэльв., Нар. словатв.), рэке́ша ’тоўстая, бясформенная, неахайна апранутая жанчына’ (смарг., Непакупны, Связи), укр. реге́ша, реке́ша ’неахайны, няўклюдны або тоўсты чалавек’. Балтызм, параўн. літ. rekešỹs ’разгалінаванае дрэва’, ’сукаватая галінка’, ’няўклюдны чалавек’, rekežỹs ’бясформенная рэч’, ’амаральны чалавек’, якія да кораня *rek‑, *ker‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Непакупны (Связи, 195) дапускае метатэзу апошняга кораня, параўн. раскярэша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́мухі ’адходы ад воску’ (рагач., З нар. сл., 208). Ад кораня жем‑, жьм‑ з суф. ‑ух‑. Гл. жамяра 1, жмаць, жаць 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прываро́цце (прыворо́тьте) ’вір, глыбокая яма на рэчцы’ (бяроз., ЛА, 2). Лексікалізацыя словазлучэння прыназоўніка пры і дзеяслоўнага кораня варо́т(‑ч‑)/‑ц‑. Гл. варочаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвіны ’высмактаныя рэшткі перажаванай ежы’ (Нас.). Ад кораня *žьv‑ (гл. жаваць) з суфіксам ‑ін‑ы (як скалоціны, абʼедзіны, перажовіны). Сцяцко, Афікс. наз., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадлу́жыць ’прадоўжыць’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. przedłużyć ’тс’. Ад гэтага ж кораня утвораны па беларускай мадэлі прыметнік прадаўгаваты (шальч., Сл. ПЗБ) ’прадаўгаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сако́лле ’аддаленыя глухія месцы навокал’ (Яшк.). Ад кораня ‑кол‑ (гл. аколіца, наваколле) з прыст. са‑, тыповай для магілёўскіх гаворак, і суф. зборнасці ‑ле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНДАЕЎРАПЕІ́СТЫКА, індаеўрапейскае мовазнаўства,

галіна параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, якая вывучае індаеўрапейскія мовы. Грунтуецца на даследаванні адпаведнасцей паміж падобнымі элементамі індаеўрап. моў (з арыентацыяй на іх стараж. стан) і інтэрпрэтацыі гэтых адпаведнасцей.

Ля вытокаў І. — ням. мовазнавец Ф.​Боп і дацкі вучоны Р.​К.​Раск. Асн. дасягненні 1-га перыяду ў развіцці І. (пач. 19 ст.) — вызначэнне кола індаеўрап. моў, стварэнне першай параўнальна-гіст. граматыкі (Боп) і асноў індаеўрап. этымалогіі (ням. мовазнавец А.​Пот). 2-і перыяд (сярэдзіна 19 ст.) вызначаецца працамі ням. вучоных А.Шлайхера, І.Шміта, А.​Фіка (індаеўрап. этымалогія). 3-і перыяд (канец 19 — пач. 20 ст.) звязаны з младаграматызмам, а таксама з працамі Ф. дэ Сасюра, П.Ф.Фартунатава, А.Мее, Х.Педэрсена і інш.

Развіццё І. характарызуецца пашырэннем матэрыялу даследаванняў (адкрыццё хецкай і інш. анаталійскіх моў), увагай да малавядомых моў, новымі тэорыямі ў галіне вакалізму і кансанантызму (ларынгальная тэорыя, акцэнтуацыя), структуры іменных асноў і кораня, арыгінальнымі ідэямі, звязанымі са структурай склонавай парадыгмы і дзеяслова, новымі гіпотэзамі пра дыялектны падзел стараж. індаеўрап. кантынуума і яго генетычных сувязях з настратычнымі мовамі і інш. (Э.Бенвеніст, Е.Курыловіч, Ф.​Шпехт, Ю.​Покарны, В.​Пізані, Дж.​Дэвота, В.Порцыг, В.​У.​Іванаў і інш.).

Літ.:

Общее и индоевропейское языкознание: Обзор лит.: Пер. с нем. М., 1956;

Савченко АН. Сравнительная грамматика индоевропейских языков. М., 1974;

Семереньи О. Введение в сравнительное языкознание: Пер. с нем. М., 1980.

т. 7, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Латно ’выгадна, зручна, вельмі добра’ (докш., Янк. Мат.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад прасл. кораня lat‑ (гл. ла́тацца). Не выключана магчымасць кантамінацыі ла́тва і лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лішча́вы ’гладкі, тлусты’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Утворана ад *блішчавы ’бліскучы’, параўн. бяроз. бліскавы і з чаргаваннем зычных кораня: блішча́сты, блішча́ты, блішча́чы, блышче́чі (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)