БАКША́Й Іосіф Іосіфавіч (2.10.1891, г.п. Кабылецкая Паляна Закарпацкай вобл., Украіна — 19.10.1975),
украінскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Скончыў Акадэмію выяўл. мастацтваў у Будапешце (1914). У 1927 заснаваў (з А.Эрдэлі) першую ў Закарпацці Ужгарадскую маст. школу. Асн. творы: «Ужгарадскі замак» (1931), «Партрэт верхавінца» (1934), «Возера ў гарах» (1946), «Горнае возера Балцатул» (1955), «Каля млына» (1956), «Сінявірскія паданні» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІ́МАЎ Георгій Уладзіміравіч (23.4.1901, Масква — 23.1.1953),
рускі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). Працаваў у авіяц. прам-сці (1927—47). З 1949 дырэктар Ін-та фіз. хіміі АНСССР. Распрацаваў тэорыю карозіі металаў (1933—38), класіфікацыю метадаў выпрабавання на карозію, стварыў тэхналогію атрымання гарачатрывалага сплаву для дэталяў авіяц. рухавікоў і шэраг марак нержавейнай сталі. Тры Дзярж. прэміі СССР.
Тв.:
Основы учения о коррозии и защите металлов. М., 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́Р (Aulard) Франсуа Віктор Альфонс (19.7.1849, Манброн, Францыя — 23.10.1928),
французскі гісторык. Замежны чл.-кар.Рас.АН (з 1924). Па адукацыі філолаг. Даследчык франц. рэвалюцыі 1789—94. У 1886—1922 узначальваў кафедру гісторыі Рэвалюцыі ў Сарбоне. У працы «Палітычная гісторыя Французскай рэвалюцыі. Паходжанне і развіццё дэмакратыі і рэспублікі» (1901) разглядаў ход рэвалюцыі з пазіцый ідэйнай барацьбы, лічыў перыяд Консульства працягам рэвалюцыі. З пач. 1900-х г. даследаваў праблемы эканам. і сац. гісторыі рэвалюцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́КСІН Анатоль Георгіевіч (н. 3.8.1924, Масква),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ін-т усходазнаўства (1950). Чл.-кар.АПНСССР (1982). Піша пераважна для дзяцей. Аўтар аповесцяў «Трыццаць адзін дзень» («Дзённік піянера Сашы Васількова», 1950), «Запіскі Эльвіры» (1956), «Позняе дзіця» (1968), «Дзеючыя асобы і выканаўцы» (1972), «У тыле як у тыле» (1978), «Раздзел маёмасці», «Сардэчная недастатковасць» (абедзве 1979), «Здаровыя і хворыя» (1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРКО́Ў Яфрэм Іванавіч (н. 1.2.1921, с. Несцерава Цвярской вобл., Расія),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1981). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1953). Аўтар жанравых карцін («Каруначніцы», 1964, «Белая ноч. Вяселле», 1967, і інш.). Асн. месца ў творчасці займае лірычны пейзаж, прысвечаны прыродзе сярэднярускай паласы і Поўначы: «Сіні дзень» (1965), «Кроплі дажджу», «Паўночная вясна» (абодва 1969), «Зімовае сонца» (1971), «Цішыня», «Блакітны красавік» (абодва 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́РАЎ Аляксей Пятровіч (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАМЦАЎ Барыс Барысавіч (н. 9.11.1926, г. Пенза, Расія),
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1970; чл.-кар. 1962). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1956 у Рас.навук. цэнтры «Курчатаўскі ін-т». Навук. працы па фізіцы плазмы (устойлівасць, з’явы пераносу, тэрмаізаляцыі і інш.) і праблеме кіроўнага тэрмаядз. сінтэзу. Прадказаў жалабковую няўстойлівасць разрэджанай плазмы, тэарэтычна растлумачыў шэраг з’яў няўстойлівасці ў сістэмах для ўтрымання плазмы і прапанаваў метады яе стабілізацыі. Ленінская прэмія 1984, Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ДЖЫЧ Вук Стэфанавіч (26.10.1787, с. Тржыч, Сербія — 26.1.1864),
сербскі філолаг, фалькларыст, заснавальнік новай сербскай літ. мовы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1851). Распрацаваў новы правапіс, заснаваны на фанет. прынцыпе, удасканаліў графіку. Аўтар «Сербскага слоўніка» (1818) — найб. поўнага збору нар. лексікі. Сабраў і апублікаваў каштоўныя гіст. і этнагр. матэрыялы, творы серб. вуснай нар. творчасці («Сербскія народныя казкі», 1821), выдаў зборнік нар. песень (1814—15, поўнае выд., т. 1—9, 1891—1902), склаў граматыку сербскай мовы (1814).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІПО́ВІЧ Мікалай Міхайлавіч (6.4.1862, г. Суаменліна, Фінляндыя — 23.2.1939),
расійскі заолаг, гідрабіёлаг; кіраўнік рус. школы іхтыёлагаў. Ганаровы чл.АНСССР (1935, чл.-кар. 1927). У 1911—30 у Ленінградскім мед. ін-це. Арганізатар і кіраўнік шэрагу навукова-прамысл. экспедыцый (1898—1932) па даследаванні Паўн. Ледавітага ак., Каспійскага, Чорнага, Азоўскага, Балтыйскага мораў. Навук. працы па гідралогіі і промысле ў Паўн. Ледавітым ак., Баранцавым, Каспійскім, Азоўскім і Чорным морах, гідралогіі і заалогіі марскіх беспазваночных, геал. мінулым паўн. мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗА-ПАЛЯ́НСКІ Барыс Міхайлавіч (20.1.1890, Ашгабат — 21.4.1957),
расійскі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1920 праф. Варонежскага ун-та, з 1937 арганізатар і дырэктар Варонежскага бат. саду. Навук. працы па эвалюцыі, сістэматыцы і марфалогіі вышэйшых раслін, гісторыі батанікі. Аўтар філагенетычнай сістэмы вышэйшых раслін. Даў новую класіфікацыю сям. парасонавых на аснове вывучэння анатоміі плода.
Тв.:
Новый принцип биологии: Очерк теории симбиогенеза. М., 1924;