даход ад капіталу, маёмасці або зямлі, які не патрабуе ад уладальніка ніякай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
меркантылі́зм
(фр. mercantilisme, ад іт. mercante = гандляр)
1) эканамічная палітыка перыяду ранняга капіталізму (15—18 ст.), якая адлюстроўвала інтарэсы гандлёвага капіталу;
2) перан. схільнасць да нажывы, гандлярства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уклада́ннен.
1.Éinlage f -, -n;
2.эк.Ánlage f -, -en;
уклада́нне капіта́лу Kapitálanlage f; Kapitálinvestition f -, -en;
уклада́нне ўла́сных сро́дкаўÉigenmittelbeteiligung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абаро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Поўны круг вярчэння.
Кола робіць дзесяць абаротаў у секунду.
2. Асобная частка, стадыя якой-н. дзейнасці, развіцця чаго-н. (спец.).
А. палявых культур.
3. Сукупнасць работ, аперацый, якія складаюць поўны цыкл у выкарыстанні чаго-н. (спец.).
А. вагонаў.
4. Абарачэнне грашовых сродкаў і тавараў для ўзнаўлення, атрымання прыбытку.
А. капіталу.
Пусціць грошы ў а.
Гадавы а.
◊
Узяць у абароткаго (разм.) — аказваць (аказаць) рашучае ўздзеянне на каго-н., прымушаць (прымусіць) весці сябе як належыць.
|| прым.абаро́тны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).
Абаротныя сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
amortyzacja
ж. амартызацыя;
amortyzacja kapitału — амартызацыя капіталу;
amortyzacja podatków — амартызацыя падаткаў;
amortyzacja środków trwałych — aмартызацыя асноўных фондаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗАРАБО́ТНАЙ ПЛА́ТЫ ЖАЛЕ́ЗНЫ ЗАКО́Н,
канцэпцыя, паводле якой сярэдняя зарплата вызначаецца велічынёй затрат, што забяспечваюць існаванне і аднаўленне рабочай сілы. Закон сфармуляваны Ф.Ласалем. У яго аснову пакладзена канцэпцыя выдаткаў вытв-сці, што складаюцца з працы і капіталу; якія фарміруюць цану прадукту. Прац. выдаткі павінны ўключаць затраты на харчаванне, вопратку, падтрыманне працаздольнасці. Зарплата вагаецца вакол гэтай сумы, бо калі яна будзе, напр., вышэй, то гэта прывядзе да паляпшэння дабрабыту, росту колькасці насельніцтва, павелічэння прапаноў рабочай сілы, што ў сваю чаргу знізіць зарплату. Калі ж зарплата зменшыцца, то пагоршыцца дабрабыт, упадзе нараджальнасць, знізіцца прапанова рабочай сілы, што прывядзе да росту аплаты працы.
эканаміст ЗША. Д-рсац.н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Карнегі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гарвардскім), у Новай школе сац. даследаванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. З 1966 навук. кансультант Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. актыўнасці. Навук. працы ў галіне аналізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабістых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЕ АДЗІ́НСТВА»,
блок паліт. партый у Чылі ў 1960—70-я г. Створаны ў 1969 прадстаўнікамі камуніст., сацыяліст., радыкальнай і некалькіх дробных партый. Пасля перамогі на выбарах 1970 сфарміравала ўрад краіны, кіраўнік «Н.а.» С.Альендэ Госенс быў выбраны прэзідэнтам. Урад «Н.а.» нацыяналізаваў гарнарудныя прадпрыемствы, якія належалі замежнаму капіталу, усталяваў дзярж. кантроль над буйнымі банкамі, ажыццявіў агр. рэформу. Але шэраг папулісцкіх рэформ (неабгрунтаванае павышэнне заробкаў, пенсій і сац. ільгот) прывёў да росту інфляцыі і дэзарганізацыі эканомікі. У выніку ваен. перавароту 11.9.1973 урад «Н.а.» быў скінуты, Альендэ Госенс забіты, да ўлады прыйшоў ген. А.Піначэт Угартэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАКЛАСІ́ЧНАЯ ТЭО́РЫЯ ЭКАНАМІ́ЧНАГА РО́СТУ,
агульны тэрмін, які адносіцца да распрацаваных у межах неакласічнай эканамічнай тэорыі мадэляў эканамічнага росту; асн. ўпор у гэтых мадэлях робіцца на лёгкасць замяшчэння паміж капіталам і працай у вытв. функцыі, што забяспечвае ўстойлівы эканам. рост. У адрозненне ад кейнсіянства на першы план вылучаецца праблема патэнцыяльна магчымага тэмпу росту эканомікі і фактараў, што яго вызначаюць. Выкарыстанне вытв. функцый пры аналізе стат. даных, што характарызуюць працэс эканам. росту ў асобных краінах, стала пачаткам даследаванняў па ацэнцы ролі асобных фактараў росту: колькасных (рост прац. сілы і асн.капіталу) і якасных, якія з’яўляюцца вынікам тэхн. прагрэсу.