Скапэ́раціся (скапэратісе) ‘памерці’ (беласт., Сл. ПЗБ), скапарэ́ць ‘змерзнуць, закачанець’, скапу́рыцца ‘памерці’ (Сцяшк. Сл.). Сюды ж, відаць, укр.скапа́ри́тися ‘знікнуць, прапасці’ (няяснага паходжання; гл. ЕСУМ, 5, 265). Няясна. У Сл. ПЗБ (4, 438) параўноўваецца з літ.nusikaparaóti ‘памерці’. Гарачава (Этимология–1985, 63–64) узводзіць да *kopyrěti (адсутнічае ў ЭССЯ, 9) з развіццём семантыкі ‘змерзнуць’ → ‘памерці’. Хутчэй да шырокавядомага ідышызму капорэ (гл. капора2), што з ідыш kapóres, kapures ‘канец, пагібель, капут’, першапачаткова з герм.kappārā ‘пакутная ахвяра’ (гл. Штэрн, Wörterbuch, 106; ЕСУМ, 2, 369, 378).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.
2.(1і2ас.неўжыв.). Размотваючыся, зняцца з чаго‑н. Ніткі змагаліся з клубка.
3.Разм.фам. Спешна знікнуць, пакінуць якое‑н. месца. — Брыгада здала вёску без бою, і .. наогул, як я разумею Шуста, яна ўжо памагала пяты, каб хутчэй змагацца адгэтуль.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накшта́лт, прыназ.зР.
Спалучэнне з прыназоўнікам «накшталт» выражае параўнальныя адносіны: указвае на прадмет, з’яву, прызнак, да якіх падобны якія‑н. прадметы, з’явы, прызнакі. Міхал Тварыцкі бачыў перад сабой нешта накшталт скрыжавання гарадскіх вуліц.Чорны.Камедыя будзе гучаць актуальна, свежа да таго часу, пакуль з жыцця зусім не знікнуць тыпы накшталт Гарлахвацкага і Зёлкіна.Казека.Пятляла рэчка тут накшталт вужакі.Машара.
[Польск. na ksztalt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт.Чорны.
2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́хнуць1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм.
1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі.Пташнікаў.
2.перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі.Мурашка.//Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.
сту́хнуць2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.
Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)