чырвананожка (Tringa totanus), птушка роду ўлітаў сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Балканскага п-ва) і Азіі. Пералётная. Жыве на балотах, па берагах вадаёмаў. На Беларусі Т. наз. таксама бакасам. Найб. шматлікі на Палессі.
Даўж. да 31 см. маса да 120 г. Апярэнне зверху светла-бурае, знізу белае з чорна-бурымі плямкамі. Задняя палавіна спіны. надхвосце і палоска на крылах белыя. Дзюба прамая. тонкая, чорная, каля асновы чырвоная. Ногі доўгія, аранжава-чырв. (адсюль другая назва). Корміцца пераважна беспазваночнымі. Адкладвае 4 яйцы. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ПІКІ (Fratercula),
род птушак сям. чысцікавых. 2 віды. Т. атлантычны (F. arctica) пашыраны на паўн. узбярэжжы Атлантычнага ак.; Т. ціхаакіянскі, або іпатка (F. corniculata), — па берагах паўн.ч. Ціхага акіяна. Жывуць у расколінах скал, сярод камянёў, часам у норах. Утвараюць калоніі.
Даўж. да 35 см, маса да 590 г. Апярэнне зверху чорнае, знізу белае, шчокі белыя. Дзюба высокая, сціснутая з бакоў, у шлюбным убранні ярка афарбаваная. Лапы аранжава-чырв., з вострымі кіпцюрамі. Кормяцца на мелкаводдзі рыбай, марскімі беспазваночнымі. Адкладваюць 1 яйцо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЁНЫ АГУРО́К (Ecballium elaterium),
кветкавая расліна сям. гарбузовых. Пашыраны ў Паўд. і Усх. Еўропе, у Цэнтр. і Зах. Азіі. Трапляецца на сухіх камяністых схілах, прыморскіх пясках, каля жылля.
Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы распасцёртыя або ўзыходныя, даўж. да 2 м, без вусікаў. Лісце лопасцевае, шурпатае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі жоўтыя, аднадомныя. Плады сакаўныя, эліптычныя, цвёрдашчаціністыя, даўж. 3—6 см, нагадваюць агурок, спелыя лёгка аддзяляюцца ад кветаножкі і выкідваюць праз адтуліну моцны струмень слізі з насеннем (адсюль назва). Вял. дозы соку пладоў выклікаюць атручэнне. Лек. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Здо́льны ’такі, што ўмее ці можа што-н. рабіць, таленавіты’. Польск.zdolný, чэш., славац.zdolný ’тс’, славен.zdọ̑ljnji ’ніжні’ (< zdolu ’знізу’). Бел.здо́льны, відаць, з польск.zdolny, утворанага ад zdoleč ’змагчы’ — дзеяслова, пашыранага ў гэтым знач. у зах.-слав., пры дапамозе суф. ‑n‑. Параўн. здолець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які крыху, злёгку сапрэў; сапрэлы знізу. Падапрэлае сена. □ Даніла пакорліва разуваўся, садзіўся на палок і апускаў у ваду падапрэлыя ад руплівага тупання пальцы.Кулакоўскі.
2.Разм. Які крыху падтаў. Падапрэлы снег.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высо́кі, -ая, -ае; вышэ́йшы; найвышэ́йшы.
1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.
В. рост.
В. дом.
Высокія горы.
Жыць высока (прысл.). В. лоб (вялікі).
2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.
В. ціск крыві.
В. ўраджай.
Высокія тэмпы развіцця.
В. працэнт.
Высокая вада (на высокім узроўні).
3. Выдатны па сваім значэнні, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).
Высокая адказнасць.
В. гонар.
Высокая ўзнагарода.
В. госць.
4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па сваім змесце (кніжн.).
Высокая ідэйнасць.
В. стыль.
5. Вельмі добры.
Высокае майстэрства.
Кніга высокай вартасці.
Быць высокай думкі пра каго-н.
6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).
В. голас.
Высокая нота.
|| наз.вышыня́, -і, мн. вышы́ні, вышы́нь, ж. (да 1, 2 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
3.што. Тузануць за вуду ў той момант, калі рыба бярэцца на кручок.
|| незак.падсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.падсяка́нне, -я, н.іпадсе́чка, -і, ДМ -чцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неспрактыкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае дастатковага вопыту, умення, ведаў. Яшка даў нам па дзве толавыя шашкі. «На першы раз хопіць, — сказаў ён, — вы яшчэ неспрактыкаваныя падрыўнікі».Пянкрат.Знізу [заявы] красаваўся няроўны, выведзены неспрактыкаванаю рукою крыжык.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпо́пус
(гр. hypopos = які мае знізу ногі)
асобая стадыя німфы ў свірнавых кляшчоў, здольная ўпадаць пры неспрыяльных умовах у стан спакою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)