род птушак сям. чысцікавых. 2 віды. Т. атлантычны (F. arctica) пашыраны на паўн. узбярэжжы Атлантычнага ак.; Т. ціхаакіянскі, або іпатка (F. corniculata), — па берагах паўн.ч. Ціхага акіяна. Жывуць у расколінах скал, сярод камянёў, часам у норах. Утвараюць калоніі.
Даўж. да 35 см, маса да 590 г. Апярэнне зверху чорнае, знізу белае, шчокі белыя. Дзюба высокая, сціснутая з бакоў, у шлюбным убранні ярка афарбаваная. Лапы аранжава-чырв., з вострымі кіпцюрамі. Кормяцца на мелкаводдзі рыбай, марскімі беспазваночнымі. Адкладваюць 1 яйцо.