glare

I [gler]

1.

n.

1) адсьве́т, во́дбліск -у m.; зы́ркае асьляпля́льнае сьвятло́

2) лю́ты і зло́сны по́зірк

3) празьме́рная бліску́часьць напака́з

2.

v.i.

1) асляпля́льна блішчэ́ць

2) глядзе́ць лю́та і са зло́сьцю

3) кі́дацца ў во́чы (пра я́ркі ко́лер)

II [gler]

n.

сьве́тлая, гла́дкая паве́рхня

glare ice — гла́дкі, бліску́чы лёд

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

evil

[ˈi:vəl]

1.

adj.

1) злы, ліхі́, благі́; немара́льны; грэ́шны

an evil life — немара́льнае жыцьцё

an evil reputation — блага́я апі́нія

2) згу́бны, пагі́бельны

3) нешчасьлі́вы

evil days — нешчасьлі́выя дні

2.

n.

1) зло, ліха n.; грэх граху́ m.; зло́сная вы́хадка, зло́сны вы́брык; злы ўчы́нак

2) няшча́сьце n., шко́да f.; кры́ўда f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

mean3 [mi:n] adj.

1. (to) нядо́бры, благі́, по́длы;

Don’t be so mean to me! Не будзь такім нядобрым да мяне.

2. (with) BrE скупы́;

She has always been mean with money. Яна заўсёды была скупая на грошы.

3. AmE зло́сны, злы;

Be careful, that’s a mean dog. Будзь асцярожным, гэты сабака злы.

4. бе́дны і бру́дны (пра месца)

5. AmE, infml выда́тны, спры́тны

6. пасрэ́дны

be no mean athlete/performer быць выда́тным/спры́тным спартсме́нам/выкана́ўцам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nasty [ˈnɑ:sti] adj.

1. непрые́мны, бры́дкі, агі́дны;

a nasty smell агі́дны пах, смуро́д;

nasty weather дрэ́ннае надво́р’е

2. зло́сны, зласлі́вы, нядобразычлі́вы; раздражнёны;

a nasty remark з’е́длівая/ядаві́тая заўва́га;

a nasty temper ця́жкі хара́ктар

3. бры́дкі, непрысто́йны;

nasty language ла́янка, брыдкасло́ўе, бры́дкая гаво́рка

4. небяспе́чны, пагража́льны;

a nasty accident небяспе́чнае/жу́даснае здарэ́нне;

a nasty bend небяспе́чны паваро́т/заваро́т, небяспе́чная паваро́тка (дарогі);

a nasty cut глыбо́кі парэ́з;

a nasty illness ця́жкае/сур’ёзнае захво́рванне

get/turn nasty узлава́цца, раззлава́цца; перайсці́ да пагро́з

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nasty

[ˈnæsti]

adj.

1) агі́дны, бру́дны (пра пако́й, рабо́ту)

2) мара́льна бру́дны, ні́зкі; непрысто́йны, паску́дны (пра сло́вы)

3) ве́льмі непрые́мны, благі́, ліхі; паску́дны (пра надво́р’е, хваро́бу)

nasty weather — благо́е надво́р’е

4) з дрэ́ннай, паску́днай нату́рай; зласьлі́вы; капры́зны; невыно́сны для і́ншых

Don’t be nasty — Не капры́зь, Ня будзь зло́сны

5) небясьпе́чны

a nasty accident — небясьпе́чны вы́падак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sour

[saʊr]

1.

adj.

1) кі́слы

sour cream — сьмята́на f.

2) скі́слы, пракі́слы; сапсу́ты (пра суп, віно́)

3) з кі́слым або́ е́лкім па́хам

4) Figur. зласьлі́вы; зло́сны; не ў настро́і

a sour face — кі́слая мі́на

2.

v.i.

1) кі́снуць, скіса́ць (пра малако́)

2) кі́снуць (псава́цца, пра віно́, суп)

3) быць не ў настро́і, рабі́цца зласьлі́вым

- sour weather

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Се́вер ‘поўнач’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘паўночны вецер, холад’ (Касп., Варл., Сцяшк.; паст., лаг., Сл. ПЗБ; Хрэст. дыял.; бых., Мат. Гродз.), северы́к ‘тс’ (Анім. дад.), се́верыць ‘трэскацца ад холаду’ (мядз., Сл. ПЗБ), ‘трэскацца ад сонца і ветру (пра вусны і скуру на руках і нагах)’ (Варл.). Параўн. укр. сі́вер ‘халодны, пранізлівы вецер, холад’, ‘поўнач’, рус. се́вер ‘поўнач’, ст.-рус. сѣверъ ‘поўнач; паўночны вецер’, польск. дыял. śevorecka ‘імжа’, чэш. sever, славац. sever ‘тс’, в.-луж. sowjer ‘марыва, туман’, славен. séver ‘паўночны бок неба, вецер з таго боку’, серб.-харв. се̏вер ‘поўнач’, балг. се́вер, макед. север ‘тс’, ст.-слав. сѣверъ ‘поўнач, паўночны вецер’. Прасл. *severъ, якое мае адпаведнікі ў літ. šiarỹs ‘паўночны вецер’, šiarúsзлосны, пранізлівы да касцей (вецер)’, лат. caurus ‘паўночна-ўсходні вецер’ і г. д., якія, як мяркуюць, роднасныя і.-е. *seu̯‑ ‘левы’. Гл. Фасмер, 3, 588 з літ-рай і наст.; ESJSt, 13, 812; Глухак, 552; Бязлай, 3, 231. Махэк₂ (542), які, следам за Эрхардам (SbP (Brno), 6, 5–7), прытрымліваецца гэтай версіі, тлумачыць гэта тым, што старажытныя людзі пры прынясенні ахвяр стаялі тварам да ўсходу, так што поўнач была ў іх з левака боку. Трубачоў (Этногенез₂, 386) звязвае племянную назву *sěver(ʼ)ane з яе лакалізацыяй на паўночным (левым) беразе Дуная. Гл. таксама сівер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

angry

[ˈæŋgri]

adj. -grier, -griest

1) зло́сны, гне́ўны; раззлава́ны

I was very angry — Я быў ве́льмі раззлава́ны

to be angry at (about) — злава́цца за не́шта або́ дзе́ля не́чага

to be angry at (with) somebody — быць зло́сным на не́кага

to get angry — зазлава́цца, узлава́цца

2) гне́ўны, бурлі́вы

an angry sea — бурлі́вае мо́ра

an angry sky — пахму́рнае не́ба

3) са зло́сьцю

angry words — ска́заныя са зло́сьцю сло́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адхіліцца, адваліцца назад (пра чалавека, пра часткі яго цела). Ільіч весела засмяяўся, аж неяк адкінуўся назад, а потым пасуравеў і нахмурыў бровы, якія сышліся на пераноссі. Гурскі. Максім сядзеў спіной да акна, адкінуўшыся назад, на пачарнелы дубовы падаконнік. Кудравец. // Адваліцца, легчы на спіну. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы. Чорны. // Хутка перамясціцца, аддаліцца ад чаго‑н. Інстынктыўна, як сядзеў, [Ігнат] адкінуўся яшчэ далей у глыб вагона. Галавач. [Сцяпан:] — Добра, што ў.. [чалавека] якраз граблі на возе былі, то ён стаўпцом.. [сабаку] па лбе стукнуў, дык той адкінуўся, а то парваў бы, з воза б сцягнуў. Крапіва.

2. Раптоўна адчыніцца, адваліцца, адпасці. Рэзка адкінуліся брызентавыя дзверцы ў кузаве. У вочы ўдарыў свет дня. Арабей. // Падняцца, апусціцца, адсунуцца ўбок (пра тое, што закрывае, захінае). Адкінуліся шторы — і ў акне з’явілася постаць.

3. Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу). [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца. Якімовіч.

4. перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца. І вось Тоня датанцавалася: адкінуўся Косцік, адкінуўся ў найвялікшым сумненні. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які колецца, можа рабіць укол. Калючыя шыпы ліян ранілі .. рукі і рвалі вопратку. Самуйлёнак. Пад нагамі шумна зашастаў калючы ржэўнік. Якімовіч. // Які выклікае балючае адчуванне ўколу. Нізка плылі цяжкія хмары, сыпаўся калючы халодны снег. Лупсякоў. Толькі вецер ганяў калючы пясок па дарозе. Шыцік.

2. Які мае калючкі. Калючы дрот. Калючы куст. □ [Тата] збірае грыбы і ўсё лезе туды, дзе густа стаяць калючыя ёлачкі. Брыль.

3. перан. Востры, са злой насмешкай. Бацька ў роспачы, у злосці Кінуў жмут калючых слоў. Колас. // Злы, нядобры (пра погляд, вочы і пад.). Людзі слухалі паказанні, і твары іх камянелі, сухімі, калючымі рабіліся іх вочы. Лынькоў. Позірк Шамоты быў стрыманы, калючы, недаверлівы, позірк Варановіча — вясёлы, усмешлівы, з нейкай вострай думкай у вачах. Дуброўскі.

4. перан. Які непрыхільна, недаверліва ставіцца да ўсяго; нелюдзімы, злосны (пра чалавека). Паходню варта было б правучыць — занадта ён ужо порсткі і калючы стаў у апошнія гады. Хадкевіч.

5. перан. Асляпляльны, рэзкі, яркі (пра святло). Лежачы на цвёрдым белым стале, аслепленая калючым святлом, яна [Лёдзя] адчувала, што траціць апошнія сілы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)