Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
catch with the goods
злаві́ць на гара́чым учы́нку або́ на ме́сцы злачы́нства
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
abet
[əˈbet]
v.t.
намаўля́ць, падбіва́ць, падбухто́рваць
to abet a crime — падбухто́рыць да злачы́нства
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПРАМЫСЛО́ВЫ ШПІЯНА́Ж,
адна з назваў злачыннай дзейнасці, Накіраванай на процізаконнае набыццё звестак, якія маюць эканам. ці камерцыйную каштоўнасць. Мэта П.ш. — авалоданне камерцыйнай або банкаўскай тайнай і выкарыстанне яе без згоды ўладальніка, здзейсненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за т.зв.камерцыйны шпіянаж. Адказнасць за гэта злачынства ўзмацняецца, калі ў выніку яго быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэцыды́ў, ‑дыву, м.
1. Зварот, паўтарэнне якой‑н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла. Рэцыдыў страху.
2. Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся. Рэцыдыў рэўматызму.
3. Паўторнае злачынства пасля пакарання. Рэцыдыў крадзяжу.
[Ад лац. recidivus — які аднаўляецца, варочаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саўдзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. разам з кім‑н. — Ведаеш, Андрэй Максімавіч, я сябе адчуваю саўдзельнікам злачынства, — прызнаўся Радзевіч.Дуброўскі.Свірыд хавае крадзенае і сам крадзе, зрабіў саўдзельнікам сына Амяльяна.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Злачы́нец ’той, хто парушыў закон’. Укр.злочи́нець, польск.złoczyńca, чэш., слав.zloćinec, ст.-чэш.zločincě, н.-луж.уст.złocyńc, славен.zločínec, серб.-харв.злочи́нац, балг.уст.кніжн.злочинец, макед.злочинец ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) злочинець. Ст.-бел. (1529 г.) злочинца < польск. (Булыка, Запазыч., 123). Параўн. укр.зло́чин, польск.złoczyn, чэш., славац.zločin, серб.-харв.зло̏чӣн, зло̀чин, макед.злочин ’злачынства’, славен.zločín ’злачынства, злачынец’. Ад прасл.дыял. складанага слова zъlo + čin‑ (činъ ’дзеянне’ < činiti ’рабіць’, параўн. учынак, гл. чын) утвораны агентыўны назоўнік з паўн.-слав. суфіксам *‑ьca (параўн. ст.-чэш., польск., ст.-бел.) ці ‑ьcь. Паколькі ва ўсх.-слав. не пашырана слова *злочинъ (верагодна, укр. < польск.), магчыма, што злачынец (і ўкр.злочинець) — пераафармленне запазычанага з польск. (чэш.?) злачынца паводле больш звычайнай мадэлі на ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРАВАПАРУШЭ́ННЕ,
антысацыяльнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае якія-н. нормы права і прычыняе грамадству шкоду. Падзяляюцца на: цывільныя (прычыненне шкоды асобе, маёмасці грамадзяніна або арг-цыі), адміністрацыйныя (напр., парушэнне правіл дарожнага руху і інш.), дысцыплінарныя і інш. правіннасці (напр., прагул). Найб. небяспечны від П. — злачынства. За П. законам прадугледжана адпаведная цывільная, адм., дысцыплінарная і крымін. адказнасць. П. бывае і міжнародным (парушэнне дзяржавай або інш. суб’ектам міжнар. права сваіх міжнар. абавязкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАГОНАВАРЭ́ННЕ,
хатні выраб самагону, брагі і інш. моцных спіртных напіткаў. Паводле кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адм. парушэннях С., захоўванне і набыццё гэтых напіткаў, а таксама выраб і захоўванне прылад для С. — правапарушэнні. якія падлягаюць адм. адказнасці. Хатні выраб спіртных напіткаў пры дапамозе натуральнага браджэння (віны, наліўкі, настойкі) не з’яўляецца правапарушэннем. За С. накладаецца штраф у памеры да 5 мінім. заработных плат. Крымінальны кодэкс у рэдакцыі 1960 разглядаў С. як крымін.злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЎПРА́ЎСТВА,
злачынства супраць парадку кіравання. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь заключаецца ў самавольным ажыццяўленні асобай свайго сапраўднага або мяркуемага права, якое ўчынена з парушэннем устаноўленага прававым актам парадку і прычыніла шкоду ў буйным памеры, істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, ці дзярж. грамадскім інтарэсам. С. таксама лічыцца адм. правапарушэнне, якое ўяўляе сабой самавольнае ажыццяўленне свайго сапраўднага або мяркуемага права, калі дзеянні парушальніка не пацягнулі пазначаных вышэй вынікаў.