ДЭКАНДО́ЛЬ (de Candolle) Агюстэн Пірам (4.2.1778, г. Жэнева, Швейцарыя — 9.9.1841),
швейцарскі батанік; заснавальнік параўнальнай марфалогіі раслін. Замежны ганаровы чл. (1835) Пецярб.АН. Бацька А.Дэкандоля. Вучань Ж.Кюўе і Ж.Б.Ламарка. Праф. ун-таў у Парыжы (з 1802), Манпелье (з 1808), Жэневе (з 1816), дзе заснаваў бат. сад і «Гербарый Д.». Распрацаваў адну з першых натуральных сістэм раслін (1835); аўтар працы «Увядзенне ў натуральную сістэму царства раслін» (т. 1—17, 1824—39), якую завяршыў яго сын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛАРЫЁН, Ларыён (? — ?),
старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф і пісьменнік, заснавальнікКіева-Пячэрскай лаўры (1051), першы мітрапаліт кіеўскі з мясц. духавенства (1051—54 ці 1055). Аўтар публіцыстычнага твора Стараж. Русі — «Слова пра закон і дар божы» (паміж 1037 і 1050), дзе развіваецца думка пра роўнасць народаў, якія вызнаюць хрысціянства, высока ацэньваюцца справы князёў, якія праславілі Русь у інш. краінах. У «Слове» выказаны таксама ідэі вял. кіеўскага кн.Яраслава Мудрага аб царк. незалежнасці Кіеўскай дзяржавы ад Візантыі.
нямецкі матэматык, заснавальнік тэорыі мностваў. Скончыў Берлінскі ун-т (1867). З 1869 ва ун-це ў г. Гале (у 1879—1913 праф.). Распрацаваў тэорыю бясконцых мностваў і тэорыю трансфінітных лікаў, сістэматызаваў і абгрунтаваў прынцыпы свайго вучэння аб бясконцасці. Сфармуляваў адну з аксіём неперарыўнасці (аксіёма К.). Увёў паняцці лімітавага пункта, вытворнага мноства, развіў адну з тэорый ірацыянальных лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ДЖЫЧ Вук Стэфанавіч (26.10.1787, с. Тржыч, Сербія — 26.1.1864),
сербскі філолаг, фалькларыст, заснавальнік новай сербскай літ. мовы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1851). Распрацаваў новы правапіс, заснаваны на фанет. прынцыпе, удасканаліў графіку. Аўтар «Сербскага слоўніка» (1818) — найб. поўнага збору нар. лексікі. Сабраў і апублікаваў каштоўныя гіст. і этнагр. матэрыялы, творы серб. вуснай нар. творчасці («Сербскія народныя казкі», 1821), выдаў зборнік нар. песень (1814—15, поўнае выд., т. 1—9, 1891—1902), склаў граматыку сербскай мовы (1814).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБЕРТЭ́Н (Coubertin) П’ер дэ (1.1.1863, Парыж — 2.9.1937),
франц. грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнікалімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн. правілы правядзення Алімп. гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДО́ШКІН Іван Яўстафавіч (1747—28 або 29.3.1804),
расійскі скрыпач, кампазітар і педагог; заснавальнікрас. скрыпічнай школы. Адзін з першых рас. скрыпачоў-віртуозаў. З 1762 у Прыдворным аркестры ў Пецярбургу, пазней капельмайстар. Выкладаў, у т. л. з 1764 у муз. класах Пецярбургскай АМ. Аўтар твораў для скрыпкі (больш за 50 цыклаў варыяцый на рус.нар. песні, санаты і інш.), гітары, аркестра. Збіраў рус.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РАЛЬД IХорфагер
(Harald Haatfager, літар. — Харальд Прыгожавалосы; каля 850 — каля 933 ці пазней),
першы конунг (кароль) Нарвегіі [2-я пал. 9—1-я пал. 10 ст.], заснавальнік дынастыі Хорфагераў. Сын дробнага правіцеля з Паўд.-Усх. Нарвегіі. Каля 872 знішчыў або падпарадкаваў сабе правіцеляў асобных абласцей і аб’яднаў нарв. землі. Упершыню ўвёў у Нарвегіі пагалоўны падатак, рабіў паходы на Аркнейскія а-вы і ў Шатландыю. Дасягнутае пры ім аб’яднанне краіны было нетрывалым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЙЛ (Hale) Джордж Элеры (29.6.1868, г. Чыкага, ЗША — 21.2.1938),
амерыканскі астраном. Чл.Нац.АН ЗША (1902). Замежны чл.-кар.Рас.АН (1924). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1890). З 1897 праф. Чыкагскага ун-та. Заснавальнік і першы дырэктар Йеркскай (1895—1905) і Маўнт-Вілсанаўскай (1904—23) абсерваторый. Навук. працы па даследаванні Сонца і зорак. Першы выкарыстаў для назіранняў Сонца спектрагеліяскоп, спектрагеліёграф і вежавы тэлескоп. Прадказаў і пацвердзіў данымі назіранняў існаванне магн. поля сонечных плям (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІЯ,
княжацкі род герба «Рох» зменены ў ВКЛ. Магчыма, паходзяць з мясц. князёў, нашчадкаў полацкага кн.Усяслава Брачыславіча, але паходжанне дакладна не высветлена. Упершыню згадваюцца ў 2-й пал. 15 ст. князі Васіль (упамінаецца ў 1463) і Іван (у 1473 з’ехаў у Маскву, дзе ў 1493 пакараны смерцю за змову супраць вял.кн. Івана III). У пач. 16 ст. вядома некалькі князёў Л., якія сумесна валодалі замкам і мяст.Лукомль і інш. маёнткамі ў Лукомскім княстве. 3 іх Фёдар Іванавіч у 1508 удзельнічаў у мяцяжы князёў Глінскіх. Верагодна, яго братамі былі Іван Іванавіч (каля 1460 — пасля 1520), уладальнік Шчыдутаў і Гарадца, заснавальнік шчыдуцкай галіны Л., Андрэй Іванавіч (каля 1470 — пасля 1528), уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў, заснавальнік згаслай у 1-й пал. 17 ст. меляшковіцкай галіны, Раман (? — пасля 1500), уладальнік Пачаевічаў у Лукомскім княстве, Дабрыгораў у Полацкай зямлі і Лічкава ў Лідскім пав. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні. З 2-й пал. 16 ст. яны неаднаразова займалі павятовыя пасады пераважна ў Аршанскім і Віцебскім пав. Сенатарскай годнасці дасягнуў Фрыдэрык (каля 1565—1611), падкаморы аршанскі з 1600, адначасова староста крычаўскі з 1602, кашталян мсціслаўскі з 1610. Род Л. захаваўся да 20 ст., многія змізарнелыя яго прадстаўнікі не карысталіся княжацкім тытулам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧО́Ў Міхаіл Аляксандравіч (10.3.1942, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 31.10.1992),
бел. археолаг, гісторык-медыявіст, грамадска-паліт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1964). З 1968 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, з 1978 у Гродзенскім ун-це (у 1983—35 заг. кафедры). Заснавальнік і кіраўнік гісторыка-культ. клуба «Паходня» ў Гродне. З 1989 заг. рэдакцыі гісторыі Беларусі, з крас. 1992 гал. рэдактар выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Вывучаў ваен. гісторыю Беларусі, абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 10—18 ст. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—88), «Беларуская кафля» (1989), «Старажытны Мсціслаў» (з А.Трусавым), «Вялікае мастацтва артылерыі» (з А.Бельскім; абедзве 1992). З 1989 нам. старшыні сойма Бел.нар. фронту «Адраджэньне», заснавальнік і старшыня Цэнтр. рады Бел. сацыял-дэмакр. грамады (1991—92).
Тв.:
Вежы валынскага тыпу і іх распаўсюджванне на Беларусі // Беларускія старажытнасці. Мн., 1972;
Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мн., 1977;
Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978;
Замки Белоруссии. Мн., 1987;
Замкі і людзі. Мн., 1991;
Паходня. Мн., 1994.
Літ.:
Castrum, urbis et bellum: Зб.навук.прац. Баранавічы, 2002.