Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
versíchern
1.vt
1) (G) запэўніваць, упэўніваць (у чым-н.)
2) (gegen A) страхава́ць (ад чаго-н.)
2.~, sich
1) застрахава́цца
2) забяспе́чыць сабе́ падтры́мку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ГРАНІ́Т»,
кодавая назва аперацыі бел. партызан у Вял.Айч. вайну па вывадзе са строю трансп. ліній акупантаў вясной і летам 1943. План аперацыі зацверджаны 21.4.1943 нач.Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) П.З.Калініным. Задача аперацыі — шляхам узгодненых дзеянняў партызан сарваць перавозкі ворага да фронту, нанесці яму макс. страты. Для падрыхтоўкі і правядзення аперацыі ў тыл ворага былі накіраваны прадстаўнікі БШПР (афіцэры сувязі, інструктары-мінёры). З сак. пры дапамозе авіяцыі далёкага дзеяння партызанам перапраўлялі зброю, боепрыпасы, узрыўчатку; да 6.6.1943 дастаўлена 555 т грузаў (тол, міны, аўтаматы, ручныя кулямёты, вінтоўкі, карабіны, процітанк. ружжы, патроны, гранаты і інш.). У ходзе аперацыі партызаны пусцілі пад адхон 1806 эшалонаў, 8 бронецягнікоў, узарвалі 66 чыг. мастоў, разбурылі 167 кмчыг. пуці, 619 кмтэлеф.-тэлегр. сувязі, разграмілі 164 фаш. гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Да лета 1943 вывелі са строю амаль усе вузкакалейкі. Гэта прымусіла гітлераўцаў прыняць дадатковыя меры бяспекі: з мая начны рух цягнікоў спыніўся, хуткасць на шэрагу ўчасткаў знізілася да 10—15 км у гадз. Аднак БШПР не змог забяспечыць узрыўчаткай усе партыз. фарміраванні, таму што «Граніт» была праведзена ў абмежаваным маштабе. Яе вопыт быў выкарыстаны пры планаванні і ажыццяўленні новых больш маштабных аперацый, у т. л. аперацыі «Рэйкавая вайна».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕССЕВАДБУ́Д, Галоўнае ўпраўленне па асушэнні зямель і будаўніцтве саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР. Дзейнічала ў 1966—91, размяшчалася ў г. Пінск. Ажыццяўляла меліярацыю і с.-г. асваенне зямель Бел. Палесся з мэтай стварэння ў гэтым рэгіёне буйной базы па вытв-сці мяса і малака. Было прадугледжана меліяраваць 2,2 млн.га балот і забалочаных зямель, пабудаваць 17 вадасховішчаў і 19 поўнасістэмных рыбных гаспадарак, арганізаваць і пабудаваць 72 саўгасы, забяспечыць меры проціпаводкавай аховы. Буд-ва вялі спецыялізаваныя трэсты і сельскія буд. камбінаты. У складзе трэстаў і ў непасрэдным падпарадкаванні П. былі падрадныя буд.-мантажныя арг-цыі ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абл. Беларусі, у Бранскай вобл. Расіі. У П. ўваходзілі прадпрыемствы па выпуску зборнага жалезабетону, металаканструкцый, сталярных вырабаў, дрэнажных труб, цэглы, друзу, рамонту меліярац.-буд. тэхнікі, па забеспячэнні і камплектацыі будоўляў, Палескі трэст саўгасаў, вытв.аўтамаб. трэст, упраўленне рабочага забеспячэння. За перыяд дзейнасці П. асушаны новыя землі і рэканструяваны ўстарэлыя меліярац. сістэмы агульнай плошчай больш за 1 млн.га, пабудавана шмат новых пасёлкаў. Меліярацыя прывяла таксама да непажаданых вынікаў — абмялелі ці былі знішчаны малыя рэкі, пашырылася эрозія глебы, зменшылася разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету, скараціліся арэалы многіх раслін і інш.Гл. таксама Меліярацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патэнцыя́л, ‑у, м.
1.Спец. Велічныя, якая характарызуе запас энергіі цела, што знаходзіцца ў пэўным пункце поля (электрычнага, магнітнага і пад.). Розніца патэнцыялаў.
2.перан. Сукупнасць наяўных магчымасцей, сродкаў у якой‑н. галіне, сферы. Эканамічны патэнцыял краіны. □ Аповесць [Я. Коласа] «У палескай глушы» найбольш поўна раскрывае духоўны патэнцыял інтэлігента «першага пакалення» Лабановіча.Навуменка.Абавязак партыйных арганізацый і камітэтаў — забяспечыць поўнае выкарыстанне велізарнага выхаваўчага патэнцыялу, якім валодае кожны працоўны калектыў, для маральнага ўзвышэння асобы.«Звязда».
[Ад лац. potentia — сіла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забяспе́чвацьнесов.
1. (представлять средства для жизни) обеспе́чивать; (доставлять что-л. кому-л. — ещё) снабжа́ть; (давать в достаточном количестве — ещё) удовлетворя́ть;
3.воен. (продуктами питания, обмундированием и т.п.) дово́льствовать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
opatrzyć
зак.
1. агледзець; зрабіць перавязку;
2.забяспечыць; падрыхтаваць;
opatrzyć okna na zimę — падрыхтаваць вокны да зімы;
3.уст. дапамагчы беднаму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абу́ць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што.
1. Надзець сабе ці каму‑н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі.Лужанін.
2.Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі.Асіпенка.
•••
Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе.М. Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Загадзя забяспечыць сабе чыю‑н. падтрымку, дапамогу, згоду і пад. Сёмка заручыўся згодаю аднаго рамізніка, а сам з Рыгорам пайшоў на станцыю.Гартны.
заручы́цца2, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑рушыцца; зак., зкім і без дап.
Дамовіцца аб шлюбе, назвацца жаніхом і нявестай. — Спраўляй, хлопец засмучаны, з дзяўчынат заручыны, Спраўляй!.. Яна заручыцца, Спраўляй!Куляшоў.[Фельчарка] расказала мне, што ўвосень вось гэтага года заручылася з хлопцам, які жыве там, на сваёй і яе радзіме.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неймаве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які значна пераўзыходзіць звычайную ступень чаго‑н. Неймаверная сіла. □ З неймавернай хуткасцю, як страла, ляціць .. [заяц] па светавой дарожцы, атуленай цемрай, нібы між дзвюх чорных сцен.В. Вольскі.Прыходзілася праяўляць неймаверную вынаходлівасць, каб забяспечыць цэх работай.Шыцік.
2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы. Неймаверныя ўмовы. □ Зыбіну гэтая вестка прыйшлася не тое што нечаканай — неймавернай: бацька быў яшчэ дужы, як не крануты нічым знутры дуб, здаровы.. і — раптам — памёр, прыязджай на пахаванне.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)