перыяд года, калі магчымы рост і развіццё (вегетацыя) раслін па метэаралагічных умовах. Працягласць залежыць ад геагр. шыраты, клімату. У тропіках вегетацыйны перыяд доўжыцца ўвесь год, у высокіх шыротах і гарах — ад апошняга веснавога да першага восеньскага замаразку. Адрозніваюць агульны вегетацыйны перыяд для раслін пэўнай мясцовасці, што вызначаецца колькасцю сутак з сярэднімі т-рамі больш за 5 °C, і вегетацыйны перыяд асобных відаў раслін — час, неабходны для поўнага цыкла іх развіцця, які можа быць значна карацейшы за агульны.
У Беларусі пачатак вегетацыйнага перыяду прыпадае на канец 1-й дэкады крас. на ПдЗ, да канца 2-й дэкады гэтага месяца пачынаецца на астатняй тэрыторыі. Сярэдняя працягласць вегетацыйнага перыяду 185—205 дзён (гл. карту). У асобныя гады можа перавышаць сярэдні паказчык на 30—40 дзён. На ўзвышшах, асушаных балотах, у значных паніжэннях рэльефу на 3—6 сутак карацейшы, чым на суседніх раўнінах. Заканчваецца ў канцы 2-й дэкады кастр. на ПнУ, у пачатку ліст. на ПдЗ. Вегетацыйны перыяд — асн. біякліматычны паказчык, якім карыстаюцца пры інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, падборы с.-г. культур, правядзенні с.-г. работ і агратэхн. мерапрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
знясі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць бяссільным; аслабець, знемагчы. [Партызан] знясілеў дарэшты, патроны выстраляў, але аўтамата не кінуў.Карпюк.Сем дзён і сем начэй поўз салдат лесам, знясілеў ушчэнт і супакоіўся сярод росных траў і вільготных імхоў.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святкава́цца, ‑куецца; незак.
1. Урачыста адзначацца. Яшчэ з дзён Віцебскай вобласці ў Мінску, як святкаваўся юбілей рэспублікі, засела недзе ў маёй душы стрэмка-думка: завітаць калі-небудзь на Аршаншчыну, у вёску Пугляі.«ЛіМ».
2.Зал.да святкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцяжы́на, ‑ы, ж.
Разм. Сцежка. Дом над ракою знаёмы, Да дому сцяжына.Куляшоў.Хто раз ступіў на сцяжыну творчасці, не сыдзе з яе да канца дзён сваіх, колькі б творчых пакут і расчараванняў не прынесла яна.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
|| незак.адпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
|| наз.адпрацо́ўванне, -я, н. (да 1, 2 і 4 знач.) іадпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вагаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі. Вагавіты колас.//перан. Значны. Усе пакручваюць галовамі .., калі пачынаецца гаворка пра некаторых навічкоў-будаўнікоў, якія сваю, пакуль што яшчэ не надта вагавітую, палучку растрачваюць за некалькі дзён.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адмыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадмываць плямы. □ — Я пазаносіў у кладоўку посуд, пэндзлі, памог хлопцам паадмываць працавітыя рукі ад фарбы.Дубоўка.За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляжаць некаторы час. Агародамі.. [Даміра] дапоўз да хлява, паляжаў крыху, прыслухоўваючыся да цішыні.Асіпенка.Тыдні два праваляўся ў пасцелі Васіль Бусыга пасля стычкі з Саўкам Мільгуном. Дзён пяць паляжаў у бальніцы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцягано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўзнагароджаны сцягам. Сцяганосны калгас.// Упрыгожаны сцягам (сцягамі). Яе [Масквы] мне вобраз мроіўся не звонам старых званіц і не Крамля каронай, — са школьных дзён у памяці маёй яна ўжылася Прэсняю Чырвонай і сцяганоснай майскаю ракой.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худо́ба, ‑ы, ж., зб.
Разм. Свойская жывёла. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на дварэ, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу?Колас.Некалькі дзён худоба тут не хадзіла, дык усюды паднялася густая мяккая траўка.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)