пато́мак, ‑мка, м.

Тое, што і нашчадак. Пакінем спадчыну мы для патомкаў Інакшую ад той, Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваёй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадгісто́рыя, ‑і, ж.

Перыяд, які папярэднічае гісторыі чаго‑н. Перадгісторыя чалавецтва. // Тое, што папярэднічае ўзнікненню, развіццю чаго‑н. і падрыхтоўвае гэтае развіццё, узнікненне. Перадгісторыя завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхрані́я, ‑і, ж.

1. Кніжн. Тое, што і сінхранізм.

2. У мовазнаўстве — суіснаванне і ўзаемазалежнасць элементаў мовы ў які‑н. перыяд яе гісторыі; проціл. дыяхранія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

watershed [ˈwɔ:təʃed] n.

1. водападзе́л

2. перало́м, мяжа́ памі́ж дзвюма́ эпо́хамі;

a watershed in the history of space перало́мны мо́мант у гісто́рыі касмі́чных дасле́даванняў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

відаво́чца, ‑цы, м.

Сведка якога‑н. здарэння, падзеі. Мая скарбонка цікавых дробязей, кур’ёзаў зрабіла мяне відавочцам, ды і не відавочцам, а ўдзельнікам хвалюючай жыццёвай гісторыі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашуты́зм, ‑у, м.

Скачкі з парашутам з самалёта, аэрастата як від спорту. Такое працяглае знаходжанне ў паветры з разгорнутым парашутам адзначаецца ў гісторыі парашутызму ўпершыню. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгарну́цца, ‑горнецца; зак.

Павярнуцца з аднаго боку на другі (пра лісты ў кнізе). / у перан. ужыв. Адгарнулася новая старонка ў шматвяковай гісторыі Полацка — старонка будаўніцтва камунізма. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́рнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нявернага. Нявернасць сябра.

2. Здрада ў каханні, парушэнне сямейнай вернасці. У галаву назойліва лезуць розныя недарэчныя гісторыі аб жаночай нявернасці, здрадлівасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ю́рскі, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да юры, уласцівы ёй. Юрскі вапняк. Юрская флора.

•••

Юрскі перыяд (юрская сістэма) — другі (сярэдні) перыяд мезазойскай эры ў гісторыі Зямлі.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гару́чае ’гаручае’ (БРС). Запазычанне з рус. горю́чее ’тс’. Да гісторыі рус. слова гл. Шанскі, 1, Г, 144.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)