Аян-Орас (грэч. Святая гара), манастырскі комплекс у Грэцыі, на п-ве Халкідыкі. Склаўся ў 10—11 ст. на месцы стараж.-грэч. калоніі. Засн. ў 962 грэкам Афанасіем (лаўра). У наступныя стагоддзі — буйны цэнтр правасл. царквы. З 1430 да 1913 анклаў у Турцыі, потым у складзе Грэцыі. Уключае 20 манастыроў, размешчаных у скалах. У цэнтры Афона — манастыр Прататон (засн. ў 10 ст.) з базілікай (фрэскі М.Панселіна, 14 ст.). Манастырам характэрныя купальныя трыконхавыя цэрквы з вял. прытворам, часам упрыгожаныя фрэскамі і мазаікамі (неаднаразова перабудоўваліся і абнаўляліся): Лаўра (962—963), Моні-Івірон (980), Філатэос (12 ст.), Аяс-Паўлас (11—14 ст.). У комплекс уваходзяць таксама манастыры сербскі Хіландар, рус.св. Панцеляймона (абодва 12 ст.), балг. Заграфа (11—13 ст.) і інш. У манастырах багатыя калекцыі візант. рукапісаў, абразоў, прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Літ.:
Chreston P. Athos: History, monuments, life. Thessaloniki, 1970.
Да арт.Афон. Комплекс манастыроў.Да арт.Афон. Абраз з манастыра Заграфа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліберці́ны
(лац. libertinus = вольнаадпушчаны)
адпушчаныя на свабоду рабы або тыя, хто выкупіўся ў Стараж.Грэцыі і Рыме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
марафо́нскі
(ад гр. Marathon = назва паселішча ў Грэцыі)
звязаны са звышдалёкімі дыстанцыямі (напр. м. бег, м. заплыў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
панкратыён
(гр. pankration)
від спартыўных спаборніцтваў у Стараж.Грэцыі, у якіх спалучаліся прыёмы барацьбы і кулачнага бою.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рапсо́д
(гр. ihapsodos, ад rhapto = складаю + ode = песня)
вандроўны пясняр у Стараж.Грэцыі, выканаўца эпічных паэм, песень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
borrow
[ˈbɔroʊ]
v.t.
1) пазыча́ць
to borrow money — пазыча́ць гро́шы
to borrow books from the library — пазыча́ць зь бібліятэ́кі кні́гі
2) запазыча́ць, перайма́ць
Rome borrowed many ideas from Greece — Рым запазы́чыў шмат ідэ́яў ад Грэ́цыі
3) Math(пры адніма́ньні) пазыча́ць
•
- borrow trouble
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЕТЭ́РА (ад грэч. hetaira сяброўка, палюбоўніца),
у Стараж.Грэцыі незамужняя жанчына, якая вядзе свабодны, незалежны лад жыцця. Звычайна гетэры вызначаліся розумам, адукаванасцю і прыгажосцю, вакол іх гуртаваліся мастакі, паэты, філосафы. Знакамітымі гетэрамі былі Аспасія, Глікерыя (каханка Менандра), Фрына (сяброўка Праксіцеля). Вобразы гетэры адлюстраваны ў выяўл. мастацтве (творы вазапісу, насценны жывапіс, рэльефы), л-ры (камедыі грэч. пісьменнікаў Алкіфона, Лукіяна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНАТА́Ф (ад грэч. kenotaphos пустая магіла),
магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж.Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка (напр., памерлага на чужыне) нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з уяўленнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць супакаення. К. трапляюцца пры раскопках стараж. могільнікаў, у т. л. курганаў на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫЯТЫ́ДА (грэч. kaiyatides літар. жрыцы храма Артэміды ў Карыях Стараж.Грэцыі),
скульптурная выява жанчыны ў поўны рост, якая служыць апорай бэлькі ў арх. збудаванні ці вобразна выяўляе гэту функцыю. К. звычайна прылягаюць да сцяны ці выступаюць з яе. Пашырана ў ант. (храм Эрэхтэён у Афінах) і еўрап. архітэктуры 17—19 ст. На Беларусі трапляюцца з канца 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СТРА (грэч. palaistra ад palaiō змагаюся),
прыватная гімнастычная школа ў Стараж.Грэцыі. Звычайна ў П. займаліся хлопчыкі ва ўзросце 12—16 гадоў (на в. Самос была П. для дарослых мужчын). Праграма навучання ў П. ўключала бег, барацьбу, скачкі, кіданне кап’я і дыска (т.зв. сістэма пяцібор’я), гімнаст. практыкаванні, плаванне. П. мелі адкрытыя пляцоўкі, гімнаст. залы, басейны. Часам П. існавалі пры гімнасіях.