радыкалі́зм, -у, м.

1. Крайняя, бескампрамісная грамадска-палітычная пазіцыя партыі або групы асоб, якая характарызуецца імкненнем да кардынальных змен у сацыяльна-палітычнай сферы.

Палітычны р.

2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць.

|| прым. радыкалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расслаі́цца, ‑слоіцца; зак.

1. Раздзяліцца на слаі. Горкая парода расслаілася.

2. перан. Падзяліцца на сацыяльныя групы, класы. Пры капіталізме сялянства расслаілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присоедини́ть сов., в разн. знач. далучы́ць, мног. падалуча́ць;

присоедини́ть к гру́ппе далучы́ць да гру́пы;

присоедини́ть про́вод к магистра́ли эл. далучы́ць про́вад да магістра́лі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

букеціро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спосаб догляду прапашных культур, пры якім суцэльныя рады раслін шляхам папярочнага абганяння разбіваюць на асобныя групы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

групаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Кіраўнік групы (на занятках, рабоце і пад.). [Нампаліт] паведаміў, што сёння ў шаснаццаць ён збірае групаводаў палітзаняткаў. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́нсі, нескл., м. і ж. і мансі́йцы, -аў, адз. мансіе́ц, -сійца, м.

Народ уграфінскай моўнай групы, які насяляе Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. мансі́йка, -і, ДМ -сійцы, мн. -і, -сіе́к.

|| прым. ма́нсі, нязм. і мансі́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Romance [rəʊˈmæns] adj. рама́нскі;

Romance languages рама́нскія мо́вы;

Romance culture рама́нская культу́ра;

Spanish is a Romance language. Іспанская мова належыць да групы раманскіх моў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

supervise

[ˈsu:pərvaɪz]

v.t.

1) нагляда́ць, кірава́ць

He supervised the group’s activities — Ён кірава́ў дзе́йнасьцю гру́пы

2) зага́дваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бужа́не, ‑жан.

Гіст. Назва групы ўсходніх славян, якія жылі ў вярхоўях Заходняга Буга і ў канцы 10 ст. увайшлі ў Старажытна-рускую дзяржаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвалі́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Чалавек, які поўнасцю або часткова страціў працаздольнасць у выніку ранення, знявечання ці хваробы. Інвалід працы. Інвалід другой групы.

[Лац. invalidus — бяссільны, слабы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)