Смірноў Ю. В. (Герой Сав. Саюза) 9/615—616

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шчарбацэвіч Валодзя (піянер-герой) 7/222; 12/258, 647

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ствара́льнік, ‑а, м.

Той, хто стварае што‑н.; тварэц. Працоўныя масы — стваральнікі ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, галоўны герой гісторыі — павінны былі стаць і галоўным героем літаратуры. Івашын. [Я. Колас] з’яўляецца разам з Янкам Купалам стваральнікам беларускай літаратурнай мовы. «Полымя». // Арганізатар. [Шырма] .. выдатны дзеяч нашай культуры, стваральнік славутага беларускага хору. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РУ́МІН (Валерый Віктаравіч) (н. 16.8.1939, г. Камсамольск-на-Амуры, Расія),

савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1979, 1980). Герой Венгрыі, Герой Працы В’етнама, Герой Кубы (1980). Лётчык-касманаўт СССР (1977). Канд. тэхн. навук. Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1966). З 1973 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. З 1987 нам. ген. канструктара ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік праграм «Мір—НАСА», «Мір—Шатл» (1994—98), дырэктар праграмы «Міжнар. касм. станцыя» (ад Расіі). Здзейсніў (як бортінжынер) палёты: 9—11.10.1977 з У.​В.​Кавалёнкам на касм. караблі (КК) «Саюз-25»; 25.2—19.8.1979 з У.​А.​Ляхавым на КК «Саюз-32», «Саюз-34» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6»; 9.4—11.10.1980 з Л.​І.​Паповым на КК «Саюз-35», «Саюз-37» і АС «Салют-6»; 3—12.6.1998 у складзе экіпажа КК «Дыскаверы» (стыкоўка з АС «Мір»). У космасе правёў 371,7 сут. Залаты медаль імя К.​Э.​Цыялкоўскага АН СССР. Дзярж. прэмія СССР 1984.

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 13, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЯЗЬ (стараж.-рус.),

у Стараж. Русі храбры воін, герой.

т. 4, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

супермэ́н

(англ. superman, ад лац. super = над + англ. man = чалавек)

1) іран. чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі;

2) герой дэтэктываў, коміксаў, кінабаевікоў, надзелены нязвыклымі якасцямі, якія робяць яго непераможным, абаяльным.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Жукаў В. П. (Герой Сав. Саюза) 4/422; 7/75

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кузняцоў М. І. (Герой Сав. Саюза) 6/176; 8/275

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Янкоўскі А. А. (Герой Сац. Працы) 9/386; 12/163

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Смірноў Юрый Васілевіч,

удзельнік баёў на Беларусі, Герой Сав. Саюза.

т. 15, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)