комплекс метадаў геафізічнай разведкі карысных выкапняў і вывучэння нетраў Зямлі, заснаваных на рэгістрацыі выпраменьванняў прыродных і штучна выкліканых радыеактыўных палёў (гл.Радыеактыўнасць). Існуе больш за 50 метадаў, аб’яднаных у групы плошчавай і профільнай (для карціравання распасцірання радыеактыўных палёў), свідравіннай (радыеметрычнае даследаванне і апрабаванне керну горных парод) радыеметрыі.
Уключаюць гама-здымку, эманацыйную, радыегідрагеал., рэнтгенарадыеметрычную і гама-нейтронную здымкі. Для іх правядзення выкарыстоўваюцца альфа-, бэта-, гама-радыёметры і спектрометры. Радыеметрычныя даследаванні ў свідравінах і апрабаванне керну ажыццяўляюцца многаканальнымі спектрометрамі, імпульснымі генератарамі нейтронаў, спектрометрамі ядзерна-магнітнага рэзанансу і нейтронна-актывацыйнага аналізу. На Беларусі Р.м.р. выкарыстоўваюцца ў Геафізічнай экспедыцыі (Мінск) і Комплекснай партыі геафіз. даследаванняў свідравін (г. Мазыр Гомельскай вобл.) ВА «Белгеалогія», ва Упраўленні геафіз. работ у свідравінах (г. Рэчыца Гомельскай вобл.) ВА «Беларусьнафта». З дапамогай Р.м.р. выяўлены радовішчы калійных солей, фасфарытаў, бурых вуглёў, гаручых сланцаў, даўсанітаў і інш. Устаноўлены генет. і парагенетычныя сувязі карысных выкапняў з пашырэннем радыеактыўных элементаў і іх утрыманнем у пародзе. Радыеметрыя шырока выкарыстоўваецца для выяўлення радыяцыйнага забруджвання, звязанага з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦЫ Я́ДЗЕРНЫХ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯЎ,
крыніцы радыеактыўных часціц і гама-квантаў. Імі могуць быць радыеактыўныя ізатопы, паскаральнікі зараджаных часціц, ядзерныя рэактары, ядзерны выбух, тэрмаядзерныя рэакцыі і інш.Гл. таксама Радыеактыўныя прэпараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
міно́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мінору (у 1 знач.). Мінорны акорд. Мінорная гама. □ Наша тройка ціха павяла мінорны напеў папулярнай .. [у вайну] партызанскай песні.Пянкрат.І ў шчодрым музычным россыпу .. [Малышаў] улоўліваў толькі мінорныя адценні.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭНТГЕНАМЕ́ТРЫЯ,
раздзел дазіметрыі, які вывучае метады вымярэння і разліку дозы рэнтгенаўскага і гама-выпрамянення, а таксама ўздзеянне гэтых выпрамяненняў на жывыя арганізмы. Вымярэнні праводзяцца з дапамогай дазіметрычных прылад. Гл. таксама Біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кюрытэрапі́я
(ад кюры + тэрапія)
тое, што і гама-тэрапія.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЁСБА́ЎЭР ((Mōssbauer) Рудольф Людвіг) (н. 31.1.1929, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі фізік-эксперыментатар. Чл. Баварскай АН (1967), замежны чл.Нац.АН ЗША (1978), Рас.АН (1982) і інш.
Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1955), у 1964—72 і з 1977 праф. гэтага ун-та. У 1960—64 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1961 праф.). У 1972—77 дырэктар Ін-та Лаўэ—Ланжэвэна ў г. Грэнобль (Францыя). Навук. працы па гама-спектраскапіі, фізіцы цвёрдага цела, ядз. і нейтрыннай фізіцы. У 1958 адкрыў з’яву ядз.гама-рэзанансу (гл.Мёсбаўэра эфект). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985). Нобелеўская прэмія 1961 (разам з Р.Хофстэдтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Эффект RK и его значение для точных измерений // Наука и человечество. М., 1962;
Резонансная спектроскопия гамма-излучения: Лекция. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гамадо́нтнасць
(ад гама- + гр. odus, odontos = зуб)
раўназубасць (параўн.гетэрадонтнасць).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЕЙТРО́ННАЯ ТЭРАПІ́Я,
адзін з відаў прамянёвай тэрапіі, якая ажыццяўляецца з дапамогай нейтроннага выпрамянення. Пры Н.т. ўжываюць дыстанцыйнае (з дапамогай цыклатронаў), унутрыполасцевае і ўнутрытканкавае апрамяненне (крыніца змешанага нейтроннага і гама-выпрамянення каліфорній-252). Найб. выкарыстоўваецца для лячэння пухлінных захворванняў шыйкі маткі, языка і слізістых абалонак поласці рота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗАНА́НСНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
электрамагнітнае выпрамяненне, вылучанае сістэмай зарадаў (напр., атамам), з частатой, роўнай частаце ўзбуджальнага выпрамянення. Назіраецца пры пэўных умовах, напр., у разрэджаных газах, замарожаных растворах. Адкрыта Р.Вудам (1905) пры даследаваннях пары натрыю.
Для ўзбуджэння Р.в. атам (ці інш. сістэму звязаных зарадаў) абпрамяняюць, напр., святлом пэўнай частаты. Пры паглынанні кванта святла атам пераходзіць ва ўзбуджаны стан, пры спантанным вяртанні з якога ў асн. стан адбываюцца Р.в., — атам выпрамяняе квант святла той жа частаты і ў спектры выпрамянення выяўляецца рэзанансная лінія. Пры ўзаемадзеянні атамнага ядра з гама-выпрамяненнем назіраецца Р.в. гама-квантаў. Р.в. заўсёды палярызавана, пры гэтым ступень і характар палярызацыі вызначаецца характарам палярызацыі ўзбуджальнага выпрамянення, напрамкам назірання, уласцівасцямі выпрамяняльнага аб’екта, наяўнасцю ў ім дамешкаў, знешняга магн. поля (найб. адчувальна; у эксперыментах неабходна ўлічваць магн. поле Зямлі). Гл. таксама Вымушанае выпрамяненне, Квантавы генератар.