Паўхе́ніч ’удар па вуху; аплявуха’ (Нас.). Спачатку ⁺паўхень (з па і ву́ха), пазней далучыўся суфікс аддзеяслоўных назоўнікаў ‑іч (параўн. пацягавіч, перабірыч), таму што ў слове скрытна існуе дзеянне, яго вынік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

атато́шка

(ад гр. us, otos = вуха + topos = месца)

здольнасць вызначаць месцазнаходжанне крыніцы гуку пры аднолькавым слыху абодвума вушамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ніжняя мясістая частка вуха. З-пад фуражкі з блішчастым брыльком як бы выпісваліся намаляваныя чорнай тушшу бакенбарды, што даходзілі трошачкі ніжэй мочак вушэй. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jar​3 [dʒɑ:] v.

1. (on) раздражня́ць; хвалява́ць; ашаламля́ць;

His voice jars on me. Яго голас рэжа мне вуха.

2. (with) дысгармані́раваць, не адпавяда́ць;

These colours jar. Гэтыя колеры не гарманіруюць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сярга́ (сірьга́) ’завушніца’, ’мочка (вуха)’ (Мат. Гом.), ’завушніца’, ’калодачка для млёна ў верхнім жарне’ (маг., віц., гом., ЛА, 4), сюды ж сярге́йчык ’гняздо для млёна ў жорнах’ (талач., ЛА, 4). Гл. сергі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РАСТО́ЦКІ (Станіслаў Іосіфавіч) (21.4.1922, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл., Расія — 10.8.2001),

расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. СССР (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1952). Першы фільм — «Зямля і людзі» (1956). Мастацтву Р. ўласцівы лірызм, імкненне да спасціжэння ўнутр. свету герояў праз побытавыя калізіі: «Справа была ў Пянькове» (паводле С.​Антонава, 1958), «Дажывём да панядзелка» (1968, Дзярж. прэмія СССР 1970), «Белы Бім Чорнае вуха» (паводле Г.​Траяпольскага, 1977, Ленінская прэмія 1980), «Эскадрон гусар лятучых» (1980), «З жыцця Фёдара Кузькіна» (2 серыі, 1989). Значнае месца ў творчасці займала тэма Вял. Айч. вайны: «Майскія зоркі» (паводле навел Л.​Ашкеназі, 1959; сумесна з Чэхаславакіяй), «На сямі вятрах» (1962), «А зоры тут ціхія...» (паводле Б.​Васільева, 1972, Дзярж. прэмія СССР 1975).

Літ.:

Зоркий А. С.​Ростоцкий: Портрет режиссера. М., 1982.

С.І.Растоцкі.

т. 13, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕНСО́РНЫЯ СІСТЭ́МЫ, аналізатары,

сукупнасць перыферычных і цэнтральных нерв. утварэнняў, якія ўспрымаюць і аналізуюць інфармацыю аб уздзеянні на арганізм раздражняльнікаў. Перыферычныя аддзелы С.с. — рэцэптары — размешчаны на паверхні цела (у скуры, слізістых абалонках), у глыбіні (напр., механарэцэптары сардэчна-сасудзістай сістэмы), уваходзяць у склад сенсорных органаў (напр., вока, вуха). Сігналы ад рэцэптараў па сенсорных (аферэнтных) нервах паступаюць у ц. н. с., дзе інфармацыя перапрацоўваецца. Участкі кары вял. паўшар’яў, куды пераважна паступаюць аферэнтныя імпульсы, з’яўляюцца праекцыяй рэцэптарных палёў у кары і ўяўляюць коркавыя аддзелы С.с. (напр., зрокавая зона знаходзіцца пераважна ў патылічнай вобласці кары, слыхавыя — у скроневай). У выніку ўзгодненай работы розных С.с. у вял. паўшар’ях фарміруецца праграма паводзін і ацэнка выкананага дзеяння.

Літ.:

Судаков К.В. Общая теория функциональных систем. М., 1984;

Крылова АЛ. Физиология сенсорных систем. М., 1986.

С.​С.​Ермакова.

т. 14, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

параты́ды

(ад пара- + гр. us, otos = вуха)

скапленне ядавітых залоз па баках галавы ў саламандраў, жаб і іншых земнаводных.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хлю́панне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлюпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулае вуха пагранічніка здалёк улавіла хлюпанне ног па гразі і шолах кустоў. Пальчэўскі. Чулася толькі хлюпанне вады ды шуршанне леташняй асакі. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набакі́р, прысл.

Ссунуўшы, ссунуўшыся на адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор). Напяваючы песню, насунуўшы шапку набакір, вяртаўся Ясь дамоў. С. Александровіч. Сцяпанаў быў у новенькай гімнасцёрцы, галіфэ, у зухавата ссунутай набакір фуражцы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)