1) нечаканы выхад са строю тэхн. сістэмы, машыны, судна, самалёта і інш., іх пашкоджанне. Найб. частыя прычыны аварыі — адступленні ад нормаў тэхнікі бяспекі або парушэнні правілаў эксплуатацыі абсталявання, будынкаў, машын, тэхн. сістэм, памылкі ў іх праектаванні і тэхн. рэалізацыі. Буйныя аварыі на прадпрыемствах хім. і ядзернай прам-сці, транспарце (марскім, трубаправодным) могуць суправаджацца экалагічна небяспечнымі аварыйнымі выкідамі і чалавечымі ахвярамі.
2) Перан. — непрадбачанае парушэнне ў ходзе якой-н. справы; няўдача, няшчасце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖОНС (Jones) Ініга
(15.7.1573, Лондан — 21.6.1652),
англійскі архітэктар. Неаднаразова наведваў Італію, дзе вывучаў работы А.Паладыо (да яго трактата «Чатыры кнігі пра архітэктуру» выдаў каментарыі ў 1715) і Дж.Віньёлы. У 1615—43 гал. дазорац каралеўскіх будынкаў. Як адзін з буйнейшых прадстаўнікоў англ.паладыянства сцвярджаў у айч. архітэктуры прынцыпы класічнага дойлідства. Яго праект палаца Уайтхал у Лондане (1619—22; пабудавана Банкетная зала), віла каралевы («Куінсхаўс») у Грынвічы (1616—35) адметныя выразнасцю кампазіцыі і высакароднай прастатой формаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБО́РНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
канструкцыі будынкаў і збудаванняў, якія збіраюць (манціруюць) на буд. пляцоўцы з элементаў, папярэдне зробленых на заводах і палігонах. Робяцца з жалезабетону, бетону, металу, драўніны і інш. Выкарыстанне З.к. зніжае працаёмкасць і кошт буд-ва, павышае якасць работ, спрыяе комплекснай механізацыі буд. вытв-сці. З.к. найб. эфектыўныя пры вял. паўторнасці аднатыпных элементаў у жыллёвым, прамысл., камунальным і трансп. буд-ве (гл.Буйнаблочныя канструкцыі, Буйнапанэльныя канструкцыі). На Беларусі пашырана буйнаблочнае, буйнапанэльнае і аб’ёмнаблочнае домабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРЫ́ЙНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для распрацоўкі і перамяшчэння грунту. Падзяляюцца на ўласна землярыйныя (экскаватары), землярыйна-трансп. (бульдозеры, грэйдэры, грэйдэры-элеватары, скрэперы, стругі і інш.) і машыны для гідрамеханізацыі (у т.л. землечарпальныя снарады, землясосныя снарады, гідраманіторы). Выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні прамысл. і грамадз.будынкаў, буд-ве дарог, гідратэхн. і меліярац. збудаванняў, аэрадромаў, пракладцы падземных камунікацый, здабычы карысных выкапняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАЕКТАВА́ННЯ АБ’Е́КТАЎ КАМУНА́ЛЬНАЙ ГАСПАДА́РКІ (Белкамунпраект) Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 у Мінску. Да 1969 Бел.ін-т праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і буд-ва камунальных аб’ектаў. Асн. кірункі работы: распрацоўка комплексных праектаў буд-ва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытв. баз рамонтна-буд. арг-цый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага буд-ва, гар. электратранспарту, перапрацоўкі быт. адкідаў, грамадз. абслугоўвання насельніцтва, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі і інш. аб’ектаў гар. Гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛПРАМБУДПРАЕ́КТ, Беларускі праектны інстытут Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1945 у Мінску як праектная кантора Гал. ўпраўлення мясц. прам-сці пры СМБССР. У 1961—91 Бел. праектна-тэхнал.ін-тмясц. прам-сці «Белмясцпрампраект». Асн. кірункі дзейнасці: комплекснае праектаванне прамысл. прадпрыемстваў, аб’ектаў сац.-культ. прызначэння, жылых будынкаў для прамысл. прадпрыемстваў; распрацоўка механізмаў і машын для аб’ектаў буд-ва, канструктарскай дакументацыі, а таксама праектна-каштарыснай дакументацыі на тэхн. перааснашчэнне і рэканструкцыю дзеючых прамысл. прадпрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНАБЛО́ЧНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,зборныя канструкцыі з буйнапамерных штучных або прыродных камянёў (блокаў). Выкарыстоўваюцца для ўзвядзення жылых дамоў, прамысл.будынкаў і збудаванняў.
Блокі вырабляюць на з-дах з лёгкіх, цяжкіх, ячэістых (керамзітабетон, шлакабетон і інш.), сілікатных бетонаў, цэглы, а таксама выпілоўваюць у кар’ерах з туфу, ракушачніку і інш. З суцэльных і пустацелых блокаў манціруюць фундаменты, вонкавыя і ўнутр. сцены, перагародкі і інш.Найб. пашыраны буйнаблочныя канструкцыі вонкавых сцен з блокаў, зробленых з лёгкіх і ячэістых бетонаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙПЕЛЬ, Грэйпаль Леапольд (каля 1810—пасля 1847), бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскую АМ (1834). У 1830-я г. працаваў павятовым землямерам Полацка. У 1842—43 архітэктар Бел.навуч. акругі (Мінск). Аўтар праектаў будынкаў дваранскага прыходскага вучылішча (1835) у Полацку, гімназіі (1839) і шляхетнага пансіёна (1842) у Мінску, перабудовы манастырскага корпуса бернардзінцаў (пасля закрыцця касцёла і кляштара) пад пав. школу (1842—47) у Віцебску, пав. школы з домам для персаналу і школьнай б-кай у Маладзечне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЧАНКА Барыс Міхайлавіч
(18.4. 1941, Мінск — 17.12.1994),
бел. архітэктар. Сын М.Ларчанкі. Засл. архітэктар Беларусі (1984). Скончыў БПІ (1964). З 1965 працаваў у ін-це «Мінскпраект» (з 1989 гал. архітэктар). Найб. значныя работы ў Мінску: комплекс будынкаў праектных ін-таў па вул. Варвашэні («Белдзіправадгас», «Сельгастэхпраект», 1970—84), станцыя метро «Плошча Перамогі» і рэканструкцыя пл. Перамогі (1984), кінатэатр «Аўрора» (1987) у комплексе з гасцініцай, аэравакзальны комплекс аэрапорта «Мінск-2» (гл.Мінскія аэрапорты; усе ў сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пала́ц, ‑а, м.
1. Вялікі, раскошны, багаты будынак. То не дом, а палац, шмат акон, шмат калон.Бядуля.Вось ён, Пецярбург! Горад палацаў ды фабрык.Гартны.Над Віліяй у цэнтры горада стаяў вялізны палац Урублеўскіх.Карпюк.// Тое, што і замак (у 1, 2 знач.). Рукамі нявольнікаў насыпаны [замкавы] высокі вал, выкапаны глыбокія азёры, канавы, напоўненыя вадою, якія абкружаюць палац Радзівіла.Бялевіч.// Будынак, дзе пастаянна жыве і знаходзіцца цар, кароль, кіраўнік дзяржавы.
2. У складзе назваў некаторых будынкаў грамадскага прызначэння, якія звычайна выдзяляюцца сваёй архітэктурай. Палац піянераў. □ У Палацы будаўнікоў меўся быць вялікі самадзейны канцэрт.Ракітны.
[Іт. palazzo, ад лац. palatium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)