Рабіць калматым; кудлаціць, касмаціць. Ярмоленка пры слове «буксір» моршчыў твар, калмаціў каротка падстрыжаныя валасы.Сіўцоў.Ля берага вецер калмаціць Густую чупрыну трысця.Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНЕ́ЖСКАЯ ГУБА́, Анежскі заліў,
каля паўднёвага берага Белага м.Даўж. 185 км, шыр. 50—100 км, глыб. да 36 м. Шмат а-воў (самы вялікі Салавецкі) і камяністых меляў. Упадаюць рэкі Анега, Выг, Кем. Цячэнні моцныя, пераважна прыліўныя. Выш. прыліваў да 2,72 м. Зімой замярзае. Ледастаў у сярэднім 185 дзён. На зах. беразе каля г. Беламорск пачатак Беламорска-Балтыйскага канала. Парты: Анега, Беламорск.
уругвайскі ваенны і паліт. дзеяч, нац. герой Уругвая. Служыў у ісп.калан. войсках. У 1811—14 узначальваў нар. паўстанне Усх.берага (сучасны Уругвай) супраць ісп. панавання. Выступаў за незалежнасць Уругвая, супраць далучэння яго да Аргенціны. У 1816—20 вёў барацьбу супраць браз. агрэсіі. У 1820 пацярпеў паражэнне ад партуг.-браз. войскаў і інтэрніраваны ў Парагваі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́МЛЯ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада. Мае выгляд трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной грані). Рабілі яе на драўляным каркасе ці з прутоў. Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі К. ў вадзе, заганялі рыбу ў яе, падцягваючы К. да берага і боўтаючы нагамі. К. была пашырана на Палессі, Гродзеншчыне.
І.М.Браім.
Рыбакі з кломляй. Былая вёска Лучынка Слуцкага павета Мінскай губ.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАСПІ́НА (Malaspina),
перадгорны ледавік на паўд. узбярэжжы Аляскі, паміж зал. Якутат і Айсі-Бей. Пл. 2195 км². Даўж. 45 км, таўшчыня лёду да 610 м. Утвораны некалькімі ледавіковымі патокамі шыр. да 65 км, якія спускаюцца з гор Святога Ільі. Вобласцю жыўлення з’яўляецца ледавіковы бас. Сьюард, размешчаны на выш. 1500—2000 м. З 1930-х г. ледавік памяншаецца і адступае ад берага акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛАРЭН (Mälaren),
возера ў сярэдняй ч. Швецыі. Пл. 1163 км², глыб. больш за 60 м, даўж. каля 120 км. Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжання (0,3—0,6 м над узр. м). Берагі моцна парэзаныя, шматлікія залівы, бухты, мысы, каля 1200 астравоў. Злучана пратокамі і каналамі з Балтыйскім м. і воз. Ельмарэн. Суднаходства, водны турызм. На берагах рэзерваты Энгсё і Ельставікен. Каля ўсх.берага — г. Стакгольм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dorzucać
незак.co/czym дакідаць, дакідваць;
dorzucać szyszkami na drugi brzeg — дакідваць шышкі да іншага берага
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
along[əˈlɒŋ]adv., prep. уздо́ўж, наўсця́ж;
walk along the road ісці́ па даро́зе;
sail along the coast плы́сці ўздо́ўж бе́рага
♦
get along with smb. ла́дзіць, жыць у зго́дзе з кім-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
трэ́шчына, ‑ы, ж.
Шчыліна на месцы разлому, разрыву, пашкоджання паверхні чаго‑н. Там стаяў белы гліняны кубак, чайнік з адбітым рыльцам, талерка з рудою трэшчынаю, усё гэта пустое, сухое, чыста памытае.Арабей.Зламанай лініяй пралезла трэшчына на лёдзе ад берага да берага.Броўка.//перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім‑н. [Хоня:] — З сягонняшняга дня любоў мая дала трэшчыну!Мележ.[Харытон:] — А наконт Булыгавага вывадка прама скажу: яшчэ ў сваім зародку даў ён вялікую трэшчыну.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)