Та́кса1 ’расцэнка тавараў або памер аплаты’ (ТСБМ), сюды ж таксава́ць ’вылічаць, ацэньваць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк.), таксо́ўшчык ’ацэншчык’ (Байк. і Некр.), такса́тар, таксо́ўнік ’тс’ (Некр. і Байк.), відаць, працяг ст.-бел. такса ’такса, расцэнка’ (1563 г.) < ст.-польск. taksa, што да с.-лац. taxa; са ст.-польск. taksować і ст.-бел. таксовати (Булыка, Лекс. запазыч., 78, 81). У сучасныя мовы, хутчэй за ўсё, запазычана з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. taxer ’устанаўліваць цвёрды кошт’ — з лац. taxāre ’ацэньваць, вызначаць кошт’, уласна ’абмацваць (прыцэньваючыся)’, што этымалагічна звязана з лац. tangere ’датыкацца, чапаць, спрабаваць’, ням. Taxe ’ацэнка, расцэнка’ і інш. (Чарных, 2, 225–226; Фасмер, 4, 13; ЕСУМ, 5, 505).

Та́кса2 ’сабака Canis vertagus’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Выводзіцца (праз рус. такса?) з ням. Dachshund ’такса’, якое літаральна азначае ’барсуковы сабака’, спецыяльная парода сабак, выведзеная для палявання на звяроў, што хаваюцца ў норах (ЕСУМ, 5, 505; Чарных, 4, 13; Фасмер, 4, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́праць і супро́ць ’насупраць’, ’наперакор’, ’насустрач’, ’у параўнанні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Гарэц., Бяльк., Касп., Барад.), супраціў ’тс’ (Нас., Некр. і Байк.), супро́ціў ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян.), ст.-бел. супротиву ’тс’ (Сл. Скар.). Рус. супроти́в прысл. і прыназ., стараж.-рус. супроти́въ, серб.-харв. супрот, супроћ ’у параўнанні’, дыял. супро́тив(а) ’насупраць, у параўнанні’, ст.-слав. сѫпротивъ. Далей гл. су- і проціў (Фасмер, 3, 805; ESSJ SG, 1, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тампа́к ’сплаў медзі і цынку залацістага колеру’ (ТСБМ), тамба́к ’тс’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), тамбако́вы ’тампакавы, бронзавы’ (Байк. і Некр.). Укр. томба́к ’сплаў медзі і цынку’, рус. томпа́к ’тс’, польск., чэш., славац. tombak ’тс’. Запазычана праз польскую або рускую мову з заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Tómbak, франц., англ. tombac ’тс’ < малайск. tambaga (těmbaga) ’медзь’ < ст.-інд. tãmrakaḥ ’тс’ (ЕСУМ, 5, 595; Фасмер, 4, 76; Голуб-Ліер, 484; Махэк₂, 647).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўшчэ́нны ’форма ацэнкі ад тоўсты, як і здаравенны, бялізны, шырозны’ (Янк. 2, Растарг.), таўшчэ́нный ’тс’ (Бяльк.), таўшчэ́рны ’тс’ (Байк. і Некр.), тоўшчэ́зны, тоўшчэ́лезны, тоўшчэ́лны ’тс’ (ТС), таўшчэ́разны ’тс’ (Байк. і Некр.); сюды ж таўсце́нны ’тс’ (люб., ЖНС; Ян.), товсти́зный ’тс’ (Клім.), таўсце́разны ’тс’ (карэліц., Сл. ПЗБ; пух., З нар. сл.). Утвораны па тыпу здаравенны, бялізны, велізарны і пад. з экспрэсіўнай “вертыкальнай” заменай зычных, выкліканай іх прыпадабненнем і распадабненнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́шчыць1 ‘крышыць, ламаць на дробныя часткі пад цяжарам’ (Нас., Байк. і Некр.), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС), трышчэ́нне ‘ламанне’ (Юрч. СНС), трышчэ́ньнік ‘ламальшчык’ (там жа); тры́шчыцца ‘раскрывацца (пра пупышкі на дрэвах)’ (Касп.), ‘крышыцца на дробныя часткі’ (Нас., Байк. і Некр.), тры́шчаны ‘раздроблены’ (там жа). Да трысці́ць2, трушчыць, гл.

Тры́шчыць2 ‘сукаць’ (Сцяшк. Сл.). Да трысці́ць1 (гл.), тры́шчаны ‘злучаны з двух-трох столак, нітак’ (Нас.), ‘ссуканы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́чань (БРС, Гарэц., Нас., Шат., Байк. і Некр.), укр. учень, польск. uczeń, чэш. učeň. Ад *učьnjь па тыпу вя́зень (Махэк₂, 666; Брукнер, 593). Гл. вучыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́гаварка ’вымаўленне’ (Нас.) і выгаворка ’тс’ (Байк. і Некр., Нас.), рус. выговор ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслова вы́гаварыць ’вымавіць’; параўн. вы́піўка з выпіць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набра́нка1 ’вымова, прачуханка’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, ад рус. набранить ’насварыцца’.

Набра́нка2 (ныбрянка) ’сукенка з куплёнага (набранага) тавару’ (Бяльк.). Ад набраць ’купіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылі́стак, прылісьцік ’лістападобны парастак, які знаходзіцца ў аснове ліста некаторых раслін’ (Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ). Лексікалізацыя словазлучэння пры лісце; параўн. аналагічнае ўкр. при́листок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суглі́нак ’глініста-пясчаная глеба’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Параўн. укр. су́глинок, рус. сугли́нок, для якіх Трубачоў (Этногенез₂, 457) узнаўляе прасл. *sǫglinъkъ. Гл. су- і гліна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)