дзелавы́, -а́я, -о́е.
1. Які адносіцца да грамадскай, службовай дзейнасці.
Дзелавая размова.
Дзелавыя сувязі.
Дзелавое пісьмо.
2. Які ведае справу, умела кіруе і клапоціцца аб рабоце.
Дзелавыя людзі.
Д. кіраўнік.
3. Прыдатны для апрацоўкі ў якасці матэрыялу (спец.).
Дзелавая драўніна.
4. Звязаны са справаводствам.
Д. стыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
талчая́ Прадпрыемства для апрацоўкі пянькі (с. Камаровічы і в. Задобрасць на р. Добрасці Крыч. староства Меер, 1786, 102).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
недапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што і без дап.
1. Папрацаваць менш, чым патрэбна.
2. Недастаткова апрацаваць; не закончыць працы над чым‑н., апрацоўкі чаго‑н. Недапрацаваць праект.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыбе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Пабяліць усё, многае мелам, вапнай і пад. Павыбельваць сцены.
2. Надаць святлейшы колер усяму, многаму пры дапамозе хімічнай апрацоўкі. Павыбельваць палотны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец.
1. Выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.).
2. Расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.
[Ад грэч. plinthos — цэгла, пліта.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́нішэр, ‑а, м.
Спец.
1. Машына для ўшчыльнення і апрацоўкі цэментна-бетоннага пакрыцця дарогі, аэрадрома і пад.
2. Асоба на лётным полі, якая дае сігнал аб заканчэнні палёту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́нтмэйсар ’спецыяльная шавецкая прылада для апрацоўкі рантаў па краях абутку’ (Скарбы) — з ням. Rand ’край, шлячок, аблямоўка’ і Meißel ці Messer ’разец, зубіла, нож’, магчыма, праз ідыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КІСЯЛЁЎ (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 13.11.1946, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.
Б.Дз.Далгатовіч.
т. 8, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАЦО́ЎКА МЕТА́ЛАЎ ЦІ́СКАМ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў, у выніку якіх адбываецца пластычная дэфармацыя загатовак без парушэння іх суцэльнасці пад уздзеяннем прыкладзеных вонкавых сіл. Асн. віды апрацоўкі металаў ціскам: пракатка, прасаванне, валачэнне, коўка, штампоўка, гібка; абсталяванне: пракатныя станы, прэсы, валачыльныя станы, молаты, гібачныя машыны.
Апрацоўваюць ціскам большасць металаў і сплаваў, за выключэннем крохкіх (напр., чыгуноў), пераважна ў гарачым стане (пры т-ры больш высокай, чым т-ра рэкрышталізацыі). Пасля халоднай апрацоўкі (робіцца звычайна пры пакаёвай т-ры) пластычныя ўласцівасці металаў узнаўляюць адпалам. Часам выкарыстоўваюць і цёплую апрацоўку (пры прамежкавых т-рах). Апрацоўка металаў ціскам дае магчымасць павысіць трываласць, зменшыць шурпатасць паверхні (напр., абкаткай ролікамі) вырабаў, паменшыць расход металу, лягчэй механізуецца і аўтаматызуецца.
Тэорыя апрацоўкі металаў ціскам займаецца вызначэннем намаганняў, што абумоўліваюць пластычнае дэфармаванне; разлікам памераў і формаў загатовак; вывучае заканамернасці пластычнага цячэння металаў, уплыў апрацоўкі металаў ціскам на мех. і фіз. ўласцівасці металаў. Звязана з дасягненнямі фізікі металаў і пластычнасці тэорыі. Заснавана рус. вучоным Дз.К.Чарновым, развіта і выкладзена ў працах рус. і бел. Вучоных С.І.Губкіна, А.І.Цэлікава, А.П.Чакмарова, Г.М.Паўлава, В.П.Севярдэнкі, В.С.Смірнова, В.М.Чачына, А.В.Сцепаненкі і інш. На Беларусі работы ў галіне апрацоўкі металаў ціскам вядуцца ў Фіз.-тэхн. ін-це АН, Бел. політэхн. акадэміі і інш.
т. 1, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэхнало́гія, ‑і, ж.
1. Сукупнасць метадаў апрацоўкі, змянення стану, уласцівасцей, формы сыравіны, матэрыялаў або паўфабрыкатаў, якія ажыццяўляюцца ў працэсе вырабу прадукцыі. Тэхналогія халоднай апрацоўкі металаў.
2. Навука, якая займаецца выяўленнем фізічных, хімічных, механічных і іншых заканамернасцей з мэтай выкарыстання на практыцы найбольш эфектыўных і эканамічных вытворчых працэсаў. // Сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. справе, майстэрстве. Я пазнаў у асноўным тэхналогію маёй, творчасці і расшырыў свой акцёрскі дыяпазон. Сяргейчык.
[Ад грэч. technē — майстэрства і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)