опера́ция в разн. знач. апера́цыя, -цыі ж.;

опера́ция на се́рдце апера́цыя на сэ́рцы;

наступа́тельная опера́ция воен. наступа́льная апера́цыя;

почто́вая опера́ция пашто́вая апера́цыя;

произво́дственная опера́ция вытво́рчая апера́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкрэме́нт

аперацыя ў праграмаванні’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэкрэме́нт дэкрэме́нты
Р. дэкрэме́нту дэкрэме́нтаў
Д. дэкрэме́нту дэкрэме́нтам
В. дэкрэме́нт дэкрэме́нты
Т. дэкрэме́нтам дэкрэме́нтамі
М. дэкрэме́нце дэкрэме́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абме́нны, -ая, -ае.

Прызначаны для абмену чаго-н.; звязаны з абменам.

А. пункт.

Абменная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франтавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. фронт.

2. Прызначаны для патрэб фронту.

Ф. закон.

Франтавая аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампа́нія

‘ваенная аперацыя, мерапрыемствы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кампа́нія кампа́ніі
Р. кампа́ніі кампа́ній
Д. кампа́ніі кампа́ніям
В. кампа́нію кампа́ніі
Т. кампа́ніяй
кампа́ніяю
кампа́ніямі
М. кампа́ніі кампа́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэзе́кцыя, -і, ж. (спец.).

Аперацыя выдалення органа або часткі органа.

Р. страўніка.

Р. рабра.

|| прым. рэзекцы́йны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

челюстно́й анат. скі́вічны;

челюстна́я опера́ция мед. скі́вічная апера́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазы́ка, -і, ДМы́цы, мн. -і, -зы́к, ж.

1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў атрыманні грошай у доўг на пэўных умовах.

Дзяржаўная ўнутраная п.

2. Выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і пад., а таксама грошы, рэчы і пад., узятыя ў доўг.

Грашовая п.

Незваротная п.

|| прым. пазыко́вы, -ая, -ае.

Пазыковая аперацыя.

П. банк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́сараў, -ава.

У выразе: кесарава сячэнне (спец.) — аперацыя рассячэння брушной сценкі і маткі ў цяжарнай жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарко́з, -у, м.

Агульнае абязбольванне, своеасаблівы стан штучнага сну з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці.

Аперацыя пад наркозам.

|| прым. нарко́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)