ГЕРА́СІМАЎ (Інакенцій Пятровіч) (22.12.1905, г. Кастрама, Расія — 30.3.1985),
савецкі геолаг, геамарфолаг, глебазнавец. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Чл. Балгарскай АН (1962), акадэміі «Леапальдзіна» (1965), Акадэмііс.-г. навук ГДР (1968) і Германскай АН у Берліне (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). У 1936—56 у Глебавым ін-це імя В.В.Дакучаева, з 1945 у Ін-це геаграфіі АНСССР (з 1951 дырэктар). Удзельнік экспедыцый у Казахстан, Сярэднюю Азію, на Д.Усход, Урал. Падарожнічаў па Індыі, Кітаі, Японіі, Аўстраліі, краінах Паўн. і Паўд. Амерыкі, Афрыкі і Зах. Еўропы. Навук. працы па генезісе і геаграфіі глеб, фіз. геаграфіі, палеагеаграфіі і геамарфалогіі. Аўтар (разам з К.К.Маркавым) першай зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Распрацаваў новыя прынцыпы класіфікацыі рэльефу Зямлі. Узначальваў рэдкалегію «Фізіка-геаграфічнага атласа Свету» (1964). Дзярж. прэмія СССР 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРО́БСТВА І КАРМО́Ў БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублік і Беларусь.
Засн. ў 1927 у Мінску (з 1964 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) як Цэнтр.хім. лабараторыя Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1937—56 Ін-тсацыяліст. сельскай гаспадаркі АНБССР. Да ліп. 1989 Беларускі НДІ земляробства. Асн. кірункі навук. даследаванняў: арг-цыя земляробства, стварэнне новых высокаўраджайных, высакаякасных сартоў збожжавых, зернебабовых, крупяных, кармавых і тэхн. культур, распрацоўка тэхналогій іх вырошчвання. Аспірантура з 1957. Пры ін-це эксперым. базы: «Вусце», «Жодзіна», «Зазер’е»; спец. насенняводчая гаспадарка «Гнезна» (Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). У ін-це працавалі акад. УАСГНІЛ і АНБССР Я.К.Аляксееў, А.К.Кедраў-Зіхман, акад.АНБССР А.Л.Лапо, В.Л.Шэмпель і чл.-кар. С.Н.Іваноў, П.Я.Пракопаў, М.Р.Чыжэўскі; працуюць акад.Акадэмііагр. навук Беларусі С.І.Грыб, Л.В.Кукраш, У.П.Самсонаў, В.М.Шлапуноў, чл.-кар. П.Л.Ніканчык.
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер.Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж.акадэміі, заг. аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разам з Г.П.Акілавым).
бел. вучоны-аграхімік. Акад.АН Беларусі (1931), акад. УАСГНІЛ (1935), акад.Акадэмііс.-г.н. Беларусі (1957—61). Д-рс.-г.н. (1934), д-рхім.н. (1936), праф. (1927). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1921 заг. кафедры БСГА, у 1930—41 у Маскоўскай с.-г.акадэміі. У 1940—41, 1945—46 акад.-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і с.-г. навук АН Беларусі. Адначасова ў 1931—63 ва Усесаюзным НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, вывучэнні ролі магнію ў вапнавых угнаеннях, уплыве вапны на біял. якасці насення, ужыванні мікраэлементаў пры вапнаванні глеб.
Тв.:
Вапнаванне глебаў БССР. Мн., 1951;
Известкование почв и применение микроэлементов. М., 1957;
Основные вопросы известкования дерново-подзолистых почв Советского Союза. М., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КАНЧЫК (Пётр Іванавіч) (н. 20.4.1932, в. Слабада Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграноміі. Чл.-кар.Акадэмііагр.н. Беларусі (1992), д-рс.-г.н. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1963 у Бел.НДІ земляробства, з 1988 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (заг. лабараторыі). Навук. працы па распрацоўцы комплексных, рэсурсазберагальных, эканамічна і экалагічна абгрунтаваных сістэм выкарыстання зямлі на прынцыпах адаптыўнай інтэнсіфікацыі земляробства, удасканаленні глебава-экалагічных севазваротаў і структуры пасяўных плошчаў для розных тыпаў глеб і спецыялізацыі гаспадарак, спалучэнні іх з сістэмамі ўгнаенняў, апрацоўкі глебы і аховы раслін ад пустазелля, хвароб і шкоднікаў.
П.І.Ніканчык.
Тв.:
Интенсивное использование пашни. Мн., 1995;
Проблемы севооборотов в условиях интенсификации земледелия // Весці Акадэмііагр. навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 2;
Основные направления развития современного земледелия // Науч. тр. по земледелию и растениеводству. Жодино. 1999. Вып. 36.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Яўген Мікалаевіч) (н. 28.3.1940, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. артыст балета, педагог. Засл. артыст Беларусі (1970). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1959), Мінскі ін-т культуры (1980). У 1959—79 саліст, з 1981 рэжысёр оперы Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1984 выкладчык Бел.акадэміі музыкі (з 1995 дацэнт). Танцу П. былі ўласцівы строгае следаванне патрабаванням класічнай формы, мяккая лірычная манера. Сярод лепшых партый: Альберт («Жызэль» А.Адана), Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Золушка» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Гармодый («Спартак» А.Хачатурана). У опернай студыі Акадэміі музыкі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага, «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ і інш., кампазіцыю «Мая Кармэн» па оперы «Кармэн» Бізэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙЛ ((Ryle) Марцін) (27.9.1918, г. Брайтан, Вялікабрытанія — 14.10.1984),
англійскі радыёастраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1952), Нац.АН ЗША (1975). Замежны чл. Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і л-ры (1968), Амер.акадэміі мастацтваў і навук (1970), АНСССР (1971). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939). З 1945 у Кембрыджскім ун-це (з 1957 праф.), у 1957—82 дырэктар Малардскай радыёастр. абсерваторыі. У 1972—82 на пасадзе Каралеўскага астранома. Навук. працы па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыст. аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Стварыў першы радыёінтэрферометр (1946, разам з Дж.Позі). Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вял. ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з Э.Х’юішам).
Тв.:
Рус.пер. — Радиотелескопы с большой разрешающей силой // Успехи физ. наук. 1975. Т. 117, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР ((Cramer) Габрыэль) (31.7.1704, г. Жэнева, Швейцарыя — 4.1.1752),
швейцарскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1749). З 1724 у Жэнеўскай кальвінісцкай акадэміі (з 1734 праф.). Навук. працы па геаметрыі і тэорыі імавернасцей. Устанавіў і апублікаваў (1750) правіла рашэння сістэмы лінейных ураўненняў з літарнымі каэфіцыентамі (правіла К.), заклаў асновы тэорыі дэтэрмінантаў (вызначнікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛЕК ((Bilek) Францішак) (6.11.1872, Хінаў, каля г. Табар, Чэхія — 13.10.1941),
чэшскі скульптар; прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў АМ у Празе (1887—90) і ў акадэміі Каларосі ў Парыжы (1891—92). Сярод работ: рэльеф «Тлумачэнне слова «Мадонна» (1897), «Распяцце» (1899, сабор св. Віта, Прага), «Жах» (1907), помнік воінам, што загінулі ў Горжыцы (1922) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВО́ЗДЗЕЎ Міхаіл Спірыдонавіч, рускі геадэзіст і падарожнік 1-й пал. 18 ст. Вучыўся ў маскоўскай навігацыйнай школе (1716) і Марской акадэміі (1719). З 1732 на боце «Св. Гаўрыіл» пад камандай І.Фёдарава здзейсніў плаванне да берагоў Берынгава прал. У выніку былі даследаваны і нанесены на карту часткі азіяцкага і амер. ўзбярэжжаў гэтага праліва.