Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аднабако́вы, -ая, -ае.
1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае адзін бок.
А. драп.
2. Які закранае, ахоплівае толькі адзін бок.
Аднабаковае запаленне лёгкіх.
3. Які адбываецца толькі ў адным напрамку.
А. рух транспарту.
4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай.
Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў.
5.перан. Які ахоплівае толькі адзін бок з’явы, дзейнасці, вузкі, абмежаваны.
Аднабаковае выхаванне дзяцей.
|| наз.аднабако́васць, -і, ж. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДУ́БАЙСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў 2-й пал. 18 ст. ў в. Дубай Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Парк рэгулярнага тыпу сіметрычна-восевай планіроўкі. Пл. каля 5 га. У плане квадрат, абмежаваны каналамі. У цэнтры ўсх. канала быў круглы вадаём (дыяметр каля 30 м) з фантанамі (не зберагліся), па вуглах — прамавугольныя вадаёмы. Унутры парку сіметрычнай сістэмай каналаў і сажалак створаны цэнтр. плошча і 2 астравы з паркавымі пасадкамі і прамавугольнымі ўчасткамі пладовых садоў. У канцы 18 ст.цэнтр. плошча, на якой размяшчаліся 2-павярховы мураваны сядзібны дом (не збярогся) з партэрам перад ім, капліца і гасп. пабудовы, перапланавана ў пейзажным стылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ПЛЯ,
невялікі аб’ём вадкасці, абмежаваны ў стане раўнавагі паверхняй вярчэння. Утвараецца пры павольным выцяканні вадкасці з невял. адтуліны, пры сцяканні яе з краю паверхні, пры распыленні і эмульгаванні вадкасці, а таксама пры кандэнсацыі пары на цвёрдай нязмочвальнай паверхні ці ў газавым асяроддзі на цэнтрах кандэнсацыі.
Форма К. вызначаецца ўздзеяннем паверхневага нацяжэння і знешніх сіл, напр., сілы цяжару; у стане бязважкасці К. мае форму шара. На змочвальнай паверхні К. прымае форму шаравога сегмента з вострым краявым вуглом, на нязмочвальнай — з тупым. Ціск пары каля паверхні К. залежыць ад яе радыуса і вызначаецца Кельвіна ўраўненнем. Гл. таксама Змочванне.
Выцяканне вады з капілярнай трубкі з утварэннем кропель (павялічана ў 3 разы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЭРА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1929,
пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту паміж Італіяй і папствам з-за «Рымскага пытання». Падпісаны 11.2.1929 Б.Мусаліні і кардыналам П.Гаспары. Складаліся з асн. дагавора, фін. канвенцыі і канкардату. У дагаворы Італія прызнавала каталіцызм «адзінай дзярж. рэлігіяй» у краіне, згаджалася на стварэнне на тэр. Рыма папскай дзяржавы — Ватыкана, прызнавала за святым прастолам права дыпламат. зносін з інш. дзяржавамі. Абвяшчалася, што «горад Ватыкан заўсёды і ва ўсякіх выпадках будзе разглядацца як тэрыторыя нейтральная і недатыкальная». Паводле фін. канвенцыі, Італія абавязвалася выплаціць Ватыкану 1750 млн.італьян. лір. Канкардат вызначаў правы і прывілеі італьян. каталіцкай царквы. Асн. дагавор дзейнічае дагэтуль. У 1984 Італія і Ватыкан зацвердзілі новую рэдакцыю канкардату, паводле якой абмежаваны прывілеі італьян. каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЫФІКА́ЦЫІў біялогіі,
змена прыкмет арганізма (яго фенатыпу), што ўзнікае пад уплывам навакольнага асяроддзя і не звязана са зменай генатыпу. Фактары М. — асвятленне, вільготнасць, т-ра і інш.Напр., пігментацыя скуры ў чалавека (загар) пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў, форма лісця ў стрэлкаліста (надводнае — стрэлападобнае, што плавае — шырокае, падводнае — стужкападобнае). Узнікаюць М. ў межах нормы рэакцыі арганізма на змену асяроддзя і абмежаваны спадчыннымі задаткамі. Звычайна не перадаюцца наступным пакаленням, з’яўляюцца адаптыўнай рэакцыяй (павялічваюць прыстасаванасць да ўмоў існавання). Адрозніваюць М. ўзроставыя, сезонныя і экалагічныя. Асн. ўласцівасць — масавасць (аднолькавыя фактары выклікаюць амаль аднолькавыя змены ў генатыпічна падобных асобін). Выкарыстоўваюцца ў агратэхніцы і заатэхніцы для павелічэння прадукцыйнасці раслін і жывёл. Прыватны выпадак М. — марфозы і фенакопіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЯПЕ́ННЕў геалогіі,
буйная дадатная платформавая структура, акруглай або авальнай формы, з адной ці некалькімі вяршынямі. Звычайна найб. выражана на паверхні крышт. фундамента. Пл. 10—100 тыс.км², выш. падняцця больш за 100 м, радзей да 1 км. Вуглы падзення слаёў на крылах да 1°. Акруглыя С. наз.купаламі. Некат. С. абмежаваны буйнымі тэктанічнымі разломамі. Часта складаюць антэклізы (напр., Татарскае, Башкірскае, Токмаўскае С. Волга-Уральскай антэклізы), радзей трапляюцца ў сінеклізах або прадстаўляюць ізаляваныя формы. Развіваюцца 10—100 млн.г., маюць маламагутны асадкавы чахол з перарывамі ў асадканамнажэнні. Форму С. маюць і лінейныя падняцці ў абласцях найноўшага гораўтварэння. С. — таксама найб. высокая ч. антыклінальнай складкі (гл.Антыкліналь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫГРА́Н IIВялікі,
цар Арменіі [95—56 да н.э.]. У першыя гады праўлення далучыў да свайго царства Сафену, Антрапатэну, зах. частку Мідыі, пазней далучыў сірыйскія ўладанні Селеўкідаў з г. Антыёхія. Цары Албаніі Каўказскай і Іберыі прызналі сябе залежнымі ад Т. II. Парадніўся з Мітрыдатам VI Еўпатарам і заключыў з ім ваен. і паліт. саюз. Пры Т. II Арменія стала самай вял. дзяржавай эліністычнага Усходу. Як саюзнік Мітрыдата VI ваяваў з Рымам. У 91 да н.э. войскі Т. былі разбіты каля Кападокіі Л.К.Сулай, у 69 да н.э. каля Тыгранакерта — Л.Л.Лукулам. У 66 да н.э. Т. II капітуляваў і прызнаў сябе залежным ад Рыма. Яго ўладанні былі абмежаванытэр. царства Арменіі Вялікай.
унутрыкантынентальны рухомы складкавы пояс зямной кары, які цягнецца ў Азіі ад Урала, праз Сярэднюю Азію, Казахстан, Паўд. Сібір і Манголію да Ахоцкага мора. На ЗабмежаваныУсх.-Еўрапейскай, на ПнУ — Сібірскай і на Пд — Кітайска-Карэйскай стараж. платформамі. На ПдЗ пояс сучляняецца з Міжземнаморскім геасінклінальным поясам, на У — з Ціхаакіянскім геасінклінальным поясам. У пояс уваходзяць складкавыя ўтварэнні Урала, Цянь-Шаня, Алтая, Саян, таксама Казахстана і Манголіі. Развіццё з позняга дакембрыю (байкальская, салаірская, каледонская і герцынская эпохі складкавасці). У канцы палеазою — мезазоі пояс ператварыўся ў маладую платформу. Радовішчы руд жалеза, медзі, золата, свінцу, цынку, волава, вальфраму і інш., паклады каменнага вугалю.