цягу́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць цягучага. Цягучасць металу. Каўчук вызначаецца вялікай цягучасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць ядавітага. Ядавітасць мухамора. Ядавітасць насмешкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІМУНІТЭ́Т РАСЛІ́Н,

неўспрыімлівасць раслін да ўзбуджальнікаў хвароб, шкоднікаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці. Заснавальнік вучэння аб І.р. сав. біёлаг М.​І.​Вавілаў. Адрозніваюць І.р. структурны (мех.; залежыць ад марфал. асаблівасцей расліны-гаспадара, напр., густое апушэнне парасткаў) і хімічны (абумоўлены хім. асаблівасцямі, шкоднымі для паразіта). Вылучаюць 2 формы І.р.: сартавы і відавы (радавы), напр., гібрыд яравой пшаніцы № 21 устойлівы да большасці рас бурай іржы (сартавы), бульба наогул не пашкоджваецца ёй (відавы). Адрозніваюць таксама І.р. прыродны (прыроджаны) і набыты (штучны). Прыродны ўзнікае і замацоўваецца ў працэсе эвалюц. развіцця раслін; бывае пасіўны (існуе незалежна ад таго, трапляе ўзбуджальнік хваробы або паразіт на расліну ці не) і актыўны (уласцівасць расліны процістаяць узбуджальніку або шкодніку, якая выяўляецца і актывізуецца толькі пры пападанні на расліну). Набыты І.р. узнікае пасля перанясення раслінай хваробы ці ў выніку ўвядзення ў расліну аслабленай або знішчанай культуры ўзбуджальніка, пры ўжыванні антыбіётыкаў, інгібітараў росту. На выкарыстанні І.р. заснавана селекцыя раслін, устойлівых да хвароб і шкоднікаў.

т. 7, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пасто́знасць

(ад іт. pastoso = мяккі, цестападобны)

1) асаблівасць жывапіснай карціны, якая створана тлустымі, насычанымі мазкамі пэндзля;

2) уласцівасць неразбаўленай фарбы захоўваць форму, нададзеную пэндзлем;

3) нездаровая паўната, азызласць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Beschffenheit f -, -en

1) уласці́васць, я́касць;

die ~ des Körpers целаскла́д;

die besndere ~ своеасаблі́васць

2) стан (спраў);

je nach ~ der mstände у зале́жнасці ад акалі́чнасцей [абста́він]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гару́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць гаручага ​1; здольнасць гарэць. Бензін мае высокую гаручасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геліятрапі́зм, ‑у, м.

Уласцівасць раслін рэагаваць рухам, паваротам на дзеянне сонечнага святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гняўлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць гняўлівага. Мужняя шчырая ласка папярэдзіла кабеціну гняўлівасць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравіта́цыя, ‑і, ж.

Уласцівасць матэрыі, якая выражаецца ва ўзаемапрыцягненні цел; сусветнае прыцягненне.

[Ад лац. gravitas — цяжар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

густата́, ‑ы, ДМ ‑таце, ж.

Уласцівасць і стан густога. Густата лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)