(ням. Stangenreissmass, ад Stange = стрыжань + Reissmass = рэйсмус)
інструмент (штанга 1 з рухомай рамкай) для размечвання разметкі ліній, нанясення рысак, вымярэння вышыні ўступаў на розных вырабах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Падаро́жнік ’трыпутнік, Plantago major L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), ’панікніца рачная, Geum urbanum glabra L.’ (Кіс.), ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (Бейл.). Да падарожны < дарога (гл.) з суф. ‑ік. Назва розных раслін, якія растуць непадалёку дарог. Усходнеславянскае: рус.подорожник, укр.подорожник. У інш. слав. м. з іншай суфіксацыяй: чэш.podražec, славін.podražec, podrazek, ст.-польск.podrażec (з чэш.). Гл. Махэк, Jména rostlin, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Про́пад, про́падам у выразе прападзі ты пропадам! (ТСБМ). Параўн. рус.пропади ты про́падом, укр.про́па́д, про́падом ’тс’, польск.przepad ’страта залогу, закладу’, чэш.propad ’люк; правал’, серб.-харв.propȁd, славен.propàd ’заняпад, упадак’. Аддзеяслоўны дэрыват ад *propadǫ, *propasti. Гл. прапасці. Параўн. пропадзь, пропасць (гл.). Відаць, у спецыяльных значэннях незалежныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах (гл. Фасмер, 3, 376; ЕСУМ, 4, 599; Банькоўскі, 2, 883); Сной₂, 584 (рэканструюе *propadъ ’падзенне, ухіл’).
Сме́тнік2 ‘верабей’, ‘аўсянка’ (Бяльк.), сметнічо́к ‘верабей’ (Мат. Гом.), смятню́к ‘тс’ (лельч., Нар. лекс.), смяцю́х, смяцю́р, смэтю́р ‘жаваранак’ (Шатал.), смытю́х, снэ́цюх ‘тс’ (Сл. Брэс.), смяцю́х, смяцю́к ‘аўсянка’ (Сл. ПЗБ). Укр.посмі́тюха, посмитюшок ‘жаваранак хахлаты’, польск.дыял.posmiciuch, śmieciuch і пад. — назвы розных птушак, якіх можна часта сустрэць на сметніках і пустках; да кораня смет‑ (гл. смецце) (Струтыньскі, Nazwy, 104; Антропаў, Назв. птиц, 361). Гл. смяцюх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРХІВО́ЛЬТ (італьян. archivolto),
архітэктурна-дэкаратыўная дэталь абрамлення арачнага праёма; вылучае дугу аркі з плоскасці сцяны. Архівольты з’явіліся з развіццём арачных канструкцый у Стараж. Рыме і Візантыі; на Беларусі пашыраны ў архітэктуры стыляў готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму. Выконваюць архівольты з клінавых камянёў, тынку, стука. Мае прафіляваную паверхню з выкарыстаннем розных па малюнку абломаў архітэктурных або арнаментаваную разьбой, рустам, лепкай. Архівольт, які самастойна выступае на плоскасці сцяны і не звязаны з праёмам, называецца «сляпой» аркай.
Архівольт аркі галоўнага партала Мінскага паштамта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧЫ́ННІКАЎ (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 29.5.1936, г. Варонеж),
рускі кампазітар і дырыжор. Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1962, клас Ц.Хрэннікава). З 1962 дырыжор розных аркестраў, у т. л. Усесаюзнага радыё і тэлебачання. Сярод твораў: 2 оперы; балеты; араторыі «Гімны Айчыне» і «Сергій Раданежскі»; кантата, 4 сімфоніі, 6 сюіт і інш. для сімф.арк.; камерна-інстр. творы; хары; рамансы; музыка да кінафільмаў «Вайна і мір», «Андрэй Рублёў», «Яны змагаліся за Радзіму», «Іванава дзяцінства», «Барыс Гадуноў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРСА́Н (Міхаіл Іванавіч) (н. 19.11.1948, с. Старая Задава Чарнавіцкай вобл., Украіна),
дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). Працаваў дырыжорам у розныхвайск. падраздзяленнях. З 1978 на Беларусі. З 1980 у аркестры штаба БВА, з 1989 нач. ваенна-арк. службы, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Ваеннага аркестра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Аўтар шматлікіх аранжыровак твораў бел. кампазітараў, у т. л. Я.Глебава, Э.Зарыцкага, А.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага, Э.Ханка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́СТАНСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
адзін са старэйшых сімф. аркестраў ЗША. Створаны ў 1881 у г. Бостан мецэнатам Г. Лі Хігінсанам. Выступаў у зале «Бостан-мюзік-хол», з 1900 — у «Сімфані-хол». Росквіт аркестра звязаны з дзейнасцю С.Кусявіцкага (1924—49), пад кіраўніцтвам якога выконваліся творы П.Чайкоўскага і інш.рус. кампазітараў. Сярод гал. дырыжораў: А.Нікіш, П.Манцё, Ш.Мюнш, Э.Лайнсдорф, С.Адзава. З аркестрам выступалі кампазітары А.Глазуноў, С.Пракоф’еў, В.д’Эндзі, Р.Штраус, Д.Міё, А.Рэспігі, М.Равель і буйнейшыя дырыжоры розных краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ ВІ́ЛЕНСКІХ ЦЭ́ХАЎ,
«Akty cechów Wileńskich», зборнік дакументаў па гісторыі прафесійна-вытв. карпарацый у Вільні ў 1495—1700. Выдадзены ў Вільні ў 1939. Складальнік Г.Лаўмянскі. Змешчана 487 актаў (у т. л. прывілеі вял. князёў, выпіскі з соймавых пастаноў, судовыя рашэнні), звязаных з дзейнасцю віленскіх цэхаў, рамесных і мядовых «брацтваў», розныхпрафес. карпарацый — лекараў, купцоў, чл. віленскага магістрата і інш. Дакументы на лац., старабел., польск. мовах. Яны сведчаць, што многія цэхі Вільні аб’ядноўвалі бел.правасл. рамеснікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАМА́ДЖВАННЕ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
зліццё раздробненых вытв. працэсаў у розных галінах эканомікі ва ўсё больш паглыблены вытв. грамадскі працэс. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, выкарыстаннем сродкаў вытв-сці, якія патрабуюць калектыўнай дзейнасці, вядзе да канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталу, паглыблення спецыялізацыі вытворчасці, кааперавання вытворчасці, міжнар.інтэграцыі эканамічнай.
Аналізуючы працэс аграмаджвання вытв-сці і працы, К.Маркс зрабіў выснову аб асн. супярэчнасці капіталізму — паміж грамадскім характарам працы і прыватнай формай прысваення яе вынікаў. Гэта супярэчнасць, на яго думку, з’яўляецца рухаючай сілай развіцця капіталізму.