іх

1. гл. яны;

2. у знач. прыналежн. займ. і́хні (перад наз.), ihr (f ihre, n ihr, pl ihre); (без наз.) der (die, das) ihre, der (die, das) hrige;

гэ́та іх кні́гі das sind hre Bücher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ужыва́нне н. Gebruch m -(e)s, -bräuche; nwendung f -, -en, Verwndung f -, -en (прымяненне);

спо́саб ужыва́ння Gebruchsweise f -, -n, nwendungsverfahren n -s, -; Gebruchsanweisung f -, -en (інструкцыя);

гато́вы да ўжыва́ння gebruchsfertig;

пе́рад ужыва́ннем стрэ́сваць vor Gebruch schütteln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

яду́н м. разм. іран. гл. ядок

1.яе́

1. займ. асаб. родн. і він. скл., гл. яна́;

2. прыналежны займ. (перад наз.) ihr; (без наз.) der [die, das] ihre, der [die, das] hrige;

гэ́та яду́н кні́га das ist ihr Buch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

го́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.

Прыгодны, патрэбны для якіх‑н. мэт. Годны для выкарыстання. □ Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі. Гартны. // Варты каго‑, чаго‑н. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлюстро́вак, ‑роўка, м.

Разм. Тое, што і адлюстраванне (у 2, 4 знач.). Анічога ў хаце не робіць [дачка] зусім, толькі цешыцца ўсё адлюстроўкам сваім. Дубоўка. І перад вачыма ў цябе будзе не Няфёд, а цэлае чалавечае жыццё. Адлюстровак нейкага часу, вобраз хараства і высакароднасці простай чалавечай душы. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вернага (у 1–4 знач.). Вернасць радзіме. Клятва вернасці. Вернасць вобраза. □ На гэты раз размова зайшла на «вечную тэму»: аб каханні, аб жанчынах, аб вернасці. Васілевіч. Адзін з самых моцных і пастаянных матываў паэта [Пысіна] — матыў вернасці свайму абавязку перад тымі, хто загінуў. Бечык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згрупава́цца, ‑пуецца; ‑пуемся, ‑пуецеся; зак.

Сабрацца, аб’яднацца ў групу (групы); размясціцца групай (групамі). Хуткакрылыя стрыжы згрупаваліся і насіліся ў паветры, нібы трэніраваліся перад адлётам. Федасеенка. Хутка вакол Андрэя згрупавалася чалавек пятнаццаць салдат, якія сталі яго поўнымі паслядоў[нік]амі. Галавач. Новае пакаленне пісьменнікаў.. згрупавалася ў арганізацыю «Маладняк». «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадо́хрышча ‑а, н. і вадо́хрышчы, ‑аў.

Адно з царкоўных зімовых свят. Увечар перад вадохрышчам, узялі яны свечку, мелу кавалак, крыжы на вушаках пісаць, міску жыта і пайшлі ў свіронак. Брыль. — Што гэта, бабка, тут робіш? — Ваду, панічок, свянцоную даю. — А, праўда! — прамовіў настаўнік. Сёння ж вадохрышчы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Завесці самалёт па зямлі ў пэўнае месца (перад узлётам або пасля пасадкі). [Звераў] заруліў самалёт на суседнюю стаянку, а цяпер скінуў парашут і расшпільваў шлемафон. Алешка.

2. Закаціцца па зямлі ў пэўнае месца (пра самалёт). Самалёт заруліў на ўзлётную паласу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца і засаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак., каго-чаго і без дап.

Адчуць сорам, няёмкасць перад кім‑н. або за каго‑, што‑н. Дуся пырснула смехам і чамусьці засаромелася — лоб і шчокі яе пакрыліся чырванню. Кулакоўскі. [Жанчыны] ўраз прыціхлі, засароміліся саміх сябе, сваёй нястрыманасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)