МА́РКАЎ (Пётр Аляксеевіч) (28.6.1902, в. Хатоўня Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 3.6.1967),
генерал-палкоўнік танк. войск (1965). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1935), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1923. З 1935 выкладчык у ваен. вучылішчах. У Вял.Айч.вайну з мая 1942 на Зах., Паўд.-Зах. і 1-м Укр. франтах: нач. аператыўнага аддзела штаба танк. корпуса, нач. штаба механіз. корпуса.
Удзельнік вызвалення Калінінскай, Смаленскай, Калужскай, Днепрапятроўскай абл., Данбаса. У 1944—58 нам.нач. штаба Упраўлення камандавання бранятанк. і механіз. войскамі Сав. Арміі, выкладчык ваен. акадэміі. З 1958 нам.нач., з 1964 нач.Ваен. акадэміі бранятанкавых войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (31.3. 1912, в. Казіміраўка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі фін.-эканам. тэхнікум (1932), Маскоўскае пях. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Зах. і 3-м Бел. франтах. Стралк. полк пад камандаваннем палк. М. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на ПдУ ад Віцебска ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. Удзельнік вызвалення Вільнюса, Каўнаса, штурму Кёнігсберга, Пілаў, вайны з Японіяй. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́СЬЕЎ (Аляксей Пятровіч) (н. 20.5.1916; г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія),
савецкі ваенны лётчык, Герой Сав. Саюза (1943). Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Батайскую авіяц. школу (1940), Вышэйшую парт. школу (1952). У Вял.Айч.вайну ў час паветр. бою (сак. 1942) збіты, цяжка паранены, 18 сутак поўз да лініі фронту. Пасля ампутацыі абедзвюх ног асвоіў пратэзы і вярнуўся ў авіяцыю; збіў яшчэ 7 самалётаў (усяго 11). У 1956—83 адказны сакратар Сав.к-та ветэранаў вайны. Жыццю М. прысвечаны кн. Б.Палявога «Аповесць пра сапраўднага чалавека»(1946), аднайменныя кінафільм (1948) і опера С.Пракоф’ева (паст. 1960). Аўтар кнігі «На Курскай дузе» (1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «МА́СТРА».
Засн. ў 1939 у Мінску як арцель «20-годдзе Кастрычніка». У Вял.Айч.вайну разбурана, пасля вайны адноўлена. У 1960 перайменавана ў Мінскую ф-ку маст. вырабаў. З 1979 галаўное прадпрыемства Мінскага ВАмаст. вырабаў, у склад якога ўваходзілі Маладзечанская і Барысаўская ф-кі маст. вырабаў. У 1988 аб’яднанне расфарміравана. З 1990 арэнднае прадпрыемства «Мінская ф-камаст. вырабаў», з 1992 акц.т-ва, з 1996 адкрытае акц.т-ва «Мастра». Асн. прадукцыя (1999): да 150 мадэлей жаночага адзення (блузкі, сукенкі, касцюмы, спадніцы, штаны), да 60 мадэлей трыкат. вырабаў (дзіцячыя, падлеткавыя, жаночыя), вырабы дзярж. сімволікі (флагі, сцягі, штандарты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́Д «АЛІВА́РЫЯ».
Засн. ў 1864 у Мінску. У 1894 пабудаваны мураваны будынак, у якім з-д працуе да цяперашняга часу (помнік прамысл. архітэктуры 19 ст.) Належаў у розныя гады Р.Фрумкінай, графу Чапскаму, братам Лекертам. У 1917 з-д нацыяналізаваны. У Вял.Айч.вайну працаваў. Пасля вайны пераабсталяваны, атрымаў назву піўзавод «Беларусь». У 1976—92 у ВА «Мінскпіўпрам». З 1994 адкрытае акц.т-ва «Піўзавод Аліварыя». На 1.1.1999 вырабляе 16 гатункаў піва (1927 тыс. дэкалітраў за год): «Мінскі бровар», «Няміга», «Няміга-арыгінальнае», «Лекерт-1», «Лекерт-2», «Лекерт-люкс», «Граф Чапскі», «Троіцкае», «Аліварыя» (моцнае, лёгкае, цёмнае, залатое, фірменнае), «Народнае», «Сябры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПРЫБОРАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1907 як лесапільны з-д. З 1921 механасталярны з-д «Дрэваапрацоўшчык», у 1939—40 радыёзавод. У Вял.Айч.вайну часткова разбураны, аднавіў працу ў 1944. Вырабляў прадметы першай неабходнасці, з 1946 выпускаў радыёпрыёмнікі. З 1960 пачаў серыйны выпуск тэлевізара «Нёман», з 1965 — «Зорка». У 1971 вытв-сць тэлевізараў перададзена Мінскаму радыёзаводу (гл.Мінскае прадпрыемства «Завод Гарызонт»), З 1971 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв.-тэхн. прыборабуд. аб’яднання (дзярж. прадпрыемства «БЕЛВАР», гл.Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі), з 1997 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): электрарадыёвымяральныя прыборы, тэлекамунікацыйныя вырабы, дазіметры і мед. апараты, складаныя быт. электрапрыборы, электраінструменты, акумулятары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ФУРНІТУ́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1928 у Мінску як арцель «Чырвоны металіст», дзе выраблялі падковы, цвікі, рамантавалі ложкі і інш. Мела цэхі: кавальскі, бляшаны, цвіковы, слясарныя. У Вял.Айч.вайну разбурана. Пасля вайны адноўлена, вырабляла ложкі, цвікі, дзіцячыя каляскі, веласіпеды, санкі. У 1956 арцель ператворана ў з-д «Металавырабаў». З 1958 у новым корпусе працуе пластмасавы цэх і гальванічны ўчастак. З 1963 фурнітурна-мех.з-д, з 1965 сучасная назва. У 1977 з-д рэканструяваны. З 1993 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): пластмасавая засцежка «Маланка», метал. і пластмасавая фурнітура для абутку і галантарэі (спражкі, аздабленні, ручкі і замкі для сумак, каблукі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДЭЛЬ (Міхась) (Мендэль Моўшавіч; 13.4.1904, в. Камень Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 26.10.1980),
бел. крытык, тэатразнавец. Вучыўся ў БДУ (1921—26). Быў на парт. і журналісцкай рабоце, працаваў у навук. і тэатр. установах Беларусі. У Вял.Айч.вайну ў т-рах і ўстановах культуры Тамбова, Ташкента, Андыжана. З 1944 заг.літ. часткі т-ра оперы і балета ў Мінску, з 1945 у рэдакцыях час. «Полымя», газ. «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1925. У 1930-я г. прытрымліваўся вульгарна-сацыялагізатарскіх поглядаў, у пасляваен. час імкнуўся іх пазбягаць. Аўтар зб. артыкулаў «Тэатр і драматургія» (1935), брашуры «Л.П.Александроўская» (1945), кнігі нарысаў «Народныя артысты БССР» (1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Створаны ў 1930-я г. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, пл. 10,2 га. У аснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А.Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вял.Айч.вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкар. форм, у т. л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрап., піхты, дуб чырвоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРЖЫ́МСКІ (Уладзімір Аляксандравіч) (14.2.1915, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1988),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1967), дацэнт (1969). Скончыў Ульянаўскую лётна-тэхн. школу (1935), Ейскае ваенна-марское авіявучылішча (1941), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч.вайну на фронце з 1941 у ВПС Чарнаморскага флоту, удзельнік абароны Крыма, Каўказа, баёў у Румыніі, Балгарыі, Аўстрыі, вайны з Японіяй: капітан, нам. камандзіра, камандзір авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 404 баявыя вылеты, правёў 35 паветр. баёў, збіў 13 самалётаў праціўніка. Пасля вайны ў авіячасцях ВМФ, у 1958—70 на выкладчыцкай рабоце ў ваен.ВНУ.