Зато́рыч ’выраз, паз, у які ўстаўляецца дно бочкі’ (Мат. Гом.). Параўн. утора ’тс’, рус., укр.утор, польск.wątor, чэш.útor і г. д. Прасл.ǫtorъ. Чэш.дыял.zátor ’падмыты бераг’. Форма заторыч пацвярджае корань тор‑у слове утора (гл.); тор‑ суадносяць з церці < ter‑//tьr‑ (Фасмер, 4, 175), прычым Махэк., (672) указвае, што ён меў значэнне ’рэзаць’ (ст.-чэш.tříti). Заторыч утворана з суф. ‑ыч < ‑ičь, які далучаўся да аддзеяслоўнай з чаргаваннем галоснага асновы *zator‑. Час утварэння слова няясны. Параўн. зачыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКРЭ́ЙЦ Станіслаў Станіслававіч (літ. псеўданім Арліцкі; 25.8.1836, г. Арол ?, Расія — пасля 1918),
бел. і рус. журналіст, мемуарыст, белетрыст. Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага ін-та. Служыў у Магілёве ў палаце дзярж. маёмасцяў, уваходзіў у гурток перадавой моладзі. Дасылаў заметкі ў пецярб.час. «Искра» і «Экономический указатель». Рэдакцыя «Современника» ўхваліла яго праект выдання ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не выходзіў). Удзельнік паўстання 1863—64. З 1868 у Пецярбургу. Выдаваў час. «Дешевая библиотека», «Всемирный труд», «Луч» і інш.У рамане «Апошнія язычнікі» (1871—72), кн. «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), мемуарах расказвае пра Беларусь 1850—60-х г., паўстанне 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кампа́нія ’група блізка знаёмых людзей, якія разам праводзяць час’, ’аб’яднанне прадпрыемцаў, ваенны паход’ (ТСБМ, Яруш.), кампа́ня ’таварыства, кампанія’, кынпа́нія, кумпа́нія ’тс’ (Бяльк.). Ст.-бел.компания, конпания (XVII ст.), запазычанне са ст.-польск.kompania, якое з італ.compagnia < нар.лац.*campānia < compagno ’таварыш’ (Булыка, Запазыч., 164; Слаўскі, 2, 394–395). Пазней, у XIX–XX стст. на значэнне лексемы ўплывалі (праз рус. мову) ням. і франц. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аске́т. Новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе аскет (гэта форма з сярэдзіны XIX ст., з канца XVII — аскит) усталявалася пад нямецкім уплывам (ням.Asket), у той час як аскит (як і нямецкае слова) з грэч.ἀσκητής пачаткова ’чалавек, які практыкуецца’. На грэчаскую першакрыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 163. Польск.asceta адлюстроўвае іншую галіну пашырэння слова ў Еўропе праз лацінскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абрамяня́ць ’пачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім уст.-польск.brzemie, серб.-харв.брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пало́й ’вада, якая з’яўляецца ў час адлігі над лёдам, верхаводка’ (Бір. Дзярж.), ’лівень’ (Сл. ПЗБ). Рус.полой ’глыбокая лагчына, дзе ў паводку застойваеца вада’, укр.полій ’верхаводка, вада над лёдам’, ст.-рус.полой ’глыбокая прырэчная лагчына, дзе ў паводку застойваецца вада; рукаў ракі’, серб.-харв.nÓAÓj ’пойма; мелкае месца, мель; перакат’. Прасл.polojь. Ад politicliti (гл. ліць) з суф. -6 і апафоніяй у корані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.
1.што. Зрабіць, прабіць (дзірку, адтуліну ў чым‑н.). [Вада] спачатку прарабіла вялікую канаву ад берага, а потым вырыла гэтую пячору.Лупсякоў.
2.што. Зрабіць, выканаць. Прарабіўшы ўвесь комплекс гімнастыкі, .. [Уладзік] стамляўся.Колас.Савецкія пісьменнікі .. прарабілі вялікую працу ў сэнсе творчасці і ў сэнсе працы над тэорыяй марксізма-ленінізма.Чорны.
3. Правесці які‑н. час, працуючы дзе‑н.; прапрацаваць. Прарабіць усё жыццё на заводзе.
4.што і без дап. Патраціць больш заробленага. [Рудзін:] — У такі час не зарабіць, а прарабіць можна.Галавач.— Сыры тыя ці грошы, выручаныя ад іх продажу, адабралі .. — і дзядзька не так зарабіў, як прарабіў.Сачанка.
5.што і без дап. Рабіць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
time
[taɪm]1.
n.
1) час -уm.
2) пара́, эпо́ха f.
the time of “Nasha Niva” — нашані́ўская пара́
3) тэ́рмін -уm., час слу́жбы, зьняво́леньня
4) гадзі́на f.
What time is it? — Като́рая гадзі́на?
At what time? — А като́рай гадзі́не?
5) рытм -уm. (у паэ́зіі)
6) Mus. тэмп, такт -уm.
7) Sport тайм -уm.
2.
v.t.
ме́раць, вымяра́ць, засяка́ць час
•
- about time
- at the same time
- at times
- behind the times
- buy time
- do time
- serve time
- for the time being
- from time to time
- have a good time
- in due time
- in good time
- it is time
- in no time
- in time
- keep time
- kill time
- on time
- one at a time
- once upon a time
- Take your time
- tell time
- time after time
- time and again
- time of life
- time of one’s life
- times
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
людне́ць, ‑ее; незак.
Разм.
1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець.Арабей.Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі.Калачынскі.
2.перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нудзі́цца, нуджу́ся, ну́дзішся, ну́дзіцца; незак.
Адчуваць нуду, быць у стане нуды (у 1 знач.). — Ты дужа не нудзіся, дачушка. Слязамі гору не паможаш, — супакойвалі Настасю бацькі.«Работніца і сялянка».З-за ельнічку даносіліся чужая п’яная песня з выкрыкамі ды час ад часу кулямётныя чэргі дазорных, якія, мусіць, нудзіліся ў адзіноце...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)