ПАЛУЯ́Н (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 3.1.1928, в. Некрашэвічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1980), праф. (1993). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). З канца 1944 працаваў у Магілёўскім пед. ін-це, з 1956 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе сац.-эканам. адносіны, рэв. і нац.-вызв.рух у Зах. Беларусі, гісторыю сялянства, агр. пераўтварэнняў і сац. адносін у БССР у 1921—41. Удзельнічаў у напісанні 2-томнай (т. 2, 2-е выд. 1961) і 5-томнай (т. 3—4, 1973—75) «Гісторыі Беларускай ССР», 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 9, 1971), прац «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981), «Інстытут беларускай культуры» (1993), «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (ч. 3, 1995), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
Тв.:
Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967;
Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927—1939 гг.). Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІКІЯ́НЕ (грэч. Paulikianoi, ад імя апостала Паўла),
удзельнікі буйнога ератычнага руху ў Візантыйскай імперыі. Засн. ў 1-й пал. 7 ст. ў Зах. Арменіі армянінам Канстанцінам (пазней прыняў імя Сільван). На рэліг.-філас. дактрыну П. моцна паўплывалі маніхейства і маздакізм (гл.Маздакіцкі рух). Для веравучэння П. (канчаткова аформлена ў пач. 9 ст. ерасіярхам Сергіем-Ціхікам) характэрны дуалізм, вера ў бога дабра (анёл і сын якога — Ісус Хрыстос) і бога зла — Сатанііла. Адмаўлялі культ Маці Божай, прарокаў, святых, неабходнасць царквы і духавенства; з Бібліі прызнавалі толькі Новы Запавет (без пасланняў апостала Пятра). У сярэдзіне 9 ст. П. пад кіраўніцтвам Карвеаса і Хрысахіра стварылі на У Візантыйскай імперыі сваю дзяржаву з цэнтрам у г. Тэфрыка, адкуль рабілі напады ў інш. раёны імперыі. У 872 візант. войскі разбілі П. каля Вафірыяка, а ў 878 захапілі Тэфрыку. Многія П. прымусова пераселены на Балканскі п-аў, дзе моцна паўплывалі на фарміраванне вучэння багамілаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМАДЫНА́МІКА,
раздзел фізікі плазмы, які вывучае рух плазмы і яе ўзаемадзеянне з рэчывам.
Ураўненні П. вынікаюць з дастасаванняў ўраўненняў магнітнай гідрадынамікі да рухомых аб’ёмаў выпрамяняльных сціскальных суцэльных асяроддзяў (напр., газу, плазмы). Характэрная асаблівасць руху такіх асяроддзяў — магчымасць узнікнення і распаўсюджвання ў іх ударных хваль. Задачы П. рашаюцца разлікова-тэарэт. і эксперым. метадамі. Эксперыменты праводзяцца ў звыш- і гіпергукавых аэрадынамічных трубах, балістычных устаноўках, ударных і імпульсных электраразрадных зрубах і інш. Пры даследаваннях плазменных патокаў і ўдарных хваль метадамі П. вызначаюцца ціск, т-ра і інш. параметры плазмы ў вобласці яе распаўсюджвання, у т. л. ў вобласці ўзаемадзеяння плазмы з цвёрдым целам ці інш. плазменнымі асяроддзямі. Гл. таксама Радыяцыйная плазмадынаміка.
На Беларусі даследаванні па пытаннях П. вядуцца з пачатку 1960-х г. у Ін-це фізікі, Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі, Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН, БДУ.
Літ.:
Минько Л.Я. Получение и исследование импульсных плазменных потоков. Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДЗЕ́ННЕ,
сукупнасць тэхнал. працэсаў, з дапамогай якіх валакністы матэрыял перапрацоўваюць у пражу.
Асн. працэсы П.: разрыхленне, змешванне, трапанне, корда- і грэбенечасанне, выцягванне, скручванне і намотванне. Валакністы матэрыял расскубаюць на шматкі, каб зменшыць яго шчыльнасць, зрабіць масу аднароднай, ачысціць ад дамешкаў. Змешванне ідзе амаль на ўсіх стадыях П. Найб. важныя працэсы П. — корда- і грэбенечасанне (гл.Часанне). У выніку грэбенечасання на грэбенечасальных машынах і дадатковай апрацоўкі стужка ператвараецца ў роўніцу. Складанне (злучэнне прадуктаў П. аднаго віду для сумеснай апрацоўкі) суправаджаецца выцягваннем — падаўжэннем валокнаў на выцяжных прыладах. Кручэнне і намотванне пражы выконваюцца на верацёнах прадзільных машын. Існуе таксама ручное П.: рукамі (вядома з неаліту ў большасці народаў), на верацяне, калаўротам. Да 19 ст.найб. пашырана П. на верацяне. На Беларусі з 19 ст. верацяно выцеснена калаўротам, у якім нітка намотваецца на шпулю, што прыводзіцца ў рух колам. Ручная пража выкарыстоўваецца пры вырабе тканін мастацкіх. Адрозніваюць бавоўна-, ільно- і воўнапрадзенне (гл.Баваўняная прамысловасць, Ільняная прамысловасць, Шарсцяная прамысловасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТУБЕРА́НЦЫ (ад лац. protubero узнімаюся),
плазменныя ўтварэнні ў кароне Сонца; больш шчыльныя і халодныя за плазму кароны. Узнікаюць у месцах павышанай актыўнасці Сонца і выцягнуты ўздоўж сілавых ліній магн. поля. На краі Сонца назіраюцца ў выглядзе святлівых воблакаў, арак, струменяў, у праекцыі на сонечны дыск — у выглядзе цёмных валокнаў.
Паводле знешняга выгляду і характару рухаў адрозніваюць: спакойныя П (даўж. каля 200 тыс.км, таўшчыня ~ 6 тыс.км, выш. над паверхняй Сонца ~ 40 тыс.км, т-ра (6—15) тыс. К. працягласць існавання ад 1—2 сут да некалькіх месяцаў); П. сонечных плям (назіраецца рух іх асобных частак, час жыцця ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін); эруптыўныя П. (узнікаюць са спакойных. больш яркія. узмацняюцца ўнутр. рухі, т-ра (15—25) тыс.К, час жыцця ад некалькіх мінут да паўгадзіны). Колькасць П. на Сонцы і іх размеркаванне па шыротах адпавядаюць 11-гадоваму цыклу сонечнай актыўнасці. Існуе цесная сувязь паміж П. і формай сонечнай кароны.
адзін з кіраўнікоў Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. Удзельнік і кіраўнік барацьбы сялян раёна Куаутлы за сваю зямлю супраць латыфундыстаў. З пач. рэвалюцыі выступіў на баку Ф.І.Мадэра супраць дыктатуры П.Дыяса, стварыў сял. армію, якая дзейнічала на Пд ад г. Мехіка. Калі Мадэра выявіў няздольнасць вырашыць агр. пытанне, С. прапанаваў сваю агр. праграму (т.зв. «план Аяла»), якая прадугледжвала канфіскацыю зямель латыфундыстаў і іх размеркаванне сярод беззямельных сялян. У 1913—14 на чале Вызваленчай арміі Поўдня змагаўся супраць дыктатуры В.Уэрты. Пасля таго як Уэрта быў скінуты (ліп. 1914), сумесна з Ф.Вілья выступіў супраць прэзідэнта В.Карансы, які марудзіў з вырашэннем зямельнага пытання. Іх атрады занялі г. Мехіка (снеж. 1914 — студз. 1915), але былі вымушаны пакінуць яго. Забіты адным з паплечнікаў. Імя С. носіць леварадыкальны паўстанцкі рух у мексіканскім штаце Ч’япас, які з сярэдзіны 1990-х г. вядзе ўзбр. барацьбу за правы індзейцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́ЎТЫЗМ (ад англ. scout разведчык),
сістэма арганізаванага пазашкольнага выхавання моладзі 7—21-гадовага ўзросту, якая ўключае развіццё іх грамадскай дзейнасці і фіз. падрыхтоўку. Першыя скаўцкія арг-цыі ўзніклі ў 1907 у Вялікабрытаніі (засн. Р.Бадэн-Поўэл), пазней пашырыліся ў Францыі, Германіі. Італіі, ЗША і інш. краінах. Яны падзяляюцца на байскаўцкія (хлопчыкі) і гёрлскаўцкія (дзяўчынкі). У 1920 засн. Сусветная арг-цыя скаўцкага руху (World Organization of the Scont Movement, Жэнева), у пач. 1990-x г. у яе ўваходзіла больш за 16 млн.чл. з больш як 160 краін. У Рас. імперыі скаўцкія атрады ствараліся з 1909. У 1914 засн.т-ва «Рускі скаўт». Пасля 1917 скаўцкія арг-цыі забаронены, з пач. 1990-х г. пачалі аднаўляцца. На Беларусі дзейнічаюць дзіцячая грамадская арг-цыя «Бел.рэсп. скаўцкая асацыяцыя» (з 1991), рэсп. грамадская арг-цыя «Аб’яднанне бел. скаўтаў» (з 1992), грамадскае аб’яднанне «Беларускі скаўцкі рух» (з 1997). У 2001 у іх уваходзіла больш за 360 членаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў вер. 1941—ліп. 1944 у г. Скідзель і раёне Беластоцкай (цяпер у Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам скідзельскіх раённых антыфаш. к-та (з ліст. 1942), падп. райкомаў ЛКСМБ (з вер. 1943) і КП(б)Б (з ліст. 1943), у цесным кантакце са Скідзельскай раённай антыфашысцкай арганізацыяй. Складалася з падп. арг-цый і груп у г. Скідзель, вёсках Бандары, Кашублінцы, Княжаводцы, Крушнікі, Лаўна, Хвайняны, Чарлёны (кіраўнікі М.С.Дзелянкоўскі, А.І.Зелянкоўскі, У.С.Кізевіч, Ф.І.Макарчук, А.К.Ролік, І.А.Сеўрук, І.М.Сініца, І.А.Шчасны і інш.). Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, адзенне, медыкаменты, разведданыя пра фаш. гарнізоны і апорныя пункты, рух варожых падраздзяленняў па чыг. і шашэйных дарогах, удзельнічалі ў дыверсійных аперацыях партызан. У барацьбе з акупантамі загінула 13 падпольшчыкаў. У г. Скідзель ў гонар падПОЛЛЯ ПОМНІК.