РЫ́ЧАРДСАН (Richardson) Сэмюэл (19.8.1689, каля Дэрбі, Вялікабрытанія — 4.7.1761),
англійскі пісьменнік-асветнік, адзін з пачынальнікаў сентыменталізму. Прайшоў шлях ад падмайстра лонданскага друкара да выдаўца. Стваральнік сац.-псіхал. рамана ў эпісталярнай форме: «Памела, або Узнагароджаная дабрадзейнасць» (т. 1—2, 1740; задуманы як узорны збор лістоў на маральна-павучальныя тэмы), «Кларыса, або Гісторыя маладой лэдзі» (т. 1—7, 1748), «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (т. 1—7, 1754). Упершыню ў раманным жанры паставіў у цэнтр не прыгоды героя, а аналіз пачуццяў, спагадліва намаляваў вобраз чалавека трэцяга саслоўя, падрабязна апісаў сямейны побыт. Паўплываў на развіццё асветніцкага рамана (асабліва Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ) і на псіхал. лінію рамана 19 ст.
Літ.:
Елистратова А. Английский роман эпоха Просвещения. М., 1966;
Кеттл А. Введение в историю английского романа: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЬ-АВІ́Ў,
горад у Ізраілі, на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Каля 400 тыс.ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (т.зв. агламерацыя Дан) каля 2 млн.ж. (2001). Марскі порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт (Ліда, або Лод). Гал.эканам. і культ. цэнтр, канцэнтруе ў агламерацыі больш за 50% прамысл. прадпрыемстваў краіны.
Прам-сць: маш.-буд., металаапр., хім., фармацэўтычная, тэкст., харч., папяровая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Апрацоўка алмазаў. 2 ун-ты. «Суламіфкансерваторыя». Музеі: археал., Гаарэц-музей і інш. Праводзіцца Міжнар. фестываль музыкі і драмы (з 1961).
Засн. ў 1909 яўр. каланістамі на Пн ад старажытнага г. Яфа (у 1949 зліўся з ім). У 1936 пабудаваны марскі порт. Пасля ўтварэння ў 1948 дзяржавы Ізраіль стаў яго сталіцай. Нягледзячы на перанос урада і парламента Ізраіля ў г. Іерусалім, Т.-А. па-ранейшаму прызнаецца ААН і сусв. супольнасцю сталіцай Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛЬЧ,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Сож, на аўтадарозе Ветка—Гомель. Цэнтр сельсавета і калект.с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 3 км на З ад г. Ветка, 19 км ад Гомеля. 1194 ж., 506 двароў (2002). Свята-Міхайлаўская царква. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 18 — пач. 19 ст.).
Вядомы з канца 16 ст. Належаў Халецкім. З 1772 у Рас. імперыі, мястэчка Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1886—1072 ж., 173 двары, царква, яўр. школа, 3 ветракі, 85 крам, 2 кірмашы штогод. З 1926 у Веткаўскім р-не Гомельскай акругі (з 1938 у Гомельскай вобл.). У Вял.Айч. вайну ў вер. 1943 спалена ням. фашыстамі (знішчаны 463 двары). У 1962—65 у Гомельскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАДО́ЎЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Ільянскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Абадоўцы». За 30 км на У ад Вілейкі, 92 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Уша. 429 ж., 143 двары (1995). Базавая школа, клуб, бібліятэка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУМФАНТЭ́ЙН (Bloemfontein),
горад у цэнтр.ч. Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Адм. ц.прав. Аранжавая. Засн. ў 1846. 233 тыс.ж. (1985). Чыг. і аўтамаб. вузел. Аэрапорт. Зборка лакаматываў. Металаапр., шкларобчая, харч., тытунёвая, гарбарная прам-сць. Паблізу здабыча золата і урану. Ун-т. Абсерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТАН (Bolton), Болтан-ле-Мурс,
горад на З Вялікабрытаніі, у канурбацыі Вял. Манчэстэр. 263,8 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел. Старажытны (з 14 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці. Баваўняная, аўта- і авіябуд., металургічная, эл.-тэхн., папяровая, хім., швейная прам-сць. Музей і маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛЬЯМО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Матыкальскім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр калгаса. За 28 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 535 ж., 181 двор (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЖАЯВА́ДА, Безвада,
горад на Пн Індыі ў ніжнім цячэнні р. Крышна, у штаце Андхра-Прадэш. 701,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Тэкст., харч., цэм., маш.-буд. прадпрыемствы. Вакол Віджаявады вял. ірыгацыйная сістэма, якая ўключае дэльту р. Крышна. Цэнтр будыйскага культу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗЕЎШЧЫНА,
вёска ў Красненскім с/с Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 22 км ад Маладзечна, 70 км ад Мінска, 5 км ад чыг. ст. Уша. 433 ж., 137 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Мемарыяльны комплекс нар. славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РКАЎ,
вёска ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на З ад г.п. Клічаў, 113 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Тачанка. 467 ж., 200 двароў (1996). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.