ВАЛУЗНЁЎ (Анатоль Рыгоравіч) (29.11.1904, Мінск — 8.10.1990),
бел. вучоны ў галіне пладаводства. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Ленінградскі с.-г.ін-т (1927). З 1957 у Бел.НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы. Навук. працы па біял. асаблівасцях, агратэхніцы і развядзенні ягадных культур, селекцыі суніц садовых, агрэсту, маліны, чырвоных і чорных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш.
Тв.:
Районированные и перспективные сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1960 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬВАЧО́Ў (Мікалай Іванавіч) (15.5.1922, в. Загор’е Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 18.6.1990),
бел. эпідэміёлаг. Д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ваенна-марскую мед. акадэмію (Ленінград, 1945). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні эпідэміял. працэсу і распрацоўцы мерапрыемстваў для папярэджвання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб. На Беларусі арганізаваў вывучэнне эпідэміялогіі ўнутрыбальнічных інфекцый у родадапаможных і хірургічных стацыянарах.
Тв.:
Статистический метод в медицинской практике с применением микроЭВМ и персональных компьютеров. Мн., 1989 (разам з Л.І.Рымжа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЦЭ́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 1.12.1955, г. Луцк, Валынскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БПІ (1977). З 1977 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па тэорыі і праектаванні схем прывада і сістэм размеркавання магутнасці паміж вядучымі мастамі і коламі шматпрывадных транспартна-цягавых машын.
Тв.:
Дифференциалы колесных машин. М., 1987 (разам з А.Ф.Андрэевым, А.Х.Лефаравым);
Энергонагруженность и надежность дифференциальных механизмов транспортнотяговых машин. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́Ў (Іосіф Георгіевіч) (11.3.1879, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 23.8.1942),
бел. батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). У 1920—29 праф., заг. кафедры ў Горацкай с.-г. акадэміі. З 1934 у Ін-це біялогіі АН Беларусі. Аўтар прац па флоры Каўказа, Казахстана, Еўрапейскай ч. Расіі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР».
Тв.:
Матэрыялы да флоры Горацкага раёна // Праца навук т-ва па вывучэнні Беларусі пры Бел.дзярж. акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках. 1927. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РАСАЎ (Гаўрыла Мікалаевіч) (10.8.1912, Мінск — 18.11.1979),
бел. шахматыст. Міжнар. майстар (1949). Канд.гіст.н. (1952). Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1952). У 1952—58 старшыня праўлення Бел.т-вакульт. сувязі з заграніцай, у 1963—74 выкладаў у Мінскім пед. ін-це замежных моў. Чэмпіён БССР у 1936, 1939, 1941, 1958, 1963. Паспяхова выступаў у чэмпіянатах СССР і міжнар. матчах. Імем Верасава названы пачатак у адным з дэбютаў ферзевых пешак, адна з сістэм у сіцыліянскай абароне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕРАСЫ́»,
вакальна-інструментальны ансамбль. Створаны ў 1974, да 1996 у складзе Бел. філармоніі. Маст. кіраўнік нар. артыст Беларусі В.Раінчык. У рэпертуары песенная лірыка, творы бел. (у т. л. У.Будніка, Я.Глебава, Л.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Раінчыка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, Э.Ханка, І.Цвятковай) і зарубежных кампазітараў. З пач. 1980-х г. шырока выкарыстоўвае камп’ютэры і сінтэзатары, выконвае пераважна электронную музыку. Лаўрэат V Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1974). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІШЧУ́К (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 10.8.1934, г. Томск, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. Вучылішча (1956), дзе працаваў. З 1989 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Распрацаваў геам. тэорыю ўзгаднення, на падставе якой вырашаны шэраг задач праектавання радыётэхн. канструкцый і сістэм з аптымальнымі энергет. характарыстыкамі ў рознай паласе частот.
Тв.:
Радиоприемные устройства РЭС. Мн., 1984 (разам з Р.П.Чугуновым);
Радиоприемные устройства радиоэлектронной техники. М., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ РА́ДА»,
вайскова-грамадская і літ. газета. Выдавалася з 25.11(8.12).1917 да 5.2.1918 у Мінску на рус. мове, некаторыя матэрыялы друкавала па-беларуску. Адлюстроўвала нац.-кансалідацыйныя працэсы на Беларусі і за яе межамі, асабліва сярод беларусаў у вайск. фарміраваннях б. царскай Расіі, імкненне бел. народа да нац.-дзярж. самавызначэння з уласным войскам, прапагандавала свабодныя, раўнапраўныя адносіны на падставе федэратыўнага саюзу з інш. народамі сав. Расіі. Пашырала ідэю дзяржаўнасці бел. мовы, падкрэслівала сав.-адраджэнскую ролю нац. інтэлігенцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК (Дзмітрый Іванавіч) (н. 11.5.1929, г. Беразіно),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960, вучыўся ў В.Волкава, У.Сухаверхава, В.Цвіркі). Працуе ў галіне станковага і манум. жывапісу. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Асеннія далячыні» (1978), «Дзявочы гай» (1979); мазаічных пано «Карагод» (1968) і «Каруначніцы» (1974, абодва з М.Казакевічам) і інш.