адна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае адну якую-н. адзінку, напр.: аднаактовы, аднавокі, аднаклетачны, аднаматорны, аднапакаёвы, аднаствольны;

2) які належыць да аднаго і таго ж, агульны з кім-, чым-н., напр.: аднакарэнны, аднакласнік, аднакурснік, аднатыпны;

3) накіраваны ў адзін бок, скіраваны да чаго-н. аднаго, напр.: аднанакіраваны, аднабаковы, аднабокі, аднадум, адналюб;

4) які існуе, працягваецца адзін адрэзак часу, напр.: аднагадовы, аднагодак, аднадзённы;

5) прызначаны для аднаго, напр.: аднаспальны;

6) агульны, адзіны з кім-, чым-н., напр.: аднагалоснасць, аднадушнасць, аднапляменнік;

7) не звязаны з усімі іншымі, проціпастаўлены ўсім іншым, напр.: аднаасобнік, аднаасобны;

8) які робіцца, ажыццяўляецца адзін раз, за адзін раз, прыгодны адзін раз, напр.: аднаразовы;

9) падобны, аднолькавы, напр.: аднастайнасць, аднастайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

світа́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да світанку, які адбываецца ў час світанку. І мне крыўдна, Балюча бывае, Калі часам нахлебнік заўзяты Пах зямлі, Руні шум забывае Ды з пагардай глядзіць на аратых. Вось такога б, Як кажуць, за шкірку, Ды на поле, дае сеюць і косяць, — Пахадзі за касцамі ў «прыцірку», Пакупайся ў світанкавых росах. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненатура́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Не прыроднага паходжання; штучны. Ненатуральны шоўк.

2. Такі, якога не бывае ў прыродзе, які выходзіць за межы звычайнага. З-за лесу падымалася і расплывалася па небе ненатуральная чырвань. Шамякін. Здаюцца ненатуральнымі пры чорных бровах высока ўзбітыя белыя валасы. Навуменка.

3. Фальшывы, штучны; няшчыры. Як бы хочучы пацвердзіць свае апошнія словы,.. [Юркевіч] рассыпаўся дробным ненатуральным рогатам. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́сячнік, ‑а, м.

1. Разм. уст. Багацей, уладальнік тысячнага капіталу. [Старыцкі:] Вазьмі хоць Дзеркача — ёсць тут такі: Быў тысячнік, а стаў мільёншчыкам за вайну. Клімковіч.

2. Разм. Перадавы рабочы, калгаснік, які выконвае дзесяць і больш норм выпрацоўкі за змену. Вопыт тысячнікаў.

3. Разм. Той, хто налятаў, наездзіў тысячу кіламетраў, зрабіў тысячу скачкоў з парашутам і пад. Шафёр-тысячнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штраф, ‑у, м.

Грашовае спагнанне, якое накладваецца ў якасці пакарання ў адміністрацыйным ці судовым парадку. [Тхорык:] — Налажылі на мяне штраф, тады я пад’ехаў з канём і прывёз яшчэ тры плашкі. Усё роўна плаціць. Кулакоўскі. — Дзе я вазьму грошай на штраф. Ды за што штраф, калі я купляў білет. Адамчык. // Спагнанне, пакаранне за парушэнне правіл гульні, этыкету, амаральны ўчынак і пад.

[Ням. Strafe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыскваліфіка́цыя

(ад дыс + кваліфікацыя)

пазбаўленне кваліфікацыі, права займаць якую-н. пасаду, выконваць абавязкі, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах і г. д. з-за неадпаведнасці прафесіянальным умовам або правілам (параўн. дэкваліфікацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́тарга

(гр. katergon = галера)

1) від пакарання за крымінальнае злачынства або палітычную дзейнасць — зняволенне з цяжкай прымусовай працай, а таксама месца такой працы;

2) перан. цяжкая праца, невыноснае жыццё.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праме́са

(фр. promesse, ад лац. promissio = абяцанне)

дакумент, згодна з якім уладальнік аблігацыі або латарэйнага білета, калі на іх выпадае выйгрыш, абавязваецца ўступіць іх за пэўную плату іншай асобе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пастая́ць, ‑стаю́, ‑стаі́ш, ‑стаі́ць; зак.

1. Стаяць некаторы час. Кравец пастаяў хвілін з пяць і пачаў чагосьці шукаць у прырэчным чароце. Чорны. З тыдзень яшчэ восень пастаіць. Якімовіч. Пастаяў [Макарчык] у парозе і раптам пасунуўся да мяне. Адамчык.

2. за каго-што. Абараніць, засцерагчы ад чаго‑н.; ахаваць каго‑, што‑н. Пастаяць за волю. □ — А ты не клапаціся, мы то ўжо адзін за аднаго пастаім. Лынькоў. Селянін Багушэвіча — пакутнік, пакутуе і селянін Купалы, але ў той жа час ён гатовы пастаяць за сябе, нават пайсці на смерць дзеля сваёй свабоды. Навуменка.

3. заг. пасто́й(це). Ужываецца ў значэнні: пачакай(це), не спяшайся (спяшайцеся). — Пастойце! — гукнуў Панця і рушыў следам. Кулакоўскі. — Гэй, ты, пастой! — настойліва паклікаў Отта Штрайх сівога чалавека. Лынькоў. // Ужываецца для перадачы нязгоды. — Ты нездаволены, як бачу, Але пастой, Міхал, даслухай, Тагды ты ўжо глуздом парухай. Колас.

•••

Пастаяць галавой за каго‑, што‑н. — абараніць каго‑, што‑н., не шкадуючы свайго жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сітак ’сіта, гусцейшае за рэшата’ (лях., карэліц., Сцяшк. Сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне з прэфіксам pa‑. Беларускае (Борысь, Prefiks., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)