како́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

У буржуазным грамадстве — жанчына лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні палюбоўнікаў.

[Фр. cocotte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калаўро́ткі, так; адз. калаўротка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Мікраскапічныя арганізмы з раснічкамі вакол ротавай адтуліны, якія, верцячыся, прыцягваюць ежу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі, якая цвіце ранняй вясной.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўню́тка, прысл.

Разм. Даволі даўно. — Даўнютка мы з табою не хадзілі вось так, удвух, — сказаў .. [Кашын], як ішлі з прахадной. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаткі, так; адз. агатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкры́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Паштовая картка для адкрытага пісьма; паштоўка. // Фатаграфічная картка такога ж памеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэпры́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Папярэдняя публікацыя тэксту навуковага даследавання, артыкула ці даклада сродкамі так званай аператыўнай паліграфіі невялікім тыражом.

[Англ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамаро́шнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Паводзіць сябе так, як скамарох; крыўляцца. [Людміла:] Сярожа! Пакінь скамарошнічаць, а то я пайду. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сні́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з буйнымі лісцямі і белымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн.так; ж.

Невялікі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку. Таблетка аспірыну. Праглынуць таблетку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)