звычайная Ж. (Stomoxys calcitrans), насякомае сям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. Пашырана ўсюды. Трапляецца ў непасрэднай блізкасці ад свойскіх жывёл (у памяшканні, на пашы). Дарослыя — крывасмокі, пераносчыкі ўзбуджальнікаў многіх інфекцый: сібірскай язвы, тулярэміі, анаплазмозу буйн. раг. жывёлы і інш.
Целадаўж. 5,5—7 мм, шэра-чорнае, плямістае. Хабаток доўгі і цвёрды. Плоднасць 300—400 яец. Адкладвае яйцы ў гной, на раслінныя рэшткі, зрэдку ў раны жывёл і чалавека, дзе развіваюцца лічынкі. Колькасць Ж. павялічваецца ў канцы лета — пач. восені (мухі становяцца «лютымі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГРУ́ЗДКІ,
група шапкавых грыбоў сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомыя П.: белы, або сухар (Russula delica), чорна-белы (R. albonigra), чорны, або свіння (R.adusta). У лясах трапляюцца з ліп. па кастрычнік.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 15 см, пукатая, потым лейкападобная, белая, брудна-белая, бурая ці амаль чорная. Пласцінкі зыходныя або прырослыя. Ножка даўж. да 4 см, роўная ці слаба звужаная ў нізе, шчыльная. Мякаць белая, шчыльная. Споры яйцападобныя, бясколерныя. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛТУСЫ,
агульная назва 3 родаў рыб сям. камбалавых: П. стралазубыя — Atheresthes (2 віды), П. звычайныя, або белакорыя, — Hippoglossus (1 від) і П. чорныя, або сінякорыя, — Reinhardtius (1 від). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у т. л. ў Ахоцкім, Баранцавым, Берынгавым і Японскім морах. Донныя рыбы.
Даўж. да 2,3 м, маса да 117 кг (зрэдку да 4,7 м і 340 кг). Цела асіметрычнае, сплошчанае, падоўжанае. Вочы на правым баку. Кормяцца малюскамі, ракападобнымі, рыбай. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНТА́І (Theragra),
род рыб сям. трасковых. 2 віды: М. далёкаўсходні — T. chalcogramma (пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак.) і М. атлантычны — T. finnmarchica (Нарвежскае м.). Жывуць на глыб. 500—700 м. Чародныя.
Даўж. да 75 см, маса да 1,5 кг. Верх цела са шматлікімі цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 3, анальных 2, хваставы з невял. выемкай. Вочы вялікія. Кормяцца ракападобнымі; дробнай рыбай. Ікра пелагічная, дробная; нераст на мелкаводдзі. М. далёкаўсходні — аб’ект промыслу. Тлушч з печані багацейшы на вітаміны за трасковы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦЭ́ЛІЙ (ад грэч. mykēs грыб),
грыбніца, вегетатыўнае цела грыба (талом), якое складаецца з тонкіх галінастых нітак — гіфаў. Развіваецца ўнутры (радзей на паверхні) субстрата, дзе жыве грыб. Праз М. асматычным шляхам з субстрату паглынаюцца пажыўныя рэчывы. У хітрыдыевых грыбоў, зігаміцэтаў і ааміцэтаў М. няклетачны і з’яўляецца адной клеткай, якая дасягае ў некат. грыбоў (напр., у мукора) некалькіх Дзесяткаў сантыметраў. У аскаміцэтаў, базідыяльных і недасканалых грыбоў М. клетачны. Часткамі М. ажыццяўляецца вегетатыўнае размнажэнне грыбоў, на ім утвараюцца рэпрадуктыўныя органы і пладовыя целы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАНО́ЖКІ (Myriapoda),
падклас наземных членістаногіх. 4 кл. (губаногія, двухпарнаногія, паўраподы—Pauropoda і сімфілы—Symphyla), больш за 53 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Актыўныя ўначы, жывуць пад карой, камянямі, у лясным подсціле. Удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння. Некат. віды — прамежкавыя гаспадары гельмінтаў, шкоднікі грыбоў, агароднінных культур.
Даўж. да 27 см. Цела цыліндрычнае або пляскатае, сегментаванае (да 177 членікаў). На кожным сегменце 1—2 пары ног (адсюль назва). Кормяцца расліннымі рэшткамі, міцэліем грыбоў, дробнымі беспазваночнымі. Раздзельнаполыя, адкладваюць яйцы. Многія маюць ядавітыя залозы (па баках тулава, на нагасківіцах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАПЁРАПАДО́БНЫЯ (Polypteriformes),
атрад ганоідных рыб. Вядомы з эацэну (каля 40 млн.г. назад). 1 сям. (мнагапёравыя—Polypteridae), 2 роды (мнагапёры—Polypterus і каламаіхты—Calamoichthis), 11 відаў. Пашыраны ў прэсных стаячых вадаёмах трапічнай Афрыкі. Актыўныя ўначы.
Даўж. да 1,2 м. Цела падоўжанае, цыліндрападобнае. Луска ганоідная. Спінны плаўнік складаецца з асобных плаўнічкоў (да 18). Грудныя плаўнікі з мясістай лопасцю ў аснове. Плавальны пузыр вялікі, двухкамерны, часткова выконвае дыхальную функцыю. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай. Лічынкі з вонкавымі шчэлепамі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАГЕНЕТЫ́ЧНЫЯ СМАКТУНЫ́, монагенеі, смактуны-мнагавуснікі (Monogenea, або Monogenoidea),
клас плоскіх чарвей. 2 падкл., каля 2500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 5 сям., 50 відаў. Эктапаразіты рыб (на скуры, шчэлепах), некат. — эндапаразіты земнаводных, паўзуноў (напр., чарапах). Кожны від М.с. паразітуе на сваім гаспадары.
Даўж. ад 0,02 да 50 мм. Цела плоскае, падоўжанае. На заднім канцы прымацавальны дыск з кручкамі, двухстворкавымі клапанамі або прысоскамі, падобнымі да рота (адсюль назва — мнагавуснікі). Гермафрадыты Адкладваюць яйцы, некат. жывародныя. Развіццё без змены гаспадароў і змены пакаленняў (адсюль назва — монагенеі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАЦЕПЛАВЫ́Я З’Я́ВЫ,
змены цеплавога стану рэчыва пры зменах яго магн. стану (намагнічванні ці размагнічванні). Назіраюцца ва ўсіх рэчывах. М.з. ў некаторых парамагнетыках выкарыстоўваюцца для атрымання звышнізкіх т-р (гл.Магнітнае ахаладжэнне).
Тлумачыцца зменамі ўнутранай энергііцела пры адпаведных зменах магн. стану. Найб. значныя М.з. ў фера-, антыфера- і ферымагнетыках і іх характар залежыць ад працэсаў намагнічвання ў гэтых матэрыялах. Адрозніваюць М.з. пры адыябатычным намагнічванні і размагнічванні, калі адбываюцца змены т-ры, і ізатэрмічныя М.з., пры якіх некаторая колькасць цеплаты выдзяляецца (ці паглынаецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЫЛІ́ЦЫ (Psychodidae),
сямейства насякомых атр. двухкрылых. Каля 450 відаў. Пашыраны ўсюды (у тропіках і субтропіках — кровасысучыя М. з роду маскітаў). Дарослыя жывуць сярод травяністай расліннасці, трапляюцца ў вільготных цёмных памяшканнях, лічынкі — па берагах вадаёмаў, у вільготных імху, глебе, гнаі. На Беларусі найб. трапляецца М. звычайная (Psychoda phaiaenoides).
Дробныя камары, вонкава падобныя да моляў; даўж. да 5 мм. Цела кароткае, густаваласістае. Крылы шырокія, касматыя, з густой сеткай падоўжных жылак. Дарослыя пераважна расліннаедныя, лічынкі кормяцца дэтрытам, расліннымі і жывёльнымі рэшткамі. Развіццё з поўным ператварэннем.