канве́рсія

(лац. conversio = змяненне)

1) абмен адной валюты на другую па пэўным валютным курсе;

2) перавод прамысловасці і іншых галін эканомікі з вытворчасці ваеннай прадукцыі на вытворчасць грамадзянскай і наадварот.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

reputation

[,repjəˈteɪʃən]

n.

1) рэпута́цыя f.

to have the reputation — сла́віцца

He had the reputation of being very bright — Ён сла́віўся тым, што быў ве́льмі здо́льны і ке́млівы

2) до́брае імя́, вялі́кая паша́на, пава́га ў і́ншых

a person of reputation — паважа́ны чалаве́к

3) сла́ва f.

a scientist of worldwide reputation — вучо́ны з сусьве́тнай сла́вай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

па́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

Ісці, абапіраючыся на палку.

Сукаватая п.

Лыжныя палкі.

Палкі ў колы ўстаўляць (перан.: свядома перашкаджаць якой-н. справе).

З-пад палкі (разм.) — пад прымусам (рабіць што-н.).

Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. па́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

П. выручалачка (перан.: пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. па́лачны, -ая, -ае.

Палачная дысцыпліна (перан.: пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Калбаны́ ’луг з купінамі’ (Касп.). Адпаведнікаў да бел. слова ў іншых мовах як быццам няма. Можна суаднесці з усх.-слав. колб‑, узнавіўшы яго на базе такіх фактаў, як рус. вяц. колба ’фігура ў форме шара’, дыял. ’абрубак дрэва’, укр. ковбан ’кароткі тоўсты абрубак дрэва’, ковбаня ’катлавіна або яма, напоўненая вадой’, рус. калуж. калбина ’невялікае возера’, семантыка якіх дазваляе лічыць бел. слова роднасным гэтай аснове, але наяўнасць у прыведзеных лексем значэнняў ’яма’, ’вадаём’ гаворыць пра магчымы перанос ’посуд’ > ’вадаём’. Не выключана, што падобны ці нават больш складаны працэс быў у выпадку з разглядаемым словам, таму неабходна суаднесці калбаны і калбан ’гладыш’. Верагоднасць такога супастаўлення пацвярджаецца геаграфіяй, аднак фармальнае і семантычнае падабенства да калдабан ’выбоіна’ дазваляе меркаваць аб утварэнні калбаны з калдабаны (выпадзенне складу, магчымы ўплыў іншых лексем), хаця і такая версія не з’яўляецца бясспрэчнай. Адносна ўсх.-слав. колб‑ гл. падрабязней пад каўбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́рэль

(англ. barrel = літар. бочка)

мера ёмістасці і аб’ёму сыпкіх і вадкіх рэчываў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах, роўная для сыпкіх рэчываў 163,65 л, для вадкіх рэчываў 159 л.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

валанцёр

(фр. volontaire)

1) асоба, якая добраахвотна паступіла на вайсковую службу (у Англіі, Францыі, Італіі і некаторых іншых краінах);

2) той, хто добраахвотна ўдзельнічае ў якой-н. справе (звычайна новай, цяжкай).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

публіцы́стыка

(ням. Publizistik, ад лац. publicus = грамадскі)

від літаратуры і журналістыкі (артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і інш.), які аналізуе сучаснае жыццё ў мнагастайнасці палітычных, эканамічных, прававых, філасофскіх, мастацкіх і іншых праблем.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сіндыка́т

(фр. syndicat, ад гр. syndikas = які дзейнічае сумесна)

1) манапалістычнае аб’яднанне прадпрыемстваў з мэтай абмежавання канкурэнцыі і забеспячэння панавання на рынках;

2) назва прафсаюзаў у Францыі і некаторых іншых краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

эквівале́нт

(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)

1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго (напр. механічны э. цяпла);

2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кла́стэр

(англ. cluster)

1) хім. група малекул, якія вылучаюцца сярод іншых падобных малекул і аб’ядноўваюцца ва ўстойлівыя ўтварэнні;

2) лінгв. паслядоўнасць, ланцужок моўных элементаў, напр. гукаў, часцін мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)