Бак ’пасудзіна’ (БРС). Рус. бак, укр. бак. Паводле Фасмера, 1, 108, запазычанне з герм. моў (параўн. гал. bak ’рэзервуар, таз, балея’, ням. Back ’глыбокая драўляная міска для матроскага стала’, англ. back ’пасудзіна, чан’). Параўн. Клюге, 43. Шанскі, 1, Б, 13, спасылаючыся на Ушакова, хоча бачыць тут запазычанне з франц. bac. Больш пераконвае тлумачэнне Фасмера, таму што рус. слова мела значэнне і марскога і ваеннага тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бароўка ’божая кароўка’ (Інстр. лекс.). Паколькі параўнанне з бор ’лес’ не мае сэнсу, то хутчэй за ўсё можна бачыць тут аснову бар‑, якая служыць для падзывання авечак. Параўн. бел. бар‑бар (ДАБМ, № 305), рус. бар‑бар, барь‑барь, баря‑баря; ба́рька ’авечка’, ба́ря ’баран’. Божая кароўка часта называецца (божым) баранчыкам, (божай) авечкай. Параўн. чэш. berunka, beruška, ням. Herrgottschäfchen. Літ-py гл. пад бе́дрык. Параўн. і буроўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аддаду́рыць ’адставіць’ (Сцяц.), аддудурыць ’адтапырыць’ (Яўс.), аддыдурыць ’адставіць дудкаю (хвост)’ (Бяльк.), аддудырыць ’адставіць нязграбна, няўклюдна’ (Юрч. Сін.), аддудыраны ’адтапыраны’ (Янк. II), аттатурыць ’адтапырыць’ (там жа), аттатураны ’адтапыраны’ (там жа). Тлумачэнне Бялькевіча мае ясныя рысы народнай этымалогіі. Марфалагічна тут біпрэфіксальная форма дзеяслова з разавым дзеяннем (ад‑да‑дур‑ыць). Слова, магчыма, літоўскага паходжання: atadùrti ’адыходзіць’, sudùrdyti ’адставіць з першаснага палажэння’. Наконт літ. dùrti ’штурхаць’ гл. Фрэнкель, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́рса ’расліна каласоўнік, Bromus secalinus L.’ Варыянтная форма да гі́рса (гл.), якая запазычана з літ. dìrsė (Непакупны, Лекс. балтызмы, 30). Але лінгвагеаграфічная праблематыка тут даволі складаная, таму што ў суседніх літ. гаворках Дзукіі пашырай іменна варыянт girsa, gìrsė (Непакупны, там жа). Параўн. гірса (гл.). Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 96 (пад dìrsa, якое і трэба разглядаць як крыніцу для бел. ды́рса, польск. dyrsa).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмя́каць ’чмякаць’ (Нас.). Рус. дыял. жмякать ’есці з чмяканнем; сціскваць; удараць, кідаць’, укр. жма́кати ’жаваць’, балг. дыял. жми́чка ’выдаваць гук мокрага прадмета, калі на яго націскваюць’. Паколькі рус. значэнні звязваюць з коранем *žьm‑ (жаць2), наўрад ці чыста гукапераймальнае, як указвае наконт балг. слова БЕР, 1, 552. Відаць, тут, з аднаго боку, сувязь з гэтым коранем, а з другога — з гукапераймальнымі тыпу чмякаць, шмякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зіхаце́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТСБМ), зехаце́ць ’часта дыхаць, раскрываючы пашчу’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, тут адбываецца далейшае сумяшчэнне каранёў, прадстаўленых у ззяць2 ’блішчаць’ і ззяць1 ’быць адкрытым’ (адкуль зяваць). З ззяць1 суадносіцца зяхаць (гл.) і зіхаць (гл.). Ад дзеяслова з суф. ‑ot‑ утвараецца назоўнік (параўн. рогат) zěxot‑, ад якога з суф. ‑ě‑ti — дзеяслоў zěxoteti > зехацець, які ўжываецца ў абодвух значэннях. Параўн. жухацець ’гарэць, свяціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казу́рка ’казяўка, букашка; вош’ (БРС; маладз., З жыцця). Аналагічныя структуры, якія адрозніваюцца значэннямі, ёсць і ў іншых мовах; суфіксацыя, па сутнасці, праславянская. Што датычыцца беларускіх лексем, тут неабходна, магчыма, разглядаць слова казурка ’божая кароўка’ асобна, падрабязней гл. казулька ў тым жа значэнні. Апрача таго, не зусім ясны тып утварэння: суфіксальная дэрывацыя (магчыма, двайная) або перанос з козура, вядомага ў розных значэннях, з памяншальнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайма́ ’паласа’ (ТСБМ): «…вузкая кайма маладога асінніку…» Значэнне яўна другаснае, аднак цяжка вытлумачыць, што тут — русізм або мясцовы перанос ад кайма ’шляк, край’ (Бяльк.). Геаграфія не вельмі паказальная, аднак дазваляе думаць пра запазычанне з рус. літар. мовы. У рус. адзначаецца з XVI ст., запазычана з цюрк. моў (параўн. тур. kajma ’строчка, вышыўка, шляк’). Цюрк. слова ўтворана ад дзеяслоўнай асновы kaj‑, kajmak ’аблямоўваць’, гл. Бернекер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́та ’вялікія пышныя пакоі ў палацы, харомы; асобны пакой, дзе ляжаць хворыя ў лячэбных установах’ (ТСБМ). Рус., укр. пала́та, ст.-рус. полата (XI ст.), ст.-слав. полата ’палац, пакой, шацёр’. З сяр.-грэч. παλατιον ад лац. palātium ’палац’ (гл. Фасмер, 3, 307; тут жа гл. і агляд літ-ры). У значэннях ’назва заканадаўчых або прадстаўнічых устаноў’, ’назва некаторых дзяржаўных устаноў’ запазычанне з рус. палата ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праме́жы, прамежку, прамеле (Нас.), промеж, промез (ТС) ’між’. Рус. дыял. промеле, прамелеу, прамежы, укр. промеле, проміжку, промёлсу. Прасл. *pro‑niedju і інш. З (гл. пра2) і *medji/ medju (гл. меж) (гл. ESSJ, 1, 221). Копечны (там жа) мяркуе, што, магчыма, тут была не прыстаўка /Ό- (гэта адзіны прыклад спалучэння⇉з іншым злучнікам), а */?о, якая змянілася аналагічна brez‑ < *bez у некаторых славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)