помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Умань Чаркаскай вобл. (Украіна). Створаны ў 1796—1805 у маёнтку С.Ш.Патоцкага (названы ў гонар яго жонкі) пад кіраўніцтвам Л. дэ Метцэля, пры ўдзеле прыгоннага садоўніка Зарэмбы. Парк ландшафтны (больш за 150 га), яго кампазіцыйная вось праходзіць па р. Каменка. У парку створаны разнастайныя віды гідразбудаванняў (вадаспады, шлюзы, фантаны, каскады, сажалкі, падземная р. Стыкс), устаноўлены скульптуры на ант. сюжэты (18—19 ст.), узведзены арх. збудаванні паводле праектаў арх. А.Штакеншнейдэра (Ружовы павільён, 1850—52) іІ.Макуціна. З 1929 запаведнік.
Разм. Ударыцца, стукнуцца аб што‑н. Набраклая зямля ўгіналася пад шасі, і здавалася, што цяжкія «Ільі» вось-вось дзеўбануцца насамі ў гразь.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віж1 ’шпіён, чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх’ (Янк. I, Жд., 2, КТС), ст.-бел.вижь ’судовы прыстаў, судовы выканаўца, які меў абавязак дастаўляць у суд адказны бок, абвінавачаных і рабіць агляды і дазнанні’ (Гарб.), укр.віж ’камісар, судовы прыстаў (у старых судах)’, польск.widz ’сведка’, ст.-польск.widz ’віж’. Да прасл.vidjь ’той, хто бачыць’ < viděti.
Віж2 ’глядзі’ (Нас.), рус.вижь ’вось, вось жа, глядзі’, вишь ’тс’, ст.-рус.вижь, ст.-слав.виждь, чэш.viz, макед.види ’тс’ і г. д. Прасл.vidjь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЕРЫДЫЯ́ННЫ КРУГ,
астранамічная прылада для вызначэння экватарыяльных каардынат нябесных свяціл (гл.Нябесныя каардынаты). Мае падзорную трубу, што можа паварочвацца ў плоскасці мерыдыяна вакол гарыз. восі, на якую насаджаны кругі са шкаламі для вымярэнняў вуглоў. Пры навядзенні трубы на зорку, якая кульмініруе, па паказаннях кругоў вызначаюць зенітную адлегласць свяціла і вылічваюць схіленне. М.к. выкарыстоўваецца таксама для рэгістрацыі момантаў праходжання нябесных свяціл праз мерыдыян.
Схема мерыдыяннага круга: AB — падзорная труба; вось вярчэння WE размешчана гарызантальна па лініі Усход-Захад; CD — круг з дзяленнямі; M — мікраметр для адліку дзяленняў.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГІРАКО́МПАС,
механічны паказальнік кірунку сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна, прызначаны для вызначэння курсу рухомага аб’екта і напрамкаў на зямныя і нябесныя арыенціры.
Дзеянне гіракомпаса заснавана на ўласцівасці цяжкага гіраскопа (яго цэнтр цяжару знаходзіцца ніжэй за пункт падвесу) займаць пад уздзеяннем сутачнага вярчэння Зямлі становішча, калі яго вось паралельная геагр. мерыдыяну. У адрозненне ад магн.компаса паказанні гіракомпаса практычна не залежаць ад зямнога магнетызму, прысутнасці метал. мас, эл.-магн. палёў. Адрозніваюць гіракомпас: з адным і двума гіраскопамі; з маятнікавым іэл.-магн. (больш дакладным) кіраваннем. Выкарыстоўваюць на марскіх суднах, пры геадэзічных, тапаграфічных, маркшэйдэрскіх іінш. работах. Гіракомпас — састаўная частка аўтарулявога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛА́ТАЎ Яўген Паўлавіч (н. 23.2.1934, г. Лысьва Пермскай вобл., Расія),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1959, клас М.Чулакі). Працуе пераважна ў галіне кінамузыкі: музыка да дакумент., маст., тэле- і мультфільмаў, у т. л. «Умка» (1965), «Уласнасць рэспублікі» і «Вось ужо гэта Насця!» (абодва 1972), «І тады я сказаў «не» (1974), «Не баліць галава ў дзятла» (1975), «Ключ без права перадачы» (1977), «І гэта ўсё пра яго» (1978), «Прыгоды Электроніка» (1981), «Чарадзеі» (1984), «Госця з будучага» (1986). Аўтар 3 балетаў, твораў для хору, сімф.іэстр. аркестраў, музыкі да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́нік, ‑а, м.
1. Тое, што і стан 1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі.Ваданосаў.
2. Тое, што і бюстгальтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан.(1і2ас.неўжыв.). Зменшыцца, знікнуць (пра падзеі, пачуцці і пад.). Боль сумлення ў ім загас.Бядуля.// Скончыцца. Яшчэ вось дзень, прыгожы і румяны, мінуў — загас.Машара.
3.перан. Зачахнуць, памерці. Дні свае лічыць збалелы бядак, Вось-вось часіна — загасне.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)