но́та¹, -ы, мн. -ы, нот, ж.

1. Умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі, а таксама гэты гук.

Высокая н.

Гучная н.

2. толькі мн. Тэкст музычнага твора ў нотным запісе.

Іграць па нотах.

3. перан. Тон, інтанацыя мовы, якія выражаюць якое-н. пачуццё.

Н. незадаволенасці ў голасе.

Як па нотах — без цяжкасцей, вельмі лёгка.

|| памянш. но́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. но́тны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсо́бный дапамо́жны, падсо́бны; (дополнительный) дадатко́вы;

подсо́бные рабо́чие падсо́бныя (дапамо́жныя) рабо́чыя;

подсо́бное хозя́йство дапамо́жная (падсо́бная) гаспада́рка;

подсо́бный за́работок дадатко́вы зарабо́так;

игра́ть подсо́бную роль перен. ігра́ць дапамо́жную ро́лю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

play2 [pleɪ] v.

1. гуля́ць (у розных знач.);

play tennis/cards гуля́ць у тэ́ніс/ка́рты;

France plays Spain in the final. Французы гуляюць у фінале з іспанцамі.

2. : play a joke/a trick (on smb.) паджарто́ўваць/падсме́йвацца (з каго́-н.);

play at democracy гуля́ць у дэмакра́тыю

3. theatre, mus. ігра́ць;

play the piano ігра́ць на рая́лі

play for time спрабава́ць вы́йграць час;

play into smb.’s hands ігра́ць на руку́/садзе́йнічаць каму́-н.

play about [ˌpleɪəˈbaʊt] phr. v. гуля́ць, дурэ́ць, гарэ́заваць

play around [ˌpleɪəˈraʊnd] phr. v. =

play aboutplay back [ˌpleɪˈbæk] phr. v. узнаўля́ць (магнітны, гука- або відэазапіс)

play off [ˌpleɪˈɒf] phr. v.

1. нацко́ўваць

2. sport зако́нчыць спабо́рніцтвы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тнуць1 ’пранізваць, прабіраць (пра холад, вецер, боль і пад.)’ (ТСБМ), ’сячы, рэзка выказвацца’, ’ударыць, рубануць; упікнуць’ (Нас.), ’кусаць, джаліць’, ’ссякаць’ (Сцяшк.), ’кусаць, пячы’ (Яруш., Федар. 6, Скарбы, Сл. ПЗБ), тні́ті, тну́ты ’разбураць, рубаць, сячы’ (Булг.). Другасны інфінітыў, утвораны шляхам абагульнення асновы спрагальных формаў дзеяслова цяцьтну < прасл. *tęti*tьnǫ, параўн. рус. тятьтну, польск. ciaćtnę, славен. дыял. tẹ́titnèm, ст.-слав. тѧтитьнѫ, дзе прадстаўлена ніжэйшая ступень кораня і.-е. *ten‑, захаваная ў літ. tìnti ’адбіваць касу’ (Коген, Запіскі, 2, 241; Фасмер, 4, 66; Векслер, Гіст., 224). Іншая ступень чаргавання выступае ў *тон, параўн. адным тном ’адным чынам’ (пух., Жд. 1). Гл. цяць.

Тнуць2іграць’ (Скарбы), ’заўзята іграць’: тне гармонік (Сцяшк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе тнуць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Казе́чыцца, козе́чыццаіграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наду́дліцца ’напіцца праз меру, насмактацца’ (Бяльк.). У аснове экспрэсіўнага ўтварэння — гукапераймальны элемент ‑дуд‑, што можа быць звязана з дуда, дуць (гл.), параўн. дудзіцьіграць на дудзе’ і ’прагна піць’ (Байк. і Некр.), рус. надудо́литься, надуби́ться, надуда́риться ’напіцца ўдосталь’, а таксама іншыя дзеясловы з тым жа значэннем: надудо́ніцца, наду́ндзіцца і пад. (Трубачоў, Этим. сл., 5, 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гудзе́ць ’гусці’ (БРС, Нас.), ’гудзець’ (Касп., Бяльк.), гуд ’гудзенне’ (БРС). Рус. гуде́ть, таксама ’плакаць’, ’іграць на гуслях, шумець’, укр. гудіти, чэш. housti, серб.-харв. гу́дјети і г. д. Прасл. *gǫděti, таксама *gǫsti. Роднасныя формы літ. gaũsti ’гучаць, гусці’. Гл. Фасмер, 1, 470–471; Бернекер, 1, 341; Траўтман, 80; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 80, 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ражо́к м.

1. памянш. Hörnchen n -s, -;

2. муз. Horn n -(e)s, Hörner;

ігра́ць на ражку́ das Horn blsen*;

3. (для кармлення) Mlchflasche f -, -n; Sugflasche f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

1. Біць у барабан (бубен), іграць на барабане (у 1 знач.). Вову крыкнула Рая: — Бубен на, барабань!.. Ды ўсё роўна іграе Штосьці сумна баян. Смагаровіч.

2. Разм. Часта і дробна стукаць па чым‑н. І вось, нібы сярэбраны гарох, Дождж барабаніць па вагонным даху. Бураўкін. Дзяжурны барабаніў у павешаную бляху. Чарот. Толькі паслухалі [падпольшчыкі] зводку, як нехта пачаў барабаніць у дзверы. Новікаў. // Бразгаць ад холаду, ветру. Ад ветру барабанілі шыбы. □ Ва ўсім целе .. [Панасюк] адчуваў холад. Сціснуў зубы, каб не барабанілі. Бядуля. // перан.; што і без дап. Гучна, без майстэрства, невыразна гаварыць, чытаць, іграць на якім‑н. інструменце. За кулісамі хтосьці барабаніў польку на раялі. □ Адзін з артыстаў, стоячы на калідоры, барабаніў вершы. Гартны. — Ты, Іван, сёння барабаніш і барабаніш, дай жа чалавеку сказаць, — перапыніла яго Мар’я Андрэеўна. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)