СПЯРА́НСКІ Міхаіл Міхайлавіч (1.1.1772, с. Чаркуціна Уладзімірскай вобл., Расія — 11.2.1839),
расійскі дзярж. і грамадскі дзеяч, правазнавец, філосаф. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю (1791). З 1797 на дзярж. службе. У 1803—07 дырэктар дэпартамента Мін-ваўнутр. спраў. З 1807 статс-сакратар імператара Аляксандра I, з 1808 чл. Камісіі па складанні законаў, пам. міністра юстыцыі. У 1809 распрацаваў «Уводзіны да збору дзяржаўных законаў», дзе прапанаваў надаць самадзяржаўю выгляд «ісціннай» манархіі, г.зн. канстытуцыйнай, каб пазбегнуць рэв. катастроф. Яго заканад. ініцыятывы, у прыватнасці ідэя выбарнасці дзярж. органаў, выклікалі рэзкую апазіцыю з боку кансерватыўнай часткі дваранства. У 1812 адхілены ад дзярж. службы і высланы ў Ніжні Ноўгарад, Перм. З 1816 пензенскі губернатар, з 1819 — ген.-губернатар Сібіры. У 1821 вернуты ў сталіцу. Узначальваў Камісію па складанні законаў, быў чл.Дзярж. савета, чл.Вярх.крымін. суда па справе дзекабрыстаў. Працаваў над кадыфікацыяй законаў і кіраваў выданнем «Поўнага збору законаў Расійскай імперыі» і «Зводу законаў», распрацоўваў праекты ў галіне фін.-бюджэтнай і эканам. палітыкі дзяржавы. На фарміраванне і эвалюцыю яго ідэй у філасофіі дзяржаўнасці, палітыкі, права, рэлігіі паўплывалі ідэалогія Франц. рэвалюцыі, вучэнне франц. асветнікаў і ням. містыкі і патрыстыкі. У аснове яго праектаў і планаў дзярж. пераўтварэнняў ідэя аб тым, што гал. мэтай прагрэсу з’яўляецца паліт. свабода, а лад праўлення вызначаецца ўзроўнем грамадскага развіцця. Выказваўся за адмену прыгоннага права, падтрымліваў прынцып падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Падзяляў думку аб несапраўднасці царк.хрысціянства і верыў у «панадцаркоўную хрысціянізацыю» грамадскага жыцця, што паслужыла пачаткам філасофіі сац.хрысціянства. У сувязі са зменай раскладу паліт. сіл у Расіі С. не змог рэалізаваць свае планы рэфармавання дзяржавы і стварэння механізма яе ўзаемадзеяння з грамадствам на аснове закона і права.
Тв.:
У кн.: В память графа М.М.Сперанского. 1772—1872. СПб., 1872;
План государственного преобразования: (Введение к Уложению гос. законов). М., 1905;
Проекты и записки. М.; Л., 1961.
Літ.:
Чибиряев С.А. Великий реформатор: Жизнь, деятельность, полит. взгляды М.М.Сперанского. М., 1989;
Томсинов В.А. Светило российской бюрократии. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛІЙ II (Basileios) Балгарабойца
(958, Канстанцінопаль — 15.12.1025),
візантыйскі імператар [976—1025]. З Македонскай дынастыі. Узмацніў паліт., эканам. і ваен. магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89. Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства. У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку груз. і арм. зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Зах.-Балг. царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс.балг. палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэр. сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі п-аў і М. Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на У і Італіі на З.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́НЬЯН, Баньян (Bunyan) Джон (28.11.1628, Элстаў, каля г. Бедфард, Вялікабрытанія — 31.8.1688), англійскі пісьменнік і прапаведнік. У час праследавання Сцюартамі дысідэнтаў зняволены (1660—72). Форму «прывідных уяўленняў» выкарыстаў у аўтабіягр. аповесці «Шчодрая міласэрнасць, што выліваецца на галоўнага грэшніка» (1666) і барочным алегарычным рамане «Шлях паломніка» (ч. 1—2, 1678—84), прысвечаных тэме пакутлівых пошукаў ісціны і сэнсу жыцця. Разбэшчанасці і цынізму эпохі Рэстаўрацыі Бэньян проціпаставіў высокія ідэалы хрысціянства, імкненне чалавечай душы да маральнага самаўдасканалення. Яго гратэскны вобраз Кірмашу Пыхлівасці, на якім усё прадаецца і купляецца, лёг у аснову рамана У.Тэкерэя з аднайм. назвай. Сатырычны вобраз англ. буржуа стварыў у рамане «Жыццё і смерць містэра Бэдмана» (1680).
Літ.:
Самарин Р.М. Джон Бэньян // Виппер Ю.Б., Самарин Р.М. Курс лекций по истории зарубежных литератур XVII в. М., 1954;
Яго ж. Бэньян;
Бетлер // Историа всемирной литературы. М., 1987. Т. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́НЫ,
у беларусаў і інш.слав. народаў сямейна-быт. свята, якім урачыста адзначаецца нараджэнне дзіцяці. У старажытнасці Р. мелі магічнае значэнне — яны павінны былі забяспечыць парадзісе і яе дзіцяці шчасце, здароўе, доўгі век; з’яўляліся святам прыняцця ў грамадства новага прадаўжальніка роду. Пасля прыняцця хрысціянства Р. былі звязаны з абрадам хрышчэння (хрэсьбіны). Бабка-павітуха купала дзіця, потым, трымаючы яго на руках, разам з кумамі абыходзіла 3 разы вакол стала, на якім ляжаў хлеб, які яны за кожным разам цалавалі. Пасля гэтага кумы з нованароджаным адпраўляліся ў царкву. Калі кумы з дзіцем вярталіся — збіраліся госці (толькі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны), гаспадар запрашаў усіх за стол. Пад канец святочнага абеду падавалі бабіну кашу. Р. суправаджаліся радзіннымі песнямі, рознымі абрадамі. Вял. значэнне на Р. меў абмен падарункамі, ручнікамі, наміткамі, палатном, хлебам. Пашыраны і ў наш час.
дахрысціянскія культавыя збудаванні, месцы маленняў і ахвярапрынашэнняў усх. славян і суседніх народаў. Былі С. родавыя, племянныя і для некалькіх суседніх плямён. Найчасцей прысвячаліся Перуну, на іх устанаўлівалі ідалаў. Размяшчаліся на ўзвышшах, астравах і мысах сярод балот, на берагах азёр і рэк, зрэдку насыпаліся штучна. Месцам С. былі таксама камяні-следавікі, культавыя ўзгоркі і крыніцы; ушаноўваліся свяшчэнныя дрэвы (асабліва дуб як дрэва Перуна) і гаі. На Беларусі найб. канцэнтрацыя С. нагадваецца ў паласе гал.Еўрап. водападзелу. Пасля прыняцця хрысціянства многія С. былі прыстасаваны для патрэб царквы і набылі функцыі прошчаў, у сувязі з чым частка іх у рэліктавай форме захавалася да 20 ст.
Літ.:
Рыбаков Б.А. Язычество Древней Руси. М., 1987;
Яго ж. Язычество древних славян. М., 1981;
Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКАЗА́ННЕ ПРА СІВІ́ЛУ-ПРАРО́ЧЫЦУ»,
помнік перакладной бел. л-ры. Змешчана ў рукапісным зборніку 16 ст., які належаў бібліятэцы Красінскіх у Варшаве. На старабел. мову перакладзена з чэшскай у 15 — пач. 16 ст. (трапляюцца царкоўнаславянізмы, паланізмы і чэхізмы). Уключае некалькі біблейскіх і апакрыфічных апавяданняў. Пачынаецца сюжэтам пра царыцу краіны Савы (паводле падання, была на Пд Аравіі), якая атаясамліваецца з Сівілай — адной з вандроўных варажбітак у Стараж. Грэцыі, пра яе знаёмства з біблейскім царом Саламонам. Далей змешчаны аб’яднаныя ў адно цэлае прароцтвы Сівілы Саўскай пра нараджэнне і вучэнне Хрыста, пашырэнне хрысціянства, з’яўленне антыхрыста, другі прыход Хрыста і канец свету.
Публ.:
Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Ч. 1. Мн., 1961.
Літ.:
Карский Е.Ф. Западнорусское сказание о Сивилле-пророчице по рукописи XVI в. // Карский Е.Ф. Тр. по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́РНЫ ПАХАВА́ЛЬНЫЯ,
пасудзіны для пахавання рэшткаў нябожчыкаў пасля іх крэмацыі. Пашыраны ў розных народаў з першабытных часоў. Вырабляліся з гліны, каменю, металу, мелі разнастайныя формы. Іх ставілі ў грунтавых магілах або ў курганах, у рымлян захоўваліся ў хатах нябожчыкаў або ў спец. памяшканнях — калумбарыях. У Еўропе пахаванні ў урнах трапляюцца з эпохі бронзы і сведчаць пра змену пахавальнага абраду (ад трупапалажэння да трупаспалення). На тэр. Беларусі найб. раннія У.п. вядомы на могільніках тшцінецкай культурызах. Палесся і на могільніку каля в. Нача (Воранаўскі р-н). У.п. жал. веку знойдзены на помніках паморскай культуры ў Драгічыне, Ратайчыцах (Камянецкі р-н), Трасцяніцы (Брэсцкі р-н), зарубінецкай культуры ў Атвержычах (Столінскі р-н), Сямурадцах (Жыткавіцкі р-н), калочынскай культуры, культуры доўгіх курганоў паўн. Беларусі і інш. Звычай пахавання ў урнах існаваў у дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў да пашырэння хрысціянства. Захаваўся ў некат. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕАДО́СІЙ I, Феадосій Вялікі,
Флавій (Flavius Theodosius; 11.1.347, Кока, Іспанія — 17.1.395), рымскі імператар [379—395]. Сын палкаводца. У 379 абвешчаны аўгустам (суправіцелем імператара Грацыяна), атрымаў у кіраванне ўсх.ч. імперыі. Спыніў наступленне вестготаў і паводле пагаднення 382 рассяліў іх у якасці федэратаў у ніжнім цячэнні Дуная. Пасля смерці Грацыяна (383) Ф. I аб’яднаў пад сваёй уладай усх. і зах. часткі Рым. імперыі. На 2-м Усяленскім саборы (381) ён замацаваў панаванне артадаксальнага хрысціянства. Адмовіўся ад язычніцкага тытула вял. пантыфіка, праследаваў прыхільнікаў арыянства і язычніцтва. У 391—392 забараніў язычніцкія культы, у 394 — Алімпійскія гульні. Пры Ф. I разбурана шмат стараж. храмаў, спалена частка Александрыйскай бібліятэкі. Абвешчаны хрысц. царквою Вялікім. Пасля яго смерці Рым. імперыя ў 395 распалася на ўсх. і зах. часткі.
Літ.:
Федорова Е.В. Императорский Рим в лицах. 2 изд. Смоленск, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХАДЖЭ́ННЕ БАГАРО́ДЗІЦЫ ПА ПАКУ́ТАХ»,
помнік стараж.-рус. перакладной літаратуры апакрыфічнага жанру (гл.Апокрыфы). Трапіла на Русь праз паўд.-слав. пасрэдніцтва; зместам блізкае да візант. тэксту помніка. Найб.стараж.рус. спіс датуецца 12 ст. У творы апавядаецца пра падарожжа гал. гераіні па замагільным свеце. Апокрыф прасякнуты рэліг. канцэпцыяй аб суровасці, але справядлівасці боскага суда, паводле якой душа чалавека асуджаецца пасля яго смерці на пакуты за зямныя грахі.
Тэндэнцыя запалохвання немінучымі пякельнымі жахамі за парушэнне прынцыпаў хрысціянства, боскіх запаведзяў некалькі змякчаецца ў творы спачуваннем грэшнікам, суперажываннем за іх пакуты. Гэта ідэя ўвасоблена ў вобразе Багародзіцы — чулай жанчыны, заступніцы людзей. Моцна ўражаная ўбачаным у пекле, яна звяртаецца да Бога з просьбай злітавацца над грэшнікамі і палегчыць ім пакуты. Незвычайнасць зместу твора, важнасць закранутых праблем, гуманіст. ідэя спачування чалавеку спрыялі папулярнасці твора сярод чытачоў. Бел.рэд. твора — «Аб дванаццаці пакутах».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІПАЎ Аляксей Іванавіч (н. 29.10.951, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. У 1979—98 на кафедры філасофіі АН Беларусі. З 1998 заг. кафедры Ін-та філасофіі Нац.АН Беларусі. З 2002 заг. кафедры філасофіі Ін-та падрыхтоўкі навук. кадраў Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах метадалогіі сучаснай навукі, філасофіі культуры і рэлігіі, духоўнасці, гісторыі хрысціянства і новых рэліг. рухаў на Беларусі.
Тв.:
Пространство и время как категории мировоззрения и регуляторы практической деятельности. Мн., 1989;
Философско-мировоззренческие основания научного познания // Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн., 1992;
Традиционные вероисповедания и новые религиозные движения в Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Христианство в Беларуси: история и современность. Мн., 2000 (у сааўт.);