універсальны метабаліт, аніён бурштынавай кіслаты. Утвараецца пры акісленні і ўзаемапераўтварэнні вугляводаў, бялкоў, тлушчаў у клетцы.
Ёсць у тканках жывёл, раслін, мікраарганізмах; таксама ў бурштыне, смолах, бурым вуглі. У жывёльных арганізмах сінтэзуецца з сукцыніл-каферменту A, унерв. тканцы — з бурштынавага паўальдэгіду. У раслінах і мікраарганізмах утвараецца пры расшчапленні ізалімоннай к-ты, пры сукцынат-прапіянатным браджэнні, узнаўленні фумаравай к-ты, метабалізме аргініну і путрэсціну. Удзельнічае ў сінтэзе глюкозы, тлустых к-т, парфірынаў; валодае адаптагеннай актыўнасцю, паляпшае мікрацыркуляцыю, нармалізуе энергет. і пластычны абмен, аказвае антысклератычнае ўздзеянне і інш. Белыя бясколерныя крышталі, малекулярная маса 118,09, tпл — 185 °C, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, ацэтоне; не раствараецца ў бензоле, хлараформе, чатыроххлорыстым вугляродзе. С. і яго вытворныя выкарыстоўваюцца ў медыцыне, таксама ў вытв-сці інсектыцыдаў, пластмас, поліэфірных смол, фарбавальнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУДО́Н (Proudhon) П’ер Жазеф (15.1.1809, г. Безансон, Францыя — 19.1.1865),
французскі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, тэарэтык анархізму, заснавальнік пруданізму. У сваёй сінт. філасофіі спалучаў антытэізм (засн. на тэзісе «Бог — гэта зло») і прызнанне трансцэндэнтнага пачатку ў прыродзе і грамадстве, валюнтарызм і тэалагічны правідэнцыялізм. Гісторыю грамадства разглядаў як барацьбу ідэй. Укн. «Што такое ўласнасць?» (1840) абвяшчаў буйную ўласнасць крадзяжом, адстойваў уласнасць, не звязаную з эксплуатацыяй чужой працы. У працы «Сістэма эканамічных супярэчнасцей, ці Філасофія жабрацтва» (т. 1—2, 1846) прапаноўваў мірную перабудову грамадства шляхам рэформ у галіне абарачэння (безграшовы абмен таварамі, беспрацэнтны крэдыт і інш.); крытыкаваў камунізм як «абсурдную ідэалогію», «згуртаванне зла і тыраніі», «рэлігію жабрацтва». Дзяржаву лічыў гал. сродкам расколу грамадства, паразітызму і прыгнёту, прапанаваў праекты яе ліквідацыі ці федэратыўнай перабудовы, накіраванай на раздрабленне цэнтралізаваных дзяржаў на дробныя аўтаномныя вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́ЧНЫ ЎЗРО́ВЕНЬ,
сукупнасць арганізмаў біягеацэнозу, аб’яднаных тыпам жыўлення. Адрозніваюць Т.ў.: прадуцэнты (аўтатрофныя арганізмы, пераважна зялёныя расліны), кансументы 1-га (расліннаедныя жывёлы), 2-га (драпежнікі) і 3-га (другасныя драпежнікі) парадкаў, рэдуцэнты (мікраарганізмы-дэструктары). Арганізмы розных трафічных ланцугоў, якія атрымліваюць корм праз аднолькавую колькасць звёнаў, знаходзяцца на адным Т.у. Асобіны аднаго віду, якія прымаюць удзел у розных трафічных ланцугах, могуць знаходзіцца на розных Т.у., у залежнасці ад крыніцы энергіі. На кожным Т.у. корм асімілюецца часткова, значная яго ч. траціцца на абмен, таму прадукцыя арганізмаў кожнага наступнага Т.ў. заўсёды меншая за прадукцыю папярэдняга ў сярэднім у 10 разоў. Адносная колькасць энергіі, што перадаецца ад аднаго Т.ў. да другога, наз. экалагічнай эфектыўнасцю згуртавання. Суадносіны розных Т.у. (трафічную структуру) графічна паказваюць у выглядзе экалагічнай піраміды. Вывучае Т.ў. трофаэкалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
trade
[treɪd]1.
n.
1) га́ндаль -лю m.; гандлёвыя апэра́цыі, камэ́рцыя f.
wholesale trade — гурто́вы га́ндаль
retail trade — ро́зьнічны га́ндаль
foreign trade — заме́жны або́ зьне́шні га́ндаль
domestic trade — нутраны́ га́ндаль
2) абме́н -уm.
in trade for — уабме́н за што
3) рамяство́n., прафэ́сія f., заня́так -ку m.
the carpenter’s trade — сталя́рства, цясьля́рства n.
the building trade — будаўні́цтва n.
2.
v.i.
1) гандлява́ць
2) выме́ньваць, абме́ньваць
3) таргава́цца
3.
v.t.
замяня́ць, абме́ньваць
•
- the trades
- trade off
- trade on
- trade in
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СУНЬ ЯТСЕ́Н, Сунь Ісянь,
Сунь Вэнь (12.11.1866, павет Чжуншань, Кітай — 12.3.1925),
кітайскі рэвалюцыянер і дзярж. дзеяч. Скончыў мед. каледж у Ганконгу (1892). У 1894 заснаваў рэв. арг-цыю Сінчжунхой, якая ставіла за мэту скінуць маньчжурскую дынастыю Цын. Пасля правалу падрыхтаванага ёй паўстання ў 1895 у эміграцыі. У 1905 на базе Сінчжунхоя С.Я. стварыў больш шырокую рэв. арг-цыю Тунмэнхой і сфармуляваў «тры народныя прынцыпы»: нацыяналізм (скіданне маньчжурскай дынастыі і ўсталяванне нац. кіравання), народаўладдзе (рэспубліканскі лад) і нар. дабрабыт (ураўняльнае землекарыстанне). З пач.Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 С.Я. вярнуўся ў Кітай, 29.12.1911 абраны часовым прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі. Уабмен на адрачэнне Цынаў ад улады падаў 13.2.1912 у адстаўку. У канцы 1912 стварыў Нац. партыю (Гаміньдан, ГМД). Пасля задушэння летам 1913 паўстання, скіраванага супраць аўтарытарнай палітыкі прэзідэнта Юань Шыкая, С.Я. уцёк у Японію, а ГМД распушчаны. У 1914 С.Я. стварыў у Японіі Кіт.рэв. партыю. З пач. паўстання Паўд. правінцый Кітая супраць пекінскага ўрада (1916) С.Я. вярнуўся ў Кітай. У 1917—18 узначальваў урад у Гуанчжоў, але з-за спрэчак з мясц. ваеннымі выехаў у Шанхай. Распрацаваў там канцэпцыю «паліт. апекі», якая прадугледжвала аб’яднанне Кітая пад кіраўніцтвам рэв. партыі. З гэтай мэтай у 1919 адноўлены ГМД. У 1921 частка дэпутатаў кіт. парламента, распушчанага ваеннымі, абрала С.Я. прэзідэнтам Кіт. Рэспублікі. Аднак яго спробы дамагчыся прызнання з боку сусв. супольніцтва і атрымаць дапамогу ад краін Захаду ў справе аб’яднання Кітая не мелі поспеху. У 1922 ён пагадзіўся на дапамогу СССРуабмен на саюз ГМД з Кітайскай камуністычнай партыяй. У 1923—24 з дапамогай сав.паліт. і ваен. саветнікаў (М.М.Барадзін, В.К.Блюхер і інш.) ГМД рэарганізавана на ўзор ВКП(б) і створана Нац.-рэв. армія, што забяспечыла перамогу Рэвалюцыі 1925—28 у Кітаі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв. 2 изд. М., 1985.
Літ.:
Матвеева Г.С. Отец республики: Повесть о Сунь Ятсене. М., 1975;
Ефимов Г.В. Сунь Ятсен: Поиск пути, 1914—1922. М., 1981;
Тихвинский С.Л. Завещание китайского революционера: Сунь Ятсен: жизнь, борьба и эволюция политич. взглядов. М., 1986;
Wilbur C.M. Sun Yat-sen: Frustrated Patriot. New York, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛІВА́ННЕ КРЫВІ́гематрансфузія,
увядзенне ў крывяносную сістэму хворага (рэцыпіента) крыві здаровага чалавека (донара); эфектыўны лек. метад. Выкарыстоўваюць ухірург. практыцы, пры крывацёках, раненнях, шоках, апёках, анеміях, лейкозах, гемафіліі і інш. Адрозніваюць прамое П.к. (непасрэдна ад донара), непрамое (кансерваваная кроў), аўтагематрансфузію (уліванне хвораму ўласнай крыві), абменнае (частковае або поўнае выдаленне крыві з сасудзістага рэчышча хворага з адначасовым замяшчэннем яе адэкватным аб’ёмам донарскай крыві). Пералітая кроў аднаўляе нармальны кровазварот і газаабмен, спыняе крывацёк, уплывае на абмен рэчываў і кроваўтварэнне, звязвае таксіны ў арганізме. Пераліваюць таксама плазму крыві, клетачныя кампаненты крыві (эрытрацытарная, трамбацытарная, лейкацытарная масы і інш.), кровазаменныя вадкасці. Пры П.к. абавязкова ўлічваюцца групы крыві. На Беларусі даследаванні па П.к. вядуцца ў Гематалогіі і пералівання крыві навукова-даследчым інстытуце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЮ́З ДЗЕ́ЛЯ ПРАГРЭ́СУ»,
праграма сац.-эканам. развіцця і паліт. пераўтварэнняў у краінах Лац. Амерыкі, якую прапанаваў прэзідэнт ЗША Дж.Ф.Кенэдзі. Прынята 17.8.1961 уг. Пунта-дэль-Эстэ (Уругвай) на надзвычайнай сесіі Міжамер. эканам. і сац. савета Арг-цыі амер. дзяржаў (19 краін Лац. Амерыкі і ЗША). Меў на ўвазе прадухіліць дэстабілізацыю ўнутр. становішча ў краінах рэгіёна пад уплывам Кубінскай рэвалюцыі 1959 і быў разлічаны на 10 гадоў. Прадугледжваў фін. дапамогу краінам-удзельніцам «С.дз.П.» з боку ЗША уабмен на ажыццяўленне там эканам. і паліт. рэформ (дэмакратызацыя паліт. жыцця і інш.). Спрыяў пэўнаму эканам. прагрэсу краін Лац. Амерыкі ў 1960-я г., але не ў той меры, як разлічвалі аўтары праграмы, гал. чынам з-за супраціўлення на месцах з боку як правых, так і левых сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗНАЎЛЕ́ННЕ (эканам.),
пастаяннае паўтарэнне і бесперапыннае аднаўленне працэсаў вытв-сці. Уключае 4 фазы: вытв-сць, размеркаванне, абмен і спажыванне. Зыходным ва ўзнаўленчым працэсе з’яўляецца вытв-сць, іншыя яго фазы залежаць ад яе і ўплываюць на яе. Ва ўмовах рыначнай эканомікі, калі вырабляецца тое, што карыстаецца попытам і канкрэтна спажываецца, роля абмену і спажывання павышаецца і паслядоўнасць фаз мяняецца — за вытв-сцю ідзе абмен, а потым размеркаванне і спажыванне. Па элементах вылучаюць У. фактараў вытв-сці (сродкі вытв-сці, рабочая сіла, прыродныя рэсурсы), У. прадукту, У. вытв. адносін. Напр., У. рабочай сілы таксама носіць пафазны характар і ўключае сістэму адносін, звязаных з яе вытв-сцю, размеркаваннем, абменам і выкарыстаннем. Гэта прадугледжвае захаванне дзеючай рабочай сілы, аднаўленне зрасходаванай рабочай сілы і колькасны прырост занятых у грамадскай вытв-сці, назапашванне ведаў, практычнага вопыту пры навучанні і прац. дзейнасці. Неабходнай умовай грамадскага У. выступае размеркаванне рабочай сілы на аснове прафес. і функцыянальнага падзелу працы. У працэсе абмену ўладальнік рабочай сілы сваю здольнасць да працы прадае ўласніку сродкаў вытв-сці, а пры выкарыстанні (спажыванні) рабочай сілы жывая праца матэрыялізуецца ў вырабленых прадуктах ці паслугах. Паводле эканам. зместу адрозніваюць простае і расшыранае У. Простае У. — паўтарэнне працэсу вытв-сці ў ранейшых памерах; дадатковых сродкаў для набыцця фактараў вытв-сці не патрабуе. Расшыранае У. — паўтарэнне і аднаўленне працэсу вытв-сці з усё большым павелічэннем яе маштабаў. К.Маркс распрацаваў умовы рэалізацыі сукупнага грамадскага прадукту пры простым і расшыраным У. Пры простым У. сукупны грамадскі прадукт толькі кампенсуе спажытыя жыццёвыя даброты, затрачаныя на яго вытв-сць прылады і прадметы працы, з прычыны чаго накапленне ў грамадстве адсутнічае. Пры расшыраным У. сукупны грамадскі прадукт не толькі кампенсуе гэтыя затраты, але і забяспечвае іх лішак для расшырэння вытв-сці, стварэння рэзерваў і страхавых запасаў. У тэорыі рыначнай эканомікі падыходамі К.Маркса не карыстаюцца. Макраэканамічная раўнавага вывучаецца на аснове суадносін сукупнага попыту і сукупнай прапановы, але сутнасць У. не адмаўляецца. Лічыцца, што У. — гэта расшырэнне вытв-сці на аснове накаплення і інвестыцый, і ставіцца праблема суадносін спажывання, ашчаднасці і інвестыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭУ́ЛІНСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1618.
Заключана 1 снеж. ў в. Дэуліна (цяпер г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл.) тэрмінам на 14,5 года; спыніла вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Прадугледжвала перадачу Расіяй (з рас. боку дэлегацыю ўзначальваў баярын Ф.І.Шарамецеў, ВКЛ і Польшчу прадстаўлялі А.Навадворскі, Л.Сапега, Я.Гансеўскі) у склад ВКЛ смаленскіх зямель (акрамя Вязьмы), а ноўгарад-северскіх і чарнігаўскіх зямель з 29 гарадамі Польскаму каралеўству, абмен палоннымі (у ходзе абмену ў Маскву вярнуўся з палону і бацька цара М.Ф.Раманава патрыярх Філарэт) і інш. Нявырашаным засталося пытанне аб захаванні польск. каралевічам Уладзіславам тытула «цара маскоўскага і ўсяе Расіі». Умовы і вынікі Д.п. ліквідаваны пасля войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 і 1654—67 (гл.Андросаўскае перамір’е 1667, «Вечны мір» 1686).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКЛЕАЗІ́ДЫ,
злучэнні, якія складаюцца з астаткаў азоцістай асновы і вугляводу рыбозы (рыбануклеазіды) ці дэзоксірыбозы (дэзоксірыбануклеазіды); N-гліказіды пурынавых або пірамідзінавых асноў. Найб. значэнне маюць Н., што ўваходзяць у склад нуклеінавых кіслот: адэназін, гуаназін, урыдзін, цытыдзін, цымідзін. Свабодныя Н. ўтвараюцца пры гідролізе нуклеінавых к-т і нуклеатыдаў. Абарачальнае фасфат-залежнае расшчапленне Н. да рыбоза-1-фасфату і свабоднай асновы адбываецца пад уздзеяннем ферментаў нуклеазідфасфарылаз. Спецыфічныя нуклеазідазы каталізуюць гідроліз Н. і разрываюць сувязі паміж цукрам і асновай. Фасфарыліраванне Н. кіназамі выклікае ўтварэнне нуклеатыдаў. Некат. пурынавыя і пірымідзінавыя Н. з хім. мадыфікаванай вугляводнай ч. малекулы і (або) асновай валодаюць антыбіятычнай актыўнасцю і блакіруюць абмен пурынаў, пірамідзінаў і бялкоў як антыметабаліты натуральных субстратаў. Яны знаходзяцца ў клетцы ў свабодным стане і не ўваходзяць у склад нуклеінавых к-т.