навука пра заканамернасці псіхічнага развіцця, выхавання і навучання дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі: глухіх, сляпых, са слабым зрокам ці слыхам, разумова адсталых, з затрымкай псіхічнага развіцця, цяжкімі парушэннямі маўлення, вынікамі дзіцячага цэрэбральнага паралічу, комплекснымі парушэннямі (слепаглухіх, глухіх з разумовай адсталасцю, сляпых з затрымкай псіхічнага развіцця і інш. камбінацыямі). Як самаст. галіна навукі склалася ў пач. 19 ст. Сучасная Д. апіраецца на дасягненні псіхалогіі, педагогікі, у т. л. народнай, прыродазнаўства, медыцыны, тэхнікі, радыёэлектронікі. Вызначае структуру і сістэму метадаў і методык дыягностыкі і дыферэнцыяльнай дыягностыкі стану своеасаблівага псіхічнага развіцця дзяцей з парушэннямі ў сістэме аналізатараў, ц. н. с., маўленчай дзейнасці; распрацоўвае прынцыпы, абгрунтоўвае змест, метады і сродкі карэкцыйна накіраванага навучання і выхавання; даследуе праблемы абілітацыі (стварэнне механізмаў кампенсацыі ў дзяцей з прыроджаным дэфектам), рэабілітацыі (сістэма мер па рэадаптацыі асоб з набытым дэфектам), сац. адаптацыі, прафарыентацыі. У Беларусі праблемы Д. распрацоўваюцца на кафедрах дэфекталагічнага ф-та Бел.пед. ун-та, у сектарах аддзялення Д. Нац. ін-та адукацыі, на кафедры Д. Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Спецыялістаў для спец. дзіцячых устаноў рыхтуе Бел.пед.ун-т і педвучылішча № 2 у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Brénnpunktm -(e)s, -e
1) фіз. фо́кус
2) цэнтр ува́гі; «гара́чая кро́пка»;
im ~ des Interésses stéhen* быць у цэ́нтры ўва́гі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zlekceważyć
зак.kogo/co недаацаніць каго/што; пагрэбаваць кім/чым; не звярнуць увагіна каго/што;
zlekceważyć przeciwnika — недаацаніць праціўніка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паслабле́ннен. Schwächung f -, Ábschwächung f -; Entspánnung f - (напружаннеі г. д.); Lóckerung f -, Náchlassen n -s (увагіі г. д.); Mílderung f - (змякчэнне); Ábflauen n -s (ветру);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аслабле́ннен. Schwächung f -, Ábschwächung f -; Entspánnug f; (напружанасціі г. д.); Lóckerung f -, Náchlassen n -s (увагіі г. д.); Mílderung f - (змякчэнне); Náchlassen n -s (ветру);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фікса́цыя
(фр. fixation, ад лац. fixus = цвёрды, нерухомы, моцны)
1) замацаванне чаго-н. у пэўным становішчы;
2) замацаванне ў пісьмовым выглядзе звестак, думак;
3) засяроджанне на чым-н.увагі;
4) апрацоўка фіксатарам 2 клетак, тканак, органаў для кансервацыі іх структуры;
5) апрацоўка фіксажам праяўленых адбіткаў на негатыве або пазітыве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
заты́каць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць тыкаць 1.
заты́каць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць тыкаць 2.
затыка́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да заткнуць.
•••
Вушы затыкаць — старацца не чуць, не слухаць, не звяртаць увагі на тое, што адбываецца.
Хоць (ты) вушы затыкай — пра моцны крык, шум, стукат і пад.
Хоць (ты) нос затыкай — пра цяжкі, непрыемны пах, дух.
затыка́ць2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да заткаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕДЫТА́ЦЫЯ (ад лац. meditatio роздум, разважанне, абдумванне),
разумовае дзеянне, мэтай якога з’яўляецца прывядзенне псіхікі чалавека ў стан паглыбленай засяроджанасці, яго самаўдасканаленне і вылячэнне; адна з сістэм псіхафіз. трэніроўкі чалавека. М. існавала са стараж. часоў у культуры многіх народаў свету, яе гал. прызначэннем лічылася спасціжэнне Вышэйшай Рэальнасці, Абсалютнай Ісціны, Бога, дасягненне прасветленасці («азарэння»). Суправаджаецца цялеснай расслабленасцю, адсутнасцю эмацыянальных перажыванняў, канцэнтрацыяй увагі на якім-н. прадмеце, з’яве, працэсе (музыцы, дыханні, зямлі, небе і інш.); сеанс М. можа працягвацца ад 10—15 мін да некалькіх гадзін. Існуюць розныя тыпы М. ў залежнасці ад культ.-гіст. умоў. Усходні тып (прадстаўлены ўсімі формамі ёгі ў Індыі, даасізмам у Кітаі, дзэн-будызмам у Японіі) накіраваны на рэліг.-містычнае растварэнне індывід. свядомасці ў безасабовым, «акіянападобным Абсалюце». Хрысціянскі тып прадугледжвае своеасаблівае зліццё дзвюх асоб (чалавечай і боскай) і праяўляецца ў час працяглых малітваў, літургій і да т.п. Псіхафізічны тып разлічаны на тэрапеўтычна-аздараўляльны эфект. Методыкі М. распрацоўваюцца ў сучасным псіхааналізе, аналітычнай псіхалогіі, выкарыстоўваюцца ў псіхатэрапіі, псіхафіз. трэнінгах (аўтагенная трэніроўка нервова-мышачная рэлаксацыя, аўтагіпноз). Заняткі М. дазваляюць павысіць імунітэт і вынослівасць арганізма, палепшыць фіз. і інтэлектуальныя здольнасці чалавека, выявіць яго экстрасенсорныя магчымасці (тэлепатыя, яснабачанне і інш.).
Літ.:
Каптен Ю.Л. Основы медитации: Вводный практич. курс. СПб., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
забы́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад забыць.
2.узнач.прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён.Чарнушэвіч.
3.узнач.прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая.Колас.
4.узнач.прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́заны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сказаць.
2.узнач.наз.ска́занае, ‑ага, н. Тое, што вымаўлена кім‑н.; словы, якія сказаў хто‑н. Спахапіўшыся, паспрабавала [Марыя] змякчыць тон, перайначыць сэнс сказанага.Кулакоўскі.Але Валодзя не звярнуў на сказанае ніякай увагі.Даніленка.Тут усё настолькі дакладна і разумна, што дадаць да сказанага.. нічога нельга.«Полымя».
•••
Не ў гнеў (крыўду) хай будзе сказанагл. быць.
Сказана — зроблена — слова не разыходзіцца са справай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)