каке́тка

(фр. coquette)

1) жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу;

2) верхняя частка сукенкі, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; гестка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стафа́ж

(ням. Staffage)

1) невялікія фігуры людзей і жывёл, намаляваныя на пейзажнай карціне для яе ажыўлення;

2) перан. малазначныя, несамастойныя фігуры ў палітыцы, прызначаныя адцягнуць увагу апанентаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

bechten

vt заўважа́ць, браць пад ува́гу; захо́ўваць (правілы і г.д.)

inen Rat ~ — паслу́хацца пара́ды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АНТЫСФЕ́Н

(Antisthenēs; каля 444 — каля 365 да н.э.),

старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік школы кінікаў. Вучань сафіста Горгія, потым Сакрата, пасля смерці якога адкрыў уласную школу. Лічыў паняцці абстракцыямі рэчаў, якія адзіныя рэальна існуюць. Вышэйшым крытэрыем ісціннасці і мэтай жыцця лічыў дабрачыннасць. Аддаваў увагу праблемам этыкі, прапагандаваў вяртанне да «натуральнага стану», адмову ад багацця, раскошы, пачуццёвай асалоды, вёў аскетычны лад жыцця. У сферы палітыкі адмаўляў дзяржаву, паліт. дзейнасць, сац. роўнасць і інш. сац. «ўмоўнасці».

т. 1, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛАРМІ́ЗМ

(ад англ. alarm трывога, жах),

плынь у зах. навуцы і грамадскай думцы, прадстаўнікі якой сцвярджаюць пра фатальны, катастрафічны характар уздзеяння чалавека на прыроду, яго асаблівую небяспеку для далейшага развіцця чалавецтва і акцэнтуюць увагу на неабходнасці прыняцця неадкладных рашучых захадаў у мэтах аптымізацыі адносін у сістэме «прырода — грамадства». Рысы алармізму ў значнай ступені выявіліся ў дзейнасці ў 1970—80-я г. т.зв. «Рымскага клуба», членамі якога былі многія вядомыя вучоныя і дзеячы розных краін.

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

note2 [nəʊt] v.

1. заўважа́ць, звярта́ць ува́гу;

Note how to do it. Глядзіце, як гэта робіцца.

2. упаміна́ць, зга́дваць; адзнача́ць; заўважа́ць

note down [ˌnəʊtˈdaʊn] phr. v. запі́сваць, занато́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nudge [nʌdʒ] v. злёгку крана́ць, штурха́ць ло́кцем (каб прыцягнуць чыю-н. увагу);

nudge smb. into/towards (doing) smth. падштурхо́ўваць каго́-н. да яко́га-н. дзе́яння; наво́дзіць на ду́мку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

overrule

[,oʊvərˈru:l]

v.

1) адкіда́ць (прапано́ву), адхіля́ць (про́сьбу), не прыма́ць пад ува́гу пярэ́чаньне

2) перамага́ць, бра́ць верх над чым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адво́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адводзіць — адвесці.

2. Заява аб адхіленні каго‑н. ад удзелу ў чым‑н. Выступіць з адводам кандыдатуры.

3. Адгалінаванне (у трубе, радыё‑, электрасетцы і пад.). Адвод ад батарэі.

•••

Для адводу вачэй — з мэтай адцягнуць увагу, для прыліку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цікавіць, зацікаўліваць, абыходзіць, абходзіць, займаць, інтрыгаваць □ прыцягваць увагу, быць у галаве

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)